Больш за 20 прадстаўнікоў бізнесу выступілі 27 і 28 красавіка з гасцявымі лекцыямі перад удзельнікамі міжнароднага конкурсу стартап-праектаў “BizTech BSU StartUp Contest”.
На эканамічным факультэце 27 і 28 красавіка ў рамках міжнароднага конкурсу стартап-праектаў “BizTech BSU StartUp Contest” адбыліся гасцявыя лекцыі прадстаўнікоў найбуйнейшых ІТ-кампаній, банкаў, інвестыцыйных фондаў, юрыдычных кампаній і паспяховых стартапаў.
Высокія госці распавялі пра свой практычны досвед працы, пра асаблівасці падрыхтоўкі прэзентацый стартап-праектаў, распрацоўку бізнес-мадэляў, пошук рынкаў, правядзенне перамоў з фундатарамі, пра гісторыю поспеху сваіх стартап-праектаў і шматлікае іншае.
Прадстаўнікі “Майкрасофт Беларусь”, Wargaming, Velcom, ААТ “Белгазпрамбанк”, ЗАТ “Альфа-Банк”, Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій і адвакацкага бюро “Бораўцаў і Салей БІС” распавялі пра перспектывы лічбавай трансфармацыі бізнесу, пра развіццё фінтэх-індустрыі, пра асаблівасці абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці.
Кіраўнікі цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва “Стартап тэхналогіі”, “Студыі Баравога” і IT House звярнулі ўвагу ўдзельнікаў конкурсу на асаблівасці падрыхтоўкі прэзентацый сваіх бізнес-ідэй, асноўныя памылкі, якія дапускаюць прадпрымальнікі пры “запуску” свайго бізнесу.
Даклады спікераў “Рускрыпта” і Cyber.Fund былі накіраваны на разгляд асаблівасцяў функцыянавання тэхналогіі блокчэйн. Пра перспектывы развіцця банкаўскай сферы і асаблівасці атрымання фінансавай падтрымкі для малога бізнесу распавяла прадстаўнік ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”.
Пытанні пошуку інвестыцый і фарміравання брэнда ІТ-кампаніі былі асветлены ў дакладах менеджараў інвестыцыйнай кампаніі “Зубр Капітал”.
Асаблівасцям нізкабюджэтнага прасоўвання праектаў праз інтэрнэт быў прысвечаны даклад супрацоўніка кампаніі Webcom Media. Пра тое, як падрыхтаваць бізнес-мадэль праекта, распавяла кіраўнік Project Marketing.
Гісторыямі свайго поспеху падзяліліся з удзельнікамі конкурсу заснавальнікі Blinger.io, Wandle-app.com, PingFin, Graime, MeetnGreetMe.com і Kriomanager.ru.
На конкурс было пададзена 67 заявак з Беларусі, Расіі і Украіны.
63 % заявак атрымана з ВНУ, з іх 54 % – ад студэнтаў БДУ.
Партнёрамі мерапрыемства выступаюць 14 кампаній, у т. л. Microsoft Belarus, Adform, Wargaming, “Прыёрбанк”, Velcom, “Зубр Капітал” і шматлікія іншыя.
Ментарамі ўдзельнікаў конкурсу выступаюць больш за 30 высокакваліфікаваных супрацоўнікаў з 20 вядучых ІТ і кансалтынгавых кампаній, банкаўскіх устаноў і інвестыцыйных фондаў Рэспублікі Беларусь.
Наперадзе адборачны тур (11 мая) і фінал (19 мая) конкурсу. Сачыце за навінамі.
Жадаем поспеху ўдзельнікам конкурсу!
Арганізатарам конкурсу выступае эканамічны факультэт БДУ і кафедра эканамічнай інфарматыкі.
Фотаальбом двухдзённага мерапрыемства даступны ў VK і FB групах.
Твітар мерапрыемства тут
Кантакты:
Кафедра эканамічнай інфарматыкі: http://economy.bsu.by/?page_id=592
Тэлеграм-месенджар: https://goo.gl/QZCQpO
Відэа: