Прыгажуні журфаку прадставілі розныя краіны

24 Apr, 2014.

IMG_5614

16 красавіка ў Інстытуце журналістыкі была названа Міс-журфак–2014. За права звацца самай прыгожай і таленавітай дзяўчынай факультэта змагаліся 8 удзельніц.
Сёлета студсаюз інстытута вырашыў троху ссунуць рамкі мерапрыемства. Летась вялікая ўвага надавалася мадэльным параметрам дзяўчын. У гэты раз абмежаванняў амаль не было і прыняць удзел магла любая студэнтка, упэўненая ў сваіх сілах. Арганізатары конкурсу адзначылі, што перавагу яны аддалі тым, у каго была ярчэйшая задумка творчага нумара. Пад словам “прыгажосць” на журфаку хаваюцца не толькі дэфіле ў купальніках, але і ўнутраная прыгажосць, імкненне і жаданне паказаць і выявіць сябе.бгу мисс журфак 2014
Насуперак сучасным тэндэнцыям праводзіць конкурсы прыгажосці ў клубе, самую прыгожую студэнтку журфака выбіралі ў актавай зале. Вядучы мерапрыемства Павел Кіслы не даваў гледачам нудзіцца. У перапынках паміж дэфіле ён разыгрываў сертыфікаты на бургер і каву з міні-кафэ факультэта. Таксама для журы і ўдзельніц спяваў Дзмітрый Нікановіч.
Два месяцы назад кожнай удзельніцы дасталася краіна, якую яна прадстаўляла на конкурсе. Разам з удзельніцамі мы пабывалі ў Румыніі, Іспаніі, Расіі, Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Бразіліі і, вядома ж, Беларусі. Таксама арганізатары адмовіліся ад дэфіле ў купальніках. Затое яму прыдумалі выдатную замену: спартыўны паказ. Акрамя гэтага, канкурсанткі спаборнічалі ў інтэлектуальным змаганні, дэфіле ў вячэрніх сукенках і ў новым конкурсе – пародыі на знакамітую асобу сваёй краіны.бгу мисс журфак 2014
Хто ж яны, восем дзяўчат, якія змагаліся ў гэты вечар за карону “Міс журфак–2014”? Давайце пазнаёмімся з імі бліжэй.
Надзея Дакука прадстаўляла Бразілію. Падчас творчага нумара Надзя танчыла канкан і ўразіла ўсіх сваёй расцяжкай, а ў конкурсе пародый паўстала ў вобразе супермадэлі Жызель Бюндхен.
Рыжавалосая Вераніка Станкевіч паказала родную Беларусь. Яе творчы нумар – танец пад “Касіў Ясь канюшыну” ў сучаснай апрацоўцы. А гледзячы на пародыю на Ксенію Сітнік было немагчыма стрымаць усмешку, да таго ярка атрымалася.
Гарачай іспанкай выйшла на сцэну Ульяна Цімохава. Дзяўчына танчыла пасадобль, а дапамагаў ёй у гэтым тата. Потым яна з’явілася ў вобразе Кармэн. Нам, безумоўна, запомнілася яе харызма і грацыя.бгу мисс журфак 2014
Вольга Жукоўская з’явілася ў вобразе краіны-суседкі Расіі. Яе творчым нумарам быў урывак з фільма “Каханне і галубы”, дзе Вольга паказала свае акцёрскія і танцавальныя таленты. Паказала Валерыя Лявонцьева. Я думаю, усе пагодзяцца, што гэта была найлепшая пародыя з паказаных у гэты вечар!
За маскай міма схавалася Кацярына Малей. Яе краіна – Францыя. Вобраз вытанчанай францужанкі завяршыла пародыя на Како Шанэль.
Паліна Мартынчык паўстала перад гледачамі спачатку ў далікатным рамантычным вобразе і сыграла на цымбалах, а потым паказала графа Дракулу, самага вядомага прадстаўніка Румыніі.
Дзяўчыну Бонда выдатна паказала Анастасія Івашкевіч, прадстаўніца Англіі. Пакуль яна спявала, на сцэне разгарнуўся цэлы эпізод з фільма пра знакамітага агента 007. А потым паказала Алісу ў краіне цудаў – персанажа казак англічаніна Льюіса Кэрала.бгу мисс журфак 2014
Дар’і Саладоўнікавай дасталася краіна ЗША. Падчас творчага нумара Даша выканала песню “Back in USSR”. А на конкурсе пародый прадставіла супергероя-дзяўчыну – Супергёрл!
Увогуле, конкурс з акцэнтам на таленты ўдзельніц апынуўся ўдалым. Мы ўбачылі крэатыўныя творчыя нумары, захапляліся харызмай канкурсантак, іх уменнем трымаць сябе на сцэне. І, вядома, палюбаваліся іх прыгажосцю.
І, нарэшце, месцы размеркаваліся так:”Міс грацыя” – Надзея Дакука, “Міс стыль” – Вольга Жукоўская, “Міс глядацкіх сімпатый” – Дар’я Саладоўнікава, “Міс талент” – Вераніка Станкевіч, “Міс спорт” – Ульяна Цімохава, “Міс фота” і “Міс геніяльнасць” – Паліна Мартынчык, “Міс адказнасць” – Анастасія Івашкевіч, “2-я віцэ-міс журфака” – Кацярына Малей, “1-я віцэ-міс журфака” – Анастасія Івашкевіч. А “Міс журфак–2014” стала Вераніка Станкевіч. Яе яркі вобраз беларусачкі добра ацанілі і журы, і гледачы.
Кожная дзяўчына атрымала цэлы набор падарункаў: плюшавага мішку ад інтэрнэт-крамы MishkaLand, бясплатныя заняткі ў cтудыі фітнесу City Health, імянное запрашэнне ў караоке-бар MACKVA, букет руж, партрэт ад Святланы Квяткоўскай, сертыфікат на друк магнітаў у стылі Instagram, упрыгожванні ручной работы ад Каці Зяньковай.

Алёна МАРКОВІЧ, Інстытут журналістыкі, 2 курс

Фотарэпартаж пра конкурс«Міс журфак» глядзіце тут

print

Вам таксама можа спадабацца: