Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у пяцёрку лепшых ВНУ – прадстаўнікоў сваіх краін у рэгіёне Усходняй, Цэнтральнай Еўропы і СНД у рэйтынгу QS World University Rankings 2017/18.
Вядомае брытанскае рэйтынгавае агенцтва Quacquarelli Symonds на аснове нядаўна апублікаванага рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету QS World University Rankings 2017/18 падрыхтавала зводны спіс лепшых універсітэтаў сваіх краін, дзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў высокае пятае месца па рэгіёне Усходняй, Цэнтральнай Еўропы і краін СНД.
У дадзены спіс уключаны па адной лепшай ВНУ ад кожнай з больш чым 80 краін, універсітэты якіх былі прадстаўлены ў рэйтынгу. Поўная версія дадзенага спісу знаходзіцца НА САЙЦЕ.
Нагадаем, што 8 чэрвеня 2017 года вядомае брытанскае рэйтынгавае агенцтва Quacquarelli Symonds апублікавала чарговы рэйтынг лепшых універсітэтаў свету QS World University Rankings 2017/18. Беларускі дзяржаўны універсітэт у чарговы раз значна палепшыў свае пазіцыі ў сусветнай навукова-адукацыйнай прасторы, падняўшыся на 20 пазіцый, і заняў агульнае 334 месца.
Варта таксама адзначыць, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт паказвае высокія пазіцыі і ў іншых вядомых сусветных рэйтынгах (THE, Webometrics, SIR, U-Multirank і інш.), стабільна трапляючы ў 2% найлепшых універсітэтаў свету з улікам таго, што ўсяго ў свеце налічваецца больш за 30 000 ВНУ.