“Прытулак камедыянта” – першы ў Расіі дзяржаўны рэпертуарны тэатр без сталай трупы. Дырэктар – мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Мінкоў запрашае да супрацоўніцтва як вядомых, так і маладых рэжысёраў і пазнавальных артыстаў. У 2013 годзе ў рамках фестывалю ТЭАРТ у Мінску быў паказаны адзін з самых нашумелых спектакляў тэатра – “Лір” у пастаноўцы Канстанціна Багамолава.
У 2017 годзе ў Мінску будуць прадстаўлены наступныя наступныя пастаноўкі:
12 лістапада – “Жаніцьба Фігаро”, рэж. Васіль Сенін;
13 лістапада – “Алеся. Гісторыя кахання”, рэж. Мікалай Дрэйдэн і Максім Дзідзенка;
14 лістапада – “Мой бедны Марат”, рэж. Андрэй Прыкатэнка;
15 лістапада – “Смерць Тарэлкіна”, рэж. Сямён Серзін.
Гастролі тэатра адбываюцца пры падтрымцы Камітэта па культуры Санкт-Петярбурга і з’яўляюцца падарункам горада да 950-годдзя Мінска.
Жанна ВАСАНСКАЯ