Срэбраны матыў залатой восені: конкурсу “Сярэбраныя струны” 20 гадоў! [+cлайды і відэа]

25 Oct, 2018.

Аляксандра Янкевіч, удзельніца конкурсу ў намінацыі «Выканаўца» з кампазіцыяй «Світанак»

Сапраўды легендарны вечар прайшоў 18 кастрычніка ў рамках фэсту студэнцкай песні “Сярэбраныя струны”. Конкурсу, які з году ў год аб’ядноўвае тых, каму дарагія паэзія і музыка, які дае магчымасць заявіць пра сябе і прапанаваць на суд гледачоў песні ўласнага сачынення ці выканаць улюбёную кампазіцыю, 20 гадоў.

Кампазітар, гітарыст і вакаліст Андрэй Маркуц

З кожным годам “Струны” набываюць усё вялікую папулярнасць сярод навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яшчэ ў 2017 годзе ў адборачным этапе ўдзельнічалі 44 выканаўцы, а ўжо сёлета журы адбору ўбачыла і пачула 60 нумароў. Па традыцыі арганізатарам конкурсу выступіў Студэнцкі гарадок БДУ.

“З году ў год конкурс студэнцкай песні збірае ўсё больш гасцей і ўдзельнікаў, многія з іх, захоўваючы адданасць традыцыям, выступаюць ужо не першы раз, а робяць гэта штогод на працягу вучобы ва ўніверсітэце. Дужа прыемна разумець, што наш конкурс карыстаецца такой папулярнасцю. Да нас прыходзіць шмат таленавітых і непаўторных дзяцей. І з кожным годам усё складаней адабраць патрэбную колькасць выступоўцаў, таму што ўсім хочацца даць шанец”, – распавяла дырэктар студэнцкага гарадка Ала Мелех.

Сэптэт «7 з сямёркі» у намінацыі «Выканаўца» з кампазіцыяй «I see fire»

Юбілейным “Сярэбраным струнам” даў старт Максім Клімовіч, які ў далёкім 1999 годзе, студэнтам другога курса БДУ, з’яўляўся вядучым гэтага конкурсу. Ён таксама пагутарыў з запрошанымі гасцямі, якія маюць непасрэднае дачыненне да дадзенага штогадовага мерапрыемства і яго гісторыі. Асноўным жа вядучым стаў Арцём Латышаў, студэнт 3 курса эканамічнага факультэта.

Максім Ваніслаўчык і Алеся Кірыковіч з кампазіцыяй «Прабач. Бывай. Прывітанне.»

Як і ў папярэднія 20 гадоў, конкурс не абышоўся без запрошанага журы. Сёлета калегію прадставілі ўладальнік гран-пры “Сярэбраных струн–2006” Уладзімір Басько, кампазітар, гітарыст і вакаліст Андрэй Маркуц, намеснік дырэктара радыёстанцыі “Мінская хваля” па інфармацыйна-аналітычным вяшчанні, тэле- і радыёвядучы Дзмітрый Анісавец, харавы дырыжор, вакалістка Ганна Тамашэвіч і вядучы, акцёр, шоўмен Дзмітрый Нікалайзен. Менавіта гэтыя людзі былі мелі гонар судзіць нашых канкурсантаў, і выканалі гэту задачу на ўра.

Марына Глушчук з кампазіцыяй «Дом, у якім» у намінацыі «Аўтар»

20 – гэты менавіта тая сімвалічная колькасць нумароў, якую мы ўбачылі ў фінале юбілейнага музычнага спаборніцтва. Усе выдатна выступілі, паказалі сябе, сваю творчасць і атрымалі мноства авацый і мора станоўчых эмоцый. Але найлепшымі сталі ўсяго чацвёра. У намінацыі “Аўтар” першае месца было прысуджана Андрэю Шунько, студэнту МДЭІ імя А. Д. Сахарава, з кампазіцыяй “Вечнасць”.

Аліна Данілава, уладальніца гран-пры конкурсу[/caption]

Ствараць, дарыць самыя выдатныя пачуцці і эмоцыі гледачам, даносіць свае ідэі праз песню – усё гэта сабраў юбілейны конкурс студэнцкай песні “Сярэбраныя струны”.

Анастасія БАЛТОЎСКАЯ
Фота Аляксандры Прыгодзіч
Відэа:

 

print

Вам таксама можа спадабацца: