У актавай зале Ліцэя БДУ 22 лістапада пройдзе галоўнае студэнцкае мерапрыемства восені – агляд-конкурс “Капуснік–2018”.
ГА “Студэнцкі саюз БДУ” ўжо ў 12-ы раз арганізуе самы маштабны конкурс сярод першакурснікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Студэнты 1 курса, прадстаўнікі 19 факультэтаў Белдзяржуніверсітэта, сыдуцца на вялікай сцэне ў барацьбе за першае месца і галоўны прыз – кубак рэктара. 250 студэнтаў – пераможцы факультэцкіх капуснікаў – у крэатыўнай, гумарыстычнай ці драматычнай форме прадэманструюць сваё бачанне жыцця і праблем роднага ўніверсітэта.
Акрамя ўдзельнікаў “Капусніку”, незабыўную атмасферу ў зале створаць гледачы – каля 700 студэнтаў БДУ прыйдуць падтрымаць каманды сваіх факультэтаў.
Найлепшае выступленне вызначыць журы, якое будзе складацца з выпускнікоў, адміністрацыі БДУ і знакамітых беларускіх дзеячаў. Каманда-пераможца “Капусніку–2018” атрымае пераходны кубак з рук рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Квіткі не прадаюцца. Выдаюцца бясплатна на кожны факультэт.