Мерапрыемства накіравана на развіццё творчага патэнцыялу моладзі. Ініцыятарамі яго правядзення ў 2010 годзе выступілі студэнты кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ. Штогод удзельнікамі творчага змагання станавіліся больш за 400 таленавітых школьнікаў і студэнтаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Таму ў 2018 г. “Брамамар” афіцыйна прысвоены статус “рэспубліканскі”.
Удзельнікам конкурсу можа стаць любы вучань 9-11 класаў, студэнт ці магістрант, які з’яўляецца аўтарам твораў на беларускай ці рускай мовах. Старшакласнікам прапануюцца намінацыі “Паэзія” і “Проза”, а студэнты і магістранты дадаткова прадставяць тэксты ў катэгорыях “Драматургія” і “Крытыка”. Усе працы ацэніць журы ў складзе вядомых беларускіх літаратараў, крытыкаў і журналістаў. Для найлепшых аўтараў з мэтай удасканалення іх літаратурнага майстэрства ў сакавіку бягучага года арганізуюць тэматычныя майстар-класы і воркшопы.
Творы прымаюцца да 28 лютага на электронную пошту konkurs.bramamaruni@gmail.com ці праз гугл-форму для школьнікаў і студэнтаў.
Патрабаванні да афармлення тэкстаў размешчаны ў сацыяльнай сетцы “Укантакце” для старшакласнікаў і студэнтаў.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: (+375) 33 3376191 (Дар’я Смірнова) ці ў групе конкурсу сацыяльнай сеткі “Укантакце“.