Як зрабіць БДУ лепшым? Алеся ВАСКРАСЕНСКАЯ ў праекце “Новы погляд” [+відэа]

8 Jan, 2019.

Падсумоўваючы вынікі 2018 года, мы погутарылі з Алесяй ВАСКРАСЕНСКАЙ, загадчыцай кафедры англійскай мовы гуманітарных факультэтаў БДУ. Спыталі пра прафесійныя сакрэты і ролю замежнай мовы ў класічным універсітэце. Даведаліся пра тое, як павысіць якасць іншамоўнай адукацыі, а таксама про распрацоўку перспектыўных навуковых кірункаў.

– Сёння кафедра англійскай мовы гуманітарных факультэтаў – гэта згуртаваны калектыў прафесіяналаў, які забяспечвае іншамоўную падрыхтоўку студэнтаў першай і другой ступені адукацыі на юрыдычным, эканамічным і гістарычным факультэтах. Найбольш значным вынікам для нас з’яўляецца поўнае метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу ў рэчышчы сучасных адукацыйных тэндэнцый. Апублікавана 7 навучальна-метадычных комплексаў, 5 навучальных дапаможнікаў і шматлікія электронныя дапаможнікі для самастойнай працы студэнтаў і магістрантаў. На кафедры развіваецца перспектыўная навуковая тэма змяшанага навучання (Blended Learning), якое прадугледжвае спалучэнне аўдыторнага і анлайн-наву­чання.
Адной са значных падзей кафедральнага жыцця з’яўляецца Тыдзень англійскай мовы – поўнамаштабны праект пазанавучальнай выхаваўчай працы фэставага фармату, што прысвечаны дням англамоўнай культуры.
На працягу тыдня студэнты і магістранты – а часцяком і многія госці – актыўна ўдзельнічаюць у розных англамоўных мерапрыемствах.
Шматгадовая праца кафедры была накіравана на ўдасканаленне якасці падрыхтоўкі студэнтаў па замежнай мове.
І цяпер асноўная стратэгічная мэта заста­ецца нязменнай – павышэнне якасці іншамоўнай адукацыі. Для яе дасягнення мяркуецца ў наступным годзе ўкараніць эфектыўныя метады і тэхналогіі навучання (дыстанцыйныя, праблемна-пошукавыя, эўрыстычныя). Усе яны арыентаваны на творчае развіццё асобы.

Плануецца палепшыць умовы для пашырэння моўнага адукацыйнага асяроддзя за кошт арганізацыі пазааўдыторнай працы з прыцягненнем інтэрнэт-рэсурсаў і лакальных адукацыйных сетак. Таксама будзем праводзіць мерапрыемствы, якія развіваюць сацыякультурную іншамоўную кампетэнцыю студэнтаў.
Развіццё патэнцыялу кафедры звязваецца і з умацаваннем навуковага кадравага складу, з падрыхтоўкай і пры­цягненнем спецыялістаў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Мяркуецца су­працоўніцтва з міжнароднымі цэнтрамі моўнай падрыхтоўкі, удзел у міжнародных адукацыйных праг­рамах.
Далейшае развіццё ўніверсітэта бачыцца ў распрацоўцы перспектыўных навуковых кірункаў, якія маюць высокую сацыяльна-эканамічную значнасць для нашай краіны, у прыватнасці лічбавых тэхналогій. Гума­ні­тарная адукацыя таксама павінна зас­та­вацца ў цэнтры ўвагі, таму што яна фарміруе асобу. Хацелася б падкрэсліць спрадвечную ролю замежнай мовы ў класічным універсітэце, дзе яна не толькі з’яўляецца асновай для атрымання ўні­версальных ведаў, але і важным фактарам развіцця глабальнай адукацыйнай прасторы.

Алёна ЛЯЎШЭНЯ
Фота Паўла Пятрышчава
print

Вам таксама можа спадабацца: