Дабрачынны праект “Казкі з дзяцінства–2» (+ відэа)

29 мая, 2014.

бгу сказки из детства

 Школа засталася ззаду, ды і дзяцінства ўжо даўно прайшло… Хоць многа каму з нас, напэўна, хацелася павярнуць стрэлкі гадзінніка і стаць бестурботным дзіцем. Гэта, вядома, казка, споўніцца яна можа толькі пры велізарным жаданні, зацятасці і таленце!
“Казачны” канцэрт прайшоў дваццаць трэцяга мая ў сценах Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выхаванцы дзіцячага дома №5 г. Мінска пры падтрымцы студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у вялікім дабрачынным праекце. Адметнай яго рысай стала самастойная падрыхтоўка творчых нумароў студэнтаў і дзяцей. Чатыры месяцы дзеці працавалі як пчолкі з куратарамі-студэнтамі над пастаноўкай нумароў, рэжысурай і прасоўваннем.бгу сказки из детства
Капацэвіч Наталля і Швачко Дар’я – ідэйныя натхняльніцы і кіраўнікі дабрачыннага праекта “Казкі з дзяцінства”. На плечы дзяўчат лягла велізарная місія: стварыць каманду. Першая старонка “Казкі” была напісана яшчэ ў снежні. На першай сустрэчы студэнты вызначылі тэматыку нумароў і пазнаёміліся адзін з адным. Метадыст упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю БДУ куратар праекта “Казкі з дзяцінства” Наталля Капацэвіч лічыць праект важнай часткай станаўлення асобы, усведамлення ўласнага “я” ў свеце. І дадае: “Дабрачынныя канцэрты маюць адметную асаблівасць. У першую чаргу, гэта атрыманыя эмоцыі. Яны застаюцца не на дзень, не на тыдзень. На гады! Першы канцэрт адбыўся ў красавіку 2012 года. А станоўчыя водгукі гледачоў, сяброўскія зносіны ўдзельнікаў і, самае галоўнае, бачныя змены ў дзецях у лепшы бок застаюцца дагэтуль. І якраз дзякуючы жаданню студэнткі 3 курса эканамічнага факультэта Швачко Дар’і, якая яшчэ ўвосень 2013 года падышла да мяне з просьбай узяцца за паўтор дадзенага праекта, другі канцэрт стаў магчымым. І зараз мы кажам: у кожнай казкі павінен быць працяг!”бгу сказки из детства
Сакрэт поспеху дадзенага праекта яшчэ і ў тым, што канцэрт – гэта толькі фінішная прамая, свайго роду высокая мэта, справаздача для гледачоў. Значным з’яўляецца працэс падрыхтоўкі. На працягу некалькіх месяцаў студэнты пазнавалі сваіх дзяцей, а дзеці – студэнтаў. І кожны змог навучыцца адзін у аднаго шмат чаму. Дзеці ўбачылі ў студэнтах сяброў, якія ўпэўнена ідуць па жыцці, старэйшых таварышаў, якія могуць выслухаць і даць важную параду, дапамагчы з выкананнем хатняга задання. Студэнты, як яны самі прызнаюцца, таксама змяніліся. Іншы бок жыцця: безабаронныя дзеці, іх лёс і ўстойлівае жаданне працягваць жыць і шукаць сябе – гэта дарагога варта! Акрамя яркіх уражанняў і эмоцый, яны разам атрымліваюць неацэнны досвед на ўсё жыццё!бгу сказки из детства
Падтрымаць выхаванцаў дзіцячага дома прыехалі прадстаўнікі лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара пад кіраўніцтвам першага сакратара пасольства Венесуэлы Герарда Эстрада, папулярныя беларускія выканаўцы Георгій Калдун і Дзядзька Ваня. За кулісамі засталіся перажыванні і страх няўдачы. На сцэне ўсе ўдзельнікі дарылі шчасце і ўсмешкі гледачам. А іх было ні больш ні менш – паўтысячы чалавек! Разнастайныя нумары, асабісты паход да выканання кожнага з іх увесь час трымалі гледачоў у эмацыйнай напрузе, нярэдка можна было ўбачыць слёзы на іх вачах і ўсмешкі.бгу сказки из детства Песні, сур’ёзныя і жартоўныя, на рускай і італьянскай мовах; танцавальныя нумары; сур’ёзныя вершы пра маму і подзвіг нашых герояў падчас вайны (тэматыку вершаў выбіралі самі дзеці); выкананне фокусаў з асістэнтамі, абранымі выпадкова з глядацкай залы, – вось тая творчасць, якой поўныя нашы ўдзельнікі!бгу сказки из детства
Ажыццявіць арганізацыю “Казкі” дапамаглі фундатары – кампаніі “Фрост” і “Мілана”. Спонсарам шчаслівых усмешак гасцей вечара стала творчая студыя мімаў “Mim-BSU” і 2,7-метровае плюшавае медзведзяня Тэддзі. Яны сустракалі ўсіх у холе і ўручалі памятныя магніты са слоганам “Створым казку разам!”бгу сказки из детства
У падарунак пасля канцэрта кожнае дзіця атрымала кружку са сваёй фатаграфіяй, ручку і магніт з лагатыпам канцэрта, а таксама навушнікі ў працяг музычнай тэмы. Арганізатарам было вельмі прыемна, калі на наступны дзень пасля канцэрта дзеці прывезлі велізарны плакат з каляровымі адбіткамі іх ручак і напісанымі водгукамі ад кожнага дзіцяці!бгу сказки из детства
У дадзенага праекта ўжо ёсць сталыя гледачы. З новым канцэртам іх колькасць павялічылася. Гэтаму ў пацверджанне пазітыўныя захопленыя і кранальныя водгукі арганізатарам і ўдзельнікам канцэрта:

 Юлія, глядачка: “Дзякуй усім, хто стварыў гэты выдатны вечар, і арганізатарам, і дзеткам! Усе былі на вышыні! Вельмі душэўна і кранальна!”
 Марыя Барыс, студэнтка 2 курса хімічнага ф-та, удзельніца канцэрта: “Гэта было проста неверагодна! Дзеці такія выдатныя, я многаму ў іх навучылася. Дзякуй вам вялікае за такую магчымасць! Яшчэ мяне ўразіла тое, колькі людзей пагадзіліся дапамагчы бескарысліва! Гэта прымушае верыць у цуды і ў казку!) Дзякуй)”
Ульяна, дэкаратар канцэрта: “Жадаю выказаць словы велізарнай падзякі за той праект, які вы ўвасобілі ў жыццё. З першай хвіліны канцэрта ў мяне сталі наварочвацца слёзы ад той кранальнай і душэўнай атмасферы, якая панавала ў зале. Буду вельмі рада прыняць удзел у такога кшталту праектах яшчэ:)”

“Казкі з дзяцінства” – гэта ўнікальны праект, які стварае з дзяцей асоб, дапамагае раскрыць іх утоены патэнцыял і зрабіць свет крышачку дабрэйшым.
 Марыя ФЛЯРКО

бгу сказки из детства

Фотарэпартаж  з  дабрачыннага праекту «Казкі з дзяцінства–2» глядзіце тут

Відэасюжэт пра мерапрыемства стрелкa

print

Вам таксама можа спадабацца: