Першае месца працы: пытанні пра размеркаванне

26 Apr, 2019.

Красавік – час, калі выпускнікі ўсіх факультэтаў канчаткова даведаюцца, куды на два гады адправяцца працаваць у якасці маладых спецыялістаў. З гэтай нагоды публікуем адказы на самыя папулярныя пытанні пра размеркаванне, якія ў рамках семінара, арганізаванага прафкамам студэнтаў БДУ, далі спецыялісты Галоўнага ўпраўлення адукацыйнай дзейнасці і ўпраўлення прававой работы.

– Хто падлягае размеркаванню?
Размяркоўваюць выпускнікоў, якія атрымалі адукацыю на дзённай бюджэтнай форме, а таксама тых, хто правучыўся на бюджэце палову тэрміну навучання, напрыклад, два гады з чатырох.
– Ці будзе адтэрміноўка, калі паступіць у магістратуру?
Абавязак па адпрацоўцы не распаўсюджваецца толькі на тых, хто ў год атрымання вышэйшай адукацыі паступіў у дзённую бюджэтную магістратуру. Тады вы здаяце сваё накіраванне на працу і вучыцеся. Пасля заканчэння магістратуры вас пераразмяр­- ку­юць. У выпадку, калі вы пас­тупілі ў завочную магістратуру ці на платную форму другой ступені вышэйшай адукацыі, адтэрміноўка размеркавання не прадугледжана.
– Ці абавязкова працаўладкоўвацца на поўную стаўку?
Наймальнік абавязаны гарантаваць поўную занятасць, гэта значыць, калі пры працаўладкаванні вам сказалі: «У нас няма поўнай стаўкі, мы вам дадзім чвэрць», – а вас гэта не зада­вальняе, маеце права патрабаваць поўную стаўку. Але калі ў вас ёсць, напрыклад, другая праца і вы б самі хацелі па месцы размеркавання працаваць, скажам, на 0,25 стаўкі – гэта не забаронена.
– Што адбудзецца, калі не з’явіцца на размеркаванне ў тэрмін?
Маладыя спецыялісты павінны распачаць працу 1 жніўня (педагогі – 15). Калі выпускнік не з’яўляецца на месца адпрацоўкі ў гэты тэрмін, наймальнік мае права яго не працаўладка­ваць. У гэтым выпадку яму не­абходна пакрыць сродкі, выдаткаваныя на сваё навучанне.
– Ці магчыма змяніць месца размеркавання?
На працягу ўсяго тэрміну адпрацоўкі – двух гадоў – вы маеце права на пераразмеркаванне. Для гэтага неабходна атрымаць згоду двух наймальнікаў на пе­раразмеркаванне ад аднаго да другога. Усе працэдуры перараз­меркавання ажыццяўляе выключна ўніверсітэт.
– Ці можа наймальнік не адпусціць на пераразмеркаванне?
Так, гэта яго права. Аднак, як адзначае намеснік начальніка
ГУАД Вераніка Дабраволь­ская, выпадкі, калі наймальнік ­адмаў-­ ляе ў пераразмеркаванні, рэд­кія. Нежаданне адпускаць ­мала­дога спецыяліста часцей за ўсё абумоўлена аб’ектыўнымі прычы­намі, напрыклад, калі выпускнік працуе ў IT-галіне і завязаны на канкрэтным праекце.
– Што рабіць, калі хочаш ­перапыніць адпрацоўку па ўласным жаданні?
Неабходна звярнуцца ва ўніверсітэт, каб вам разлічылі суму сродкаў за неадпрацаваны тэрмін па размеркаванні. Гэта займае да 15 дзён. Затым вам выстаўляюць суму пакрыцця сродкаў, і вы вырашаеце: або працягнуць адпрацоўку, або ў ­добраахвотным парадку пагасіць гэту суму. Толькі пасля поўнай ­выплаты вы атрымаеце даведку пра самастойнае працаўладкаванне і зможаце звольніцца.
– Што адбываецца, калі кампанія, у якой адпрацоў­ва­еш размеркаванне, ліквідуецца?
Усе арганізацыі, надзеленыя правам ажыццяўляць працоўную дзей­насць на тэрыторыі Бела­русі, абавязаны пры звальненні
маладога спецыяліс­та інфармаваць установу вышэйшай адукацыі. Калі адбываецца ліквідацыя часткі структурнага падраздзялення арганізацыі, то маладога спецыяліста звальня­юць у самую апошнюю чаргу. У выпадку, калі адбываецца поўная ліквідацыя, маладога спецыяліста скарача­юць і ўніверсітэт праводзіць яго пераразмеркаванне.
– Мяне звольнілі – неабходна выплаціць кошт навучання?
Наймальнік мае права зволь­ніць маладога спецыяліста толькі за парушэнне працоўнай дыс­цыпліны. Калі гэта адбылося – ёсць 6 месяцаў на добраахвотнае пакрыццё сумы за неадпрацаваны тэрмін. У выпадку, калі тэрмін мінуў, а выплата не праведзена, універсітэт падае ў суд.
Спецыяліст упраўлення пра­вавой работы адзначае: «Папярэдне мы, вядома, звязваемся з даўжнікамі, каб высветліць, з якой прычыны не праводзіцца аплата, але, калі бачым, што чалавек не прадпрымае ніякіх дзеянняў, пачынаем судовую дзейнасць. Калі даўжнік па су­довым рашэнні ўсё адно не аплачвае добраахвотна, мы змушаны звярнуцца ­да судовага выканаўцы. У гэтым выпадку трэба будзе выплаціць сродкі не толькі ўніверсітэту, але і за­плаціць судоваму выканаўцу – 10% ад сумы рашэння. Гэта да­волі шмат, калі ўлічваць, што галоўным чынам рахункі на пакрыццё сродкаў, выдаткаваных на навучанне, каля 20 тыс. руб. Калі мы вымушаны звярнуцца ­
да судовага ­выканаўцы, то паралельна заяўляем у суд і пра а­бмежаванне даўжніка ў некаторых правах, напрыклад, на выезд за мяжу і на кіраванне транспартным сродкам».
– Куды звяртацца, калі паўсталі пытанні падчас размеркавання?
На працягу двух гадоў адпрацоўкі па ўсіх пытаннях, звязаных з размеркаваннем, вы можаце звяртацца на свой факультэт,
у навучальны аддзел цэнтра кар’еры Галоўнага ўпраўлення адукацыйнай дзейнасці і ва ўпраўленне прававой работы.
Калі вы раптам забудзеце пра ўсе кантакты – звяртайцеся наўпрост ­ва ўніверсітэт, і вас абавязкова накіруюць да про­фільных спецыялістаў.  

Падрыхтавала
Валерыя БАНДАРЧЫК

print

Вам таксама можа спадабацца: