Стаць на прыступку вышэй. 8 важных пытанняў па магістратуры

3 Apr, 2020.

Мы падрыхтавалі практычную інфармацыю пра II ступень вышэйшай адукацыі ў БДУ: якія ёсць унікальныя спецыяльнасці, якія новыя напрамкі былі адкрыты не так даўно. Як паступіць і як дыплом магістра спатрэбіцца ў будучыні? Дапамагалі разабрацца ў тэме начальнік аддзела арганізацыі і кантролю вучэбнага працэсу ГУАД Ірына ЛАТУШКА і метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела Анжаліка КАСЦЯНЕВІЧ.

Ірына ЛАТУШКА

1. Якая колькасць праграм па магістратуры цяпер ёсць у БДУ? Як змяняецца іх змест?

– У БДУ ў 2019/2020 вучэбным годзе навучанне ажыццяўляецца па 76 спецыяльнасцях другой ­ступені вышэйшай адукацыі. Гэта новыя спецыяльнасці і спецыяльнасці мінулых гадоў, у тым ліку з паглыбленай падрыхтоўкай, па якіх студэнты давучваюцца сёлета на некаторых факультэтах. Змены зместу магістарскіх праграм галоўным чынам залежаць ад запатрабаванняў рынку працы, развіцця сфер эканомікі. Змяняецца і сам падыход да напаўнення ву­чэбных праграм, да метадаў выкладання. На шматлікіх спецыяльнасцях выкарыстоўваюцца дыстанцыйныя адукацыйныя тэхналогіі па шэрагу дысцыплін.

Анжаліка КАСЦЯНЕВІЧ

2. Якія спецыяльнасці і прафілізацыі нядаўна з’явіліся ў магістратуры?

– У 2019 годзе былі ўзбуйнены спецыяльнасці магістратуры, адкрыта навучанне па 19 новых спецыяльнасцях, па астатніх былі распрацаваны новыя вучэбныя планы, у навучальных планах спецыяльнасцяў з’явілася такое паняцце, як прафілізацыя – варыянт рэалізацыі адукацыйнай праграмы магістратуры па спецыяльнасці, абумоўлены асаблівасцямі прафесійнай дзейнасці магістра. Гэта забяспечвае хуткую адаптацыю зместу магістарскай падрыхтоўкі да запатрабаванняў зацікаўленых арганізацый навукова­-інавацыйнай сферы.

– На эканамічным факультэце на спецыяльнасці «эканоміка» – прафілізацыі «аналітычная экано­міка і бізнес­-аналітыка», «інтэлектуальны аналіз даных у лічбавай эканоміцы»; на спецыяльнасці ­«фінансы, падатка-абкладанне і крэ­дыт» – «фінансавыя тэхналогіі і бан­каўская справа», а на спецыяль­насці «менеджмент» – «інавацыйны менеджмент»; «кіраванне ў рэ­альным сектары эканомікі» – на ­дадзенай прафілізацыі ажыццяў­ляецца сумеснае навучанне з Уні­версітэтам прыкладных навук г. Мітвайда (Германія), навучанне вядзецца на англійскай мове, з магчымасцю атрымання дыплома дзвюх УВА. Таксама была адкрыта новая ўнікальная міждысцыплі­нарная прафілізацыя, распрацаваная сумесна з факультэтам журналістыкі – «кіраванне медыяпраектамі».

– На механіка-­матэматычным факультэце на спецыяльнасці «матэ­матыка і камп’ютарныя навукі» – прафілізацыі «матэматыка», «матэматыка і дыдактыка матэматыкі», «вэб­-праграмаванне і інтэрнэт-­тэхналогіі», «матэматычнае і праграмнае забеспячэнне мабіль­ных прылад», «камп’ютарная матэматыка і сістэмны аналіз»; на спецыяльнасці «механіка і матэма­тычнае мадэляванне» – «тэарэ­тыч­ная і прыкладная механіка».

– На гістарычным факультэце на спецыяльнасці «гісторыя» – ­«айчынная гісторыя», «усеагульная гісторыя», а таксама сумесная ­эксперыментальная праграма з МДУ імя М. В. Ламаносава, з атрыманнем дыплома дзвюх УВА, «гісторыя беларускай дыяспары». А на спецыяльнасці «музейная справа і ахова гісторыка­культурнай спадчыны» – «культурная спадчына і турызм»; на спецыяльнасці «дакументазнаўства і архівазнаў­ства» – «кіраванне архівамі».

Тры новыя напрамкі былі адкрыты на ФМА. А менавіта спецы­яльнасць «міжнародныя адносіны» (без прафілізацыі), «усходазнаў­ства» (прафілізацыя «дзелавая ­камунікацыя з краінамі Азіі»), «менеджмент» («менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў»).

На біялагічным факультэце, да спецыяльнасці «біяхімія» была адкрыта прафілізацыя «фундаментальная і прыкладная біяхімія», а ­да спецыяльнасці «мікрабіялогія» – «фундаментальная і прыкладная мікрабіялогія».

Таксама на ФГГ: на спецы­яльнасці «экалогія» – «геа­экалогія»; на спецыяльнасці «геа­логія» – «агуль­ная і рэгіянальная геалогія».

На ФФСН на спецыяльнасці «камунікацыі» адкрыты прафілізацыі «медыядаследаванні і сацыяльная аналітыка» і «даследаванне сацыяльнай камунікацыі».

На факультэце журналістыкі з’явілася спецыяльнасць «камуні­кацыі» з прафілізацыяй «карпаратыўныя стратэгічныя камунікацыі».

На кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі – «навукова-­педагагічная дзейнасць» (без пра­філізацыі).

На ФСК – «дызайн» (прафілізацыя «асяроддзевы дызайн і эксперыментальнае мастацтва»).

На хімфаку – «прырода­ахоўная дзейнасць» (прафілізацыя «забеспячэнне ўстойлівага развіцця біясферных рэзерватаў»).

На фізфаку – «прыкладная фізіка» (прафілізацыя «функцыянальныя нанаматэрыялы»).

На ФРКТ – «прыкладная фізіка» (прафілізацыя «фізічная інфарматыка»).

Увогуле, у 2019 годзе на новыя напрамкі паступілі 252 чалавекі (бюджэт і платна, на дзённай і завочнай формах). Варта адзначыць і змены, якія закранулі II ступень вышэйшай адукацыі. Цяпер навучальныя дысцыпліны кандыдацкіх іспытаў і заліку вынесены ў дадатковыя віды навучання. Такім чынам, студэнты могуць выбіраць гэтыя агульнанавуковыя дысцыпліны як дадатковыя. У сваю чаргу дыс­цыпліны кандыдацкага мінімуму даюць магчымасць выпускнікам магістратуры ў далейшым пасту­паць у аспірантуру.

3 Ці ёсць у БДУ магістратура на англійскай мове?

– У БДУ на англійскай мове навучанне ажыццяўляецца па 13 спецыяльнасцях, на якія часцей за ўсё дакументы падаюць замежныя грамадзяне праз УМС. Сярод іх:

ФПМІ – «прыкладная матэматыка і інфарматыка» (прафілізацыя «аналітычная лагістыка»), «прыкладная матэматыка і інфарматыка» (прафілізацыя «камп’ютарны аналіз даных»), «алгарытмы і сістэмы апрацоўкі вялікіх аб’ёмаў інфармацыі».

ЭФ – «эканоміка» (прафілізацыя «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»), «менеджмент» (прафілізацыя «кіраванне ў рэ­альным сектары эканомікі»), «кіраванне ў рэальным сектары эканомікі».

ФМА – «гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі», «міжнародныя адносіны», «сусветная эканоміка».

ФФСН – «камунікацыі» (прафілізацыя «даследаванне сацыяльнай камунікацыі»).

Біялагічны – «біялогія» (прафілізацыя «малекулярная і клетачная біялогія»).

Філалагічны – «літаратуразнаўства» (прафілізацыя «англійская літаратура»).

Фізічны – «прыкладная фізіка» (прафілізацыя «моцнатокавая электроніка»). Сюды залічаны грамадзяне Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў паводле дамовы, якая ­нядаўна была падпісана паміж БДУ і Інстытутам тэхналогій і іна­вацый у Абу­-Дабі. Таксама дамоўленасць паміж ВНУ прадугледжвае правядзенне сумес­ных навукова-­адукацыйных мера­пры­емстваў і спрыянне ў на­пісанні публікацый.

4. Што неабходна для паступлення ў магістратуру?

– У першую чаргу неабходныя веды па дысцыплінах спецыяль­насці, на якую паступаюць абіту­рыенты, бо залічэнне адбываецца менавіта па выніках здачы ўступ­нага выпрабавання. Адзначым, што для залічэння неабходна ат­рымаць адзнаку не ніжэйшую за шэсць балаў.

Паступаючы ў магістратуру, у прыёмную камісію падаюць наступныя дакументы:

  • заяву на імя кіраўніка УВА;
  • арыгіналы дыплома пра вы­шэйшую адукацыю і прыкладанні да яго;
  • выпіску з пратакола пасяджэння савета факультэта, якая змяшчае рэкамендацыі для навучання на II ступені (для тых, хто паступае ў год завяршэння навучання на I ступені);
  • рэкамендацыю для навучання на II ступені вышэйшай адукацыі арганізацыі, зацікаўленай у пад­рыхтоўцы магістра (для тых, хто паступае не ў год завяршэння навучання на I ступені на наву­­чанне за кошт сродкаў бюджэту);
  • выпіску (копію) з працоўнай кніжкі ці іншага дакумента для асоб, што паступаюць на завочную форму атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту;
  • дзве фатаграфіі 3×4 см;
  • медыцынскую даведку пра стан здароўя;
  • дакумент, які сведчыць асобу;
  • спіс і копіі апублікаваных на­вуковых работ, апісанняў вынаходстваў, справаздачы пра выкананыя даследаванні і распрацоўкі, дыпломы рэспубліканскіх ці міжнародных алімпіяд (пры іх наяўнасці).

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце БДУ «Абітурыент».

5. Колькі гадоў вучацца ў магістратуры?

– Тэрмін навучання на розных спецыяльнасцях дзённай формы складае ад 1 года да 1 года 8 месяцаў. На завочнай форме тэрмін навучання складае ад 1,5 года да 2 гадоў.

6. Колькі каштуе платная форма магістратуры?

– Кошт за навучанне адрозні­ваецца ў залежнасці ад спецыяльнасці. Напрыклад, у бягучым навучальным годзе самы высокі кошт быў ­на спецыяльнасці «ўсходазнаў­ст­ва» – 4945 руб., а самы нізкі на спе­цыяльнасці «экалогія» – 3787 руб.

7.  Колькі гадоў трэба адпрацаваць па размеркаванні, калі вучыўся на бюджэце?

– Тэрмін абавязковай працы па размеркаванні – адзін год. Выключэнне для тых асоб, якія былі прыняты ў магістратуру ў год ат­рымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў рэспуб­ліканскага бюджэту.

8. Што дае дыплом магістра?

– Дыплом магістра ў нашай кра­іне дае магчымасць далей наву­чацца ў аспірантуры, а таксама працаваць як па спецыяльнасці, указанай у дыпломе аб вышэйшай адукацыі, так і па спецыяльнасці, атрыманай у магістратуры. Мяр­куецца таксама, што магістры будуць атрымліваць перавагу пры прыёме на працу і магчымасць ­займаць ­пасады, для якіх патра­буецца спецыяльны стаж. Напрыклад, спецыялістаў другой катэгорыі ці метадыстаў у сістэме аду­кацыі ў адпаведнасці з атры­­манай спецыяльнасцю. Пакуль у дзей­ным заканадаўстве спецыяль­ных ільгот, даплат ці іншых адмысловых умоў пры працаўлад­каванні для магістраў няма, але часам асобныя прэферэнцыі спецыяльна абгаворваюцца.

Сёння ў магістратуры навучаецца 1341 чалавек (з іх 386 замежных студэнтаў). Толькі ў 2019 годзе быў залічаны 881 чалавек (з іх 326 замежных грамадзян)

Пытанні задавала Алена ЛЯЎШЭНЯ

Фота Васіля КУЗЬМІЧКІНА

print

Вам таксама можа спадабацца: