Віншаванне Прэзідэнта з Днём ведаў

1 Sep, 2022.

Прэзідэнт Беларусі звярнуўся да усіх навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з віншавальным словам:

«Дарагія сябры! Віншую вас з Днём ведаў. Гэта свята ўсіх, хто 1 верасня пераступіў школьны парог, каб стаць бліжэй да сваіх мар, ажыццявіць якія дапамагаюць веды.

Сёння пачынаецца новы навучальны год, для некага першы ў жыцці. Беларускія школы з вялікай цеплынёй сустракаюць першакласнікаў. Мы разам зрабілі ўсё, каб для малышоў і іх бацькоў гэты дзень стаў самым запамінальным і шчаслівым.

Студэнтам-першакурснікам, якім давядзецца спасцігнуць азы будучай прафесіі, жадаю прайсці выбраны шлях дастойна і з максімальнай аддачай, знайсці неабходныя для рэалізацыі сваіх мэт кампетэнцыі і навыкі.

У гэты святочны дзень шчыра дзякую настаўнікам і выкладчыкам за такую важную работу і гатоўнасць аддаваць сябе без астатку нашым дзецям.

Няхай новы навучальны год прынясе ўсім вам радасць новых адкрыццяў і стасункаў, а ў сценах школ, каледжаў і ВНУ заўсёды пануе атмасфера імкнення да ведаў, узаемнай павагі і любові да нашай роднай Беларусі».

 

 

https://president.gov.by/be/events/pozdravlenie-s-dnem-znaniy-1661951608

print

Вам таксама можа спадабацца: