Дынастыя Кругловых: 116 гадоў з БДУ

29 Oct, 2024.

Музей гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта захоўвае памяць не толькі пра важныя падзеі з жыцця alma mater, але і пра людзей, якія тут вучацца і працуюць. Дадзены матэрыял стане пачаткам цыкла, прысвечанага дынастыям студэнтаў і выкладчыкаў БДУ.

Дынастыю Кругловых складаюць дактары навук, прафесары, загадчык кафедры, кандыдаты навук, аўтары навуковых прац, падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Педагагічны стаж дынастыі Кругловых у БДУ складае 116 гадоў.

Круглоў Анатоль Агапеевіч – доктар філасофскіх навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 48 гадоў. Нарадзіўся 4 сакавіка 1932 г. у в. Курганава Смаленскай вобласці. Жонка – Круглова Паліна Дзянісаўна. Свой працоўны шлях Анатоль Агапеевіч пачаў старшым піянерважатым яшчэ ў Віцебскім дзіцячым доме №6 з дапаможнай школай у 1949 годзе. Скончыўшы філалагічны факультэт БДУ (1958), працаваў завучам Старасельскай СШ на Віцебшчыне. У 1965 годзе паступіў у аспірантуру БДУ, а з 1968 года пачаў працаваць у БДУ. Узначальваў кафедру этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, працаваў прафесарам кафедры філасофіі культуры ФФСН БДУ (працоўны стаж амаль 67 гадоў, з іх 48 гадоў у БДУ). Шмат гадоў працаваў у інтэрнацыянальным спартыўным лагеры БДУ на возеры Нарач.

Узнагароджаны медалём «Ветэран працы». Ганараваны звання «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». Член-карэспандэнт Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь. Заслужаны работнік БДУ. Узнагароджаны нагрудным знакам «100 гадоў БДУ».

За актыўную і шматгадовую працу ў таварыстве «Веды» ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі ЦК КПСС, ЦК ВЛКСМ, ЦК КПБ, Мінаблвыканкама, Мінгарвыканкама. За выбітны ўнёсак у прапаганду навуковых ведаў узнагароджаны Усесаюзным таварыствам «Веды» «Настольным медалём Вавілава».

На працягу больш чым 30 гадоў з’яўляўся старшынёй дзяржаўнага рэлігіязнаўчага экспертнага савета пры ўпаўнаважаным па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 Аўтар звыш 500 навуковых прац, у тым ліку больш чым 20 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Сярод іх манаграфіі «Мы і рэлігія», «Свабода сумлення», «Развіццё атэізму ў Беларусі», падручнікі і навучальныя дапаможнікі «Асновы навуковага атэізму», «Гісторыя і тэорыя рэлігіі і вальнадумства», «Асновы рэлігіязнаўства», «Гісторыя рэлігій». Падрыхтаваў 4 кандыдатаў філасофскіх навук.

 

 

Круглова Галіна Анатольеўна – прафесар кафедры паліталогіі БДУ (дачка Круглова А. А. і Кругловай П. Д.). Педагагічны стаж у БДУ – 42 гады.

Круглова Галіна Анатольеўна нарадзілася 03.06.1960 у в. Запруддзе Віцебскай вобласці.

У 1982 г. з адзнакай скончыла філасофскае аддзяленне БДУ. У лістападзе 1982 года была залічана на пасаду стажора-выкладчыка кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі БДУ.

З лістапада 1986 г. працуе на кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта. У 1987 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1991 г. прысвоена званне дацэнта.

У 2008 г. абараніла доктарскую дысертацыю ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце. У 2009 г. прысуджана навуковая ступень доктара філасофскіх навук РФ.

У верасні 2015 г. пастановай прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь на аснове настрыфікацыі прысуджана ступень доктара філасофскіх навук Рэспублікі Беларусь.

З лістапада 2016 г. па цяперашні час працуе на пасадзе прафесара кафедры паліталогіі БДУ.

Аўтар больш чым 170 навуковых прац, у тым ліку 6 аднаасобных манаграфій, 14 навучальных і навучальна-метадычных дапаможнікаў. Пры гэтым навучальны дапаможнік «Паліталогія» (1994) быў выдадзены адным з першых у нашай краіне. Больш за 40 навуковых артыкулаў апублікавана за мяжой, у тым ліку і на замежных мовах.

Ветэран працы. Ганаровая грамата БДУ (2010, 2015), ганаровае званне «Заслужаны работнік БДУ» (2019), падзяка рэктара БДУ (2020); ганаровая грамата ад Апарату ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь (2020), нагрудны знак «100 гадоў БДУ» (2023).

Буко Валянцін Пятровіч – старшы выкладчык кафедры нямецкай мовы факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ (муж Кругловай Г. А., зяць Круглова А. А. і Кругловай П. Д.). Педагагічны стаж у БДУ – 21 год.

Буко Валянцінаў Пятровіч нарадзіўся 27.01.1964 у в. Лозічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

У 1986 годзе з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (спецыяльнасць «гісторыя і нямецкая мова»).

З верасня 1986 г. па чэрвень 1989 г. працаваў настаўнікам Бярэзінскай і Тумілавіцкай сярэдніх школ Докшыцкага раёна. З верасня 1989 г. па снежань 1991 г. працаваў настаўнікам у вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна. Ад снежня 1991 г. да чэрвеня 1993 г. – у вёсцы Тарасава Мінскага раёна. З верасня 1993 года і па цяперашні час працуе старшым выкладчыкам кафедры нямецкай мовы факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.

Мае больш за 50 навуковых публікацый, у тым ліку і за мяжой.

Падзяка БДУ (2014), падзяка гуманітарнага факультэта БДУ (2014), нагрудны знак «100 гадоў БДУ» (2021), ганаровае званне «Заслужаны работнік БДУ» (2022), грамата БДУ (2024).

Круглова Вольга Валянцінаўна – дацэнт кафедры германскіх моў ФМА БДУ (дачка Кругловай Г. А. і Буко В. П.). Педагагічны стаж у БДУ – 5 гадоў.

Круглова Вольга Валянцінаўна нарадзілася 23.11.1992 года ў Мінску.

У 2015 г. з адзнакай скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «славянская (польская і беларуская) філалогія».

У 2016 г. атрымала ступень магістра філалагічных навук па спецыяльнасці «літаратура народаў краін замежжа (польская)».

У 2019 г. скончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, абараніла кандыдацкую дысертацыю, атрымала ступень кандыдата філалагічных навук.

2013–2018 гг. – настаўнік польскай мовы, беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, выкладчык польскай мовы на курсах замежных моў.

З 2019 г. па цяперашні час – дацэнт кафедры германскіх моў ФМА БДУ. Мае больш за 30 навуковых публікацый, у тым ліку і за мяжой.

Ганаравана стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за 2019 год. Уключана ў банк даных адоранай моладзі РБ.

Круглова Надзея Валянцінаўна – кандыдат псіхалагічных навук (дачка Кругловай Г.А. і Буко В. П.).

Круглова Надзея Валянцінаўна нарадзілася 02.06.1995 года ў Мінску.

У 2017 г. з адзнакай скончыла факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «сацыяльная праца, сацыяльна-педагагічная дзейнасць».

У 2019 г. атрымала ступень магістра псіхалагічных навук па спецыяльнасці «псіхалогія».

У 2019 г. скончыла перападрыхтоўку на ўзроўні вышэйшай адукацыі ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі пры ўстанове адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка з прысваеннем кваліфікацыі «Настаўнік-лагапед» па спецыяльнасці «лагапедыя».

У 2023 г. скончыла аспірантуру і атрымала дыплом даследчыка ў галіне псіхалагічных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «сацыяльная псіхалогія». У сакавіку 2024 года абараніла кандыдацкую дысертацыю, у чэрвені 2024 прысвоена ступень кандыдата псіхалагічных навук.

Мае больш за 20 навуковых публікацый, у тым ліку за мяжой.

З 2014 г. па 2021 г. працавала педагогам дадатковай адукацыі ў ДУА «Яслі-сад №553», «Яслі-сад №500», «Яслі-сад №147».

Са снежня 2024 года і па цяперашні час – старшы выкладчык кафедры псіхалогіі, зместу і метадаў выхавання ДУА «Акадэмія адукацыі».

Грамата за добрасумленную працу ў сферы выхавання падрастаючага пакалення ДАЛ імя М. Гастэлы (2016). Падзякі за добраахвотніцкую дзейнасць БДУ (2014–2016). Дыплом лаўрэата II ступені (02.2015) на конкурсе «Найлепшы моладзевы праект – 2014» пры Беларускім дзяржаўным універсітэце з праектам «Студэнцкая грамадская добраахвотніцкая дзейнасць». Дыплом фіналіста конкурсу (2015) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на атрыманне гранта на рэалізацыю студэнцкага праекта з праектам «Крэатыў-маркет».

Дынастыя Кругловых зрабіла вялікі ўнёсак у развіццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гэта прыклад працавітасці і высокага прафесіяналізму.

 

Дар’я Артамонава

print

Вам таксама можа спадабацца: