Сустрэчы на Эльбе

27 Feb, 2014.

Данильченко Алексей Виктор Шадурский

У студзені пры спрыянні пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ адбыўся візіт дэлегацыі БДУ ў Германію.

Прарэктар па навучальнай рабоце Аляксей Данільчанка, дэкан ФМА Віктар Шадурскі і дырэктар Інсты­тута нямецкіх даследа­ванняў Уладзімір Ціханаў наведалі Воль­ны IMG_5481ўніверсітэт Берліна, Берлінскі ўні­версітэт імя Гумбальта і Патс­дамскі ўніверсітэт. Бакі абмер­кавалі сумеснае правядзенне міжна­родных семінараў і канферэнцый, а таксама дамо­ві­лі­ся пра абмен студэнтамі і вык­лад­чыкамі.
Дэлегацыя БДУ наведала таксама Цэнтр Бертальда Бейца Германскага таварыства па знешняй палітыцы, дзе правяла перамовы з дырэктарам цэнтра доктарам Эвальдам Бёльке. Гаворка ішла пра сумеснае правядзенне даследа­ванняў і экспертыз у сферы міжна­роднай дзейнасці, пад­рыхтоўку ін­фармацыйна-аналітыч­ных матэ­ры­ялаў па пытаннях знешняй палітыкі дзвюх краін. Пачаткам супра­цоў­ніцтва стала дамоўленасць пра абмен навуковымі перыядычнымі выданнямі. Бібліятэцы Германскага таварыства па знешняй палі­тыцы перададзены нумары «Часо­піса міжнароднага права і міжна­родных адносін», які выпускае ФМА. У сваю чаргу беларускім гасцям былі ўручаныя некалькі асобнікаў часопіса «Міжнародная палітыка» (Internationale Politik), які выдаецца нямецкай установай.
Наступным этапам супра­цоў­ніцтва стане сумесная арганізацыя міжнароднай канферэнцыі, якая пройдзе ўвесну гэтага года на базе БДУ. Форум будзе прысвечаны перспектывам развіцця сучасных гарадоў. У ім прыме ўдзел дырэктар вышэйназванага цэнтра Эвальд Бёльке.
Ксенія КАРАВАЯ

Данильченко Алексей Виктор Шадурский

print

Вам таксама можа спадабацца: