Круглы стол SMM у БДУ: “Павук ці муха?”

19 Nov, 2014.

бгу соц сети

Сусветнае павуцінне як неад’емная частка нашага жыцця. Яе ніткі –гэта прылада працы, сродак зносін і лад жыцця. Сацыяльныя сеткі – як галіна найбольш наведвальная і прывабная. І мы не можам адмаўляць гэты факт ці адмовіцца ад інтэрнэту. Але за намі выбар: быць “мухамі” ці “павукамі”, апынуцца закладнікамі сітуацыі ці павярнуць яе сабе на карысць.

10 лістапада на факультэце міжнародных адносін прайшоў круглы стол для адміністратараў груп БДУ ў сацыяльных сетках. Асноўным арганізатарам выступіла ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю. Першачарговай задачай мерапрыемства, як адзначыла мадэратар метадыст упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Наталля Капацэвіч, з’яўлялася стварэнне дружнай афлайн-каманды для плённай працы анлайн у мэтах прасоўвання ўніверсітэта ў глабальнай сетцы Internet і для актыўнага і аператыўнага ўзаемадзеяння ўсіх структур. У рамках круглага стала быў арганізаваны трэнінг на камандаўтварэнне і мэтапакладанне супрацоўнікамі псіхалагічнай службы БДУ, якія, варта заўважыць, таксама актыўна вядуць старонкі ў сацыяльных сетках.

Першым выступіў Павел Леанідавіч Салаўёў, кіраўнік медыяцэнтра БДУ, дацэнт кафедры тэхналогій камунікацый БДУ.

бгу соц сети соловьёв павелЁн нагадаў пра вытокі і перадумовы ўзнікнення сацыяльных сетак, распавёў пра асаблівасці цяперашняга пакалення, якія спрыяюць іх поспеху. Практычны бок справы раскрыла Анастасія Раманава, якая займаецца адміністраваннем супольнасцяў БДУ ў сацыяльных сетках: “УКантакцте”, Facebook, Facebook (Englishversion), LinkedIn, Twitter. Наступная госця, спецыяліст па рэкламе прадстаўніцтва ТАА “Тайгермілк Медыя” (Расія) у Рэспубліцы Беларусь Анастасія Рудзянкова пачаставала ўсіх удзельнікаў лыжкай дзёгцю і бочкай мёду. Папярэдне ацаніўшы групы, якія адміністуюць усе прысутныя, яна назвала ўсе станоўчыя і адмоўныя бакі, паказала магчымыя кірункі далейшага развіцця. Кожны спікер з’яўляўся наглядным прыкладам таго, як дамагчыся жаданага. Выступы былі пераканаўчымі і натхняльнымі. Заснавальнік SMM-агенцтва ImproveMedia (http://immedia.by/) Антон Ашмян растлумачыў алгарытм поспеху любой групы сярод карыстальнікаў, зрабіў кароткі агляд усіх сацыяльных сетак, скаардынаваў і накіраваў адміністратараў па асноўных этапах працы. Інфармацыя, прадстаўленая спікерам на круглым стале, даступная ў сацыяльных сетках па спасылцы https://vk.com/immedia_smmbsu2014.

бгу соц сети

З кожным годам круглы стол “SMM у БДУ” ўсё пашыраецца: новыя спікеры і новыя спонсары. У гэты раз спонсарам мерапрыемства выступіла IT-кампанія “Акток” (http://aktok.by/), зацікаўленая ў падтрымцы студэнтаў у патрэбным кірунку. Зрабіць жа высновы пра яго эфектыўнасць і карысці можна будзе ўвельмі хуткім часе, калі колькасць падпісантаў груп БДУ ў сацыяльных сетках узрасце ў некалькі разоў. А гэта здарыцца несумнеўна, бо ўсе сакрэты поспеху былі раскрытыя, засталося іх толькі выкарыстаць.

Надзея КРАУЧУК, ГІС

бгу соц сети богомазов

Яшчэ больш фота з мерапрыемства   глядзіце тут

print

Вам таксама можа спадабацца: