5 самых простых правіл, каб захаваць здароўе надоўга

29 Jan, 2015.

бгу

Энергія і маладосць, здароўе і прыгажосць у вашых руках!
Чамусьці лічыцца, што бадзёрым і актыўным можна быць у маладыя гады, а потым жыццё ідзе на спад і здароўе пачынае здаваць сямімільнымі крокамі.

Гэтага не адбудзецца, калі сачыць за станам свайго арганізма ўжо цяпер, не адкладаючы нават на заўтра. Аглядаючыся назад, тыя, хто ўжо справіў сваё 50-дзесяцігоддзе, раяць маладым, поўным сіл і здароўя 30-гадовым: “Беражы здароўе замалада”. Што цікава, гэтай прыказцы ўжо тры стагоддзі, зрэшты, на тое гэта і народная мудрасць, каб заставацца ў стагоддзях.
Для таго, каб захаваць здароўе надоўга, заставацца поўным сіл і энергіі, неабходна прытрымлівацца некалькіх самых простых правіл:

Першае: трэба кінуць курыць2-vedicheskaya-kulinariya-tajnoe,m
Хай вось гэта цыгарэта будзе самай апошняй у вашым жыцці, а заадно і ў жыцці вашых сем’яў, суседзяў і калегаў, бо яны таксама змушаны дыхаць тытунёвым дымам, які выдыхае курэц. Урачы аўтарытэтна кажуць: ва ўзросце ад 35 да 40 гадоў пачынаюць выяўляцца клінічныя прыкметы хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх (ХАХЛ). На ХАХЛ пакутуе кожны 10 чалавек ва ўзросце старэйшым за 40 гадоў. Хвароба падкрадаецца неўзаметку. Прыслухайцеся да сябе: калі такія звыклыя дзеянні, як уздым з ложка, ранішні душ ці змена адзення пачынаюць ператварацца ў сур’ёзную праблему, не варта думаць, што гэта ўсяго толькі прыкметы вясновага авітамінозу, назапашанай стомленасці, недасыпу. Кашаль, з’яўленне макроты, дыхавіца – не заўсёды прыкметы лёгкай прастуды.
Ну а калі курэц старэйшы за 45 гадоў, то гэта ўжо 100 % высокая рызыка развіцця раку лёгкіх. Па дадзеных урачоў, калі стаж курэння звыш 20 гадоў, заўсёды ёсць сур’ёзныя паражэнні лёгкіх. Для жанчын неабходна згадаць, што ў тытунёвым дыме ёсць больш за 4 000 хімікатаў, якія разбураюць калаген і эластын – гэта бялкі, якія адказваюць за эластычнасць і стан скуры, да таго ж пастаянныя зацяжкі моцна ўплываюць на цягліцы вакол рота, дзе з’яўляюцца раннія маршчыны, чаго пакуль няма ў тых, хто не курыць.
Цікава: пасля таго, як чалавек кідае курыць, да яго вяртаюцца даўно забытыя смакавыя адчуванні і самая звычайная ежа пачынае здавацца вытанчана смачнай, вось таму і дагэтуль устойлівы міф пра тое, што калі адкласці цыгарэту, то абавязкова папраўляюцца. Гэта не так – трэба толькі ўзяць сябе ў рукі і не есці больш, чым звычайна.
Экспертнае меркаванне: калі вы кінеце курыць цяпер, у 30 гадоў, то арганізму хопіць уласных кампенсаторных магчымасцяў і наступствы курэння апынуцца далёка не такімі сумнымі, адновіцца і дыхальная і сардэчна-сасудзістая і іншыя сістэмы, скура зноў здабудзе квітнеючы выгляд. Калі самастойна кінуць курыць не атрымліваецца, можна звярнуцца да спецыялістаў: тэрапеўт, псіхатэрапеўт.

Другое: неабходна наладзіць рэжым сну
Легендарная кінадзіва Марлен Дытрых, якая да сур’ёзных гадоў захавала малады выгляд і тонкі стан, казала: “Што вы бачылі настолькі цікавага, дзеля чаго можна класціся спаць за поўнач?”578
Сучасныя даследаванні толькі пацвердзілі яе словы: з 22 да 24 гадзін у арганізме выпрацоўваецца мелатанін, прыродны гармон, які паляпшае ліпідны спектр крыві, змяншае ўзровень трыгліцэрыдаў, іншымі словамі, усімі сіламі змагаецца з лішняй вагай. Але гэта толькі вонкавы бок пытання, хоць і немалаважны.
Навукоўцы даказалі, што недахоп сну прыводзіць да павелічэння ўзроўню стрэсавых гармонаў, якія павялічваюць ціск. Пры гэтым усяго некалькі тыдняў паўнавартаснага сну, калі падыспытны адпраўляўся ў ложак на гадзіну раней, чым звычайна, дапамагалі скарэктаваць узровень артэрыяльнага ціску, праўда, толькі ў маладым узросце. А гіпертанічная хвароба амаль заўсёды пагражае перайсці ў інсульт ці інфаркт без папярэдніх захворванняў.
Цікава: вядома, што медсёстры, якія шмат змушаны працаваць менавіта ў начныя змены, ужо да 35 гадоў пакутуюць на гіпертанічную хваробу. Прычым нягледзячы на спадчынны характар захворвання, бо было выяўлена, што многія абследаваныя мелі маці, якая атрымала гіпертанію толькі да 80 гадоў.
Экспертнае меркаванне: гэта тычыцца таксама тых, хто працуе па начах (медыкаў, супрацоўнікаў МНС, дыспетчараў і г. д.). Вось ім трэба або змяняць працу, або імкнуцца зменшыць нагрузку, хай нават і коштам паніжэння зарплаты, бо сон у дзённы час па значнасці ніжэйшы, чым сон у начны час.

Трэцяе: рэгулярна наведваць мамолага і гінеколага
Зразумела, што гэта парада выдатнай палове, і зразумела, што маецца на ўвазе ранняе выяўленне эрозій, якія пагражаюць перарасці ў рак, а таксама міём і паліпаў.

s8252069 Не варта забываць пра наступствы абортаў, недалечаныя хранічныя вялацякучыя інфекцыі, спайкі, эндаметрыёз. Адбываецца паслабленне імунітэту, гарманальны збой. На гэтым фоне лёгка актывуецца вірус раку шыйкі маткі, які перадаецца палавым шляхам, і ўжо да 45 гадоў “вылазяць” наступствы ўсіх гэтых хвароб. А мастапатыя, своечасова выяўленая, цяпер лечыцца якасна, як і пачатковыя стадыі анкалагічных захворванняў малочных залоз.
Цікава: Пры абцяжаранай анкалагічнай спадчыннасці 5–10 % жанчын рызыкуюць захварэць. Таму жанчынам, у якіх родныя хварэлі на гэтую хваробу, неабходна зрабіць генетычны аналіз. І імкніцеся пазбягаць абортаў: такая рэзкая гарманальная перабудова “паскарае” фарміраванне перадракавых захворванняў.

Чацвёртае: неабходна рэгулярна наведваць уролага
Гэта парада тычыцца, вядома, і жанчын таксама (з-за анатамічных асаблівасцяў яны хварэюць на цыстыты часцей, і гэта не варта лячыць самастойна). Ну а мужчын напэўна зацікавіць інфармацыя пра тое, што прастатыт у апошні час памаладзеў і ўсё часцей гэты дыягназ ставяць мужчынам ва ўзросце 25–30 гадоў. На жаль, яны самі і вінаватыя часцяком, бо фактарамі з’яўляюцца незалечаныя інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, частыя пераахаладжэнні, сядзячы лад жыцця, занадта рэдкія ці, наадварот, занадта частыя палавыя кантакты. Сакрэт прастаты мае, у прыватнасці, і бактэрыцыдныя ўласцівасці, таму як застой сакрэту, так і гіперстымуляцыя прастаты адмоўна ўплываюць на яе стан. Сакрэт можа страціць свае карысныя ўласцівасці, а залоза не спраўляецца з інфекцыяй, запаляецца.
Цікава: прастата знаходзіцца на скрыжаванні мачавой і палавой сістэм, таму чула рэагуе на любыя непаладкі – парушаецца сэксуальнае жыццё, а паход у туалет становіцца хваравітай працэдурай.
Экспертнае меркаванне: мужчынам трэба сябе берагчы – не сядзець на халодных паверхнях, не займацца неабароненым сэксам (хай нават з выдатнымі незнаёмкамі), больш рухацца і своечасова лячыць цыстыт і ўрэтрыт.

Пятае: сур’ёзна выбіраць сабе дыету для пахудання
Не лішняй будзе парада дыетолага з медычнай адукацыяй – важная не столькі магчымасць схуднець, колькі не нашкодзіць здароўю, бо любая дыета – стрэс для арганізма.1DC49357B71726D22E92AA4FE5B4CF03
Дысбаланс у дыеце (мінімум вугляводаў ці тлушчаў і максімум бялку) немінуча прыводзіць да парушэння абмену рэчываў. Збіты з толку арганізм спрабуе самастойна папоўніць элементы, якія адсутнічаюць, сінтэзуючы іх. Але яны адмоўна дзейнічаюць на сасуды і страваванне. Перагружанасць арганізма бялковай ежай прыводзіць да з’яўлення запораў і парушэння звычайнай мікрафлоры кішачніка, страўнікавых паталогій, а рэзкае зніжэнне ўзроўню тлушчаў прыводзіць да парушэння засваення некаторых важных тлушчараспушчальных вітамінаў ( А, D, Е, К), ад чаго абавязкова пакутуе сятчатка вока і пагаршаецца праца мачавога пузыра і з’яўляецца застой жоўці, што вядзе да з’яўлення камянёў у мачавым пузыры. Дэфіцыт некаторых тлустых кіслот (напрыклад, амега-3, якія змяшчаюцца ў тлустай рыбе) прыводзіць да захворванняў мочапалавой сістэмы, а часам нават і да бясплоддзя.
Цікава: чым часцей чалавек есць, тым менш калорый трэба для насычэння. А прасяной кашай з гарбузом наесціся прасцей, чым салодкімі булачкамі – для адчування сытасці трэба з’есці булачак і салодкіх піражкоў прынамсі на 3000 ккал, а вось гародніны, круп, збожжавых – на 1500 ккал.
Экспертнае меркаванне: замяніце монадыету на разгрузныя дні. Калі харчавацца адным прадуктам на працягу аднаго (максімум трох) дзён, то такая перадышка дапаможа адпачыць стрававальнай сістэме, ачысціць кішэчнік і ўзбагаціць арганізм карыснымі мікраэлементамі і вітамінамі. Хай вашымі фаварытамі ў выбары дыет стануць малатлустая дыета і дробнае харчаванне. Гэта не толькі лечыць страўнік, але і гарантуе атрыманне арганізмам у дастатковай колькасці бялкоў, тлушчаў, вугляводаў і вітамінаў. Акрамя таго, пры малатлустым харчаванні губляюцца менавіта “тлустыя” калорыі, якія ў першую чаргу і ствараюць тлушчавыя запасы на целе.
І памятайце, вы зможаце ўсё, калі гэтага захочаце!

Урач лабараторнай дыягностыкі (загадчыца) УЗ “ГАІКБ” І. А. КУЗЬМІЧ

2-vedicheskaya-kulinariya-tajnoe

print

Вам таксама можа спадабацца: