На ФФСН і ў рэдакцыі часопіса “Сацыялогія” адбыўся міжнародны круглы стол на тэму “Сацыяльныя трансфармацыі ў свеце”

11 Apr, 2015.

IMG_6348

6–7 красавіка па ініцыятыве кафедры сацыялогіі ФФСН і рэдакцыі часопіса БДУ “Сацыялогія” адбыўся міжнародны круглы стол на тэму “Сацыяльныя трансфармацыі ў свеце, які глабалізуецца. Праблема каштоўнасцяў”.

У якасці яго заснавальнікаў выступілі навуковыя выданні “Пытанні філасофіі” і “Свет перамен” Расійскай акадэміі навук; “Філасофскія навукі”, Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі а таксама – “Беларускі эканамічны часопіс” (БДЭУ, Беларусь), “Філасофія і сацыяльныя навукі” і “Сацыялогія” (БДУ, Беларусь). Да ўдзельнікаў круглага стала з прывітаннем звярнуўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік С. У. Абламейка. У працы круглага стала прынялі ўдзел вядомыя расійскія і беларускія навукоўцы: намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення грамадскіх навук РАН акадэмік У. С. Сцёпін, дырэктар Інстытута эканомікі РАН член-карэспандэнт Р. С. Грынберг, загадчык сектара Інстытута філасофіі РАН акадэмік У. А. Лектарскі, галоўны рэдактар часопіса РАН “Пытанні філасофіі” прафесар Б. І. Пружынін, акадэмікі НАН Беларусі Я. М. Бабосаў і І. М. Багдзевіч, член-карэспандэнт А. М. Данілаў, дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі А. А. Лазаровіч, прарэктар БДУ прафесар А. В. Данільчанка, дэкан ФФСН прафесар А. У. Рубанаў, прафесары С. А. Шавель, С. П. Вінакурава, М. А. Мажэйка, Я. С. Яскевіч, І. А. Чарота, У. С. Кошалеў, Д. К. Бязнюк і інш.

На працягу двух дзён абмяркоўваліся праблемы, якія паўсталі ў грамадстве спажывання з прычыны рэалізацыі яго ўласных вартасных установак. Цэнтральнае пытанне абмеркавання – наколькі разбуральныя супярэчнасці, якія ўзнікаюць у сістэме каштоўнасцяў такога грамадства для самога гэтага грамадства і для тых грамадстваў, якія іх прымаюць? Паднімаліся таксама пытанні, якія раскрываюць змест мадэлі развіцця, якая рэалізуецца ў наш час, здольнасць каштоўнасцяў заходняй цывілізацыі быць базай для будучага развіцця глабальнага свету.

Шмат часу было аддадзена на абмеркаванне праблем функцыянавання рынку ў постсавецкіх краінах як рэгулятара грамадскага жыцця, трансфармацыям тэхнагеннай цывілізацыі ў спажывецкім грамадстве: чалавек у свеце тэхнакарпарацый і свабода рацыянальнага выбару, месца адукацыі і навукі ў спажывецкім грамадстве, перспектывы глабалізацыі. Які ідэал будучыні свету мы можам сабе ўявіць?

175151_original !

Удзельнікаў круглага стала прыняў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. У. Мясніковіч. Адбыўся абмен меркаваннямі пра стан і перспектывы супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх навукоўцаў.

Госці з Масквы наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і Музей Вялікай Айчыннай вайны.

Член-карэспандэнт А. М. ДАНIЛАУ

Копия IMG_6205

print

Вам таксама можа спадабацца: