Пра пасляваеннага дырэктара Мінскага юрыдычнага інстытута і пазней прарэктара БДУ, распачынальніка беларускага працоўнага права Гаўрыіла ПАВЕЦЬЕВА.
Нарадзіўся Гаўрыіл Аляксеевіч 6 красавіка 1909 г. у Самарскай губерніі. Рана асірацеў: бацька загінуў падчас Першай Сусветнай вайны, а маці – у галодныя 1920-я гады. Малалетні Гаўрыіл разам са старэйшай сястрой да таго, як патрапіць у дзіцячы дом, сам шукаў сабе пражытак, ходзячы па вёсках і згаджаючыся на любую працу. У 1927 г. па накіраванні аддзела падлеткаў біржы працы паступіў і ў 1930 г. скончыў Працоўны факультэт г. Самары.
Из автобиографии от 25.12.1970:
«Мои родители были крестьяне-бедняки. Отец погиб во время империалистической войны в 1915 году. Мать осталась с 3-мя малолетними детьми. Семья страшно бедствовала. Я со старшей сестренкой ходил собирать милостыню как в своем селе, так и в соседних селах. Года три я работал подпаском у пастуха, пас овец, телят и коров. Голод 1922 года на Поволжье окончательно привел нашу семью к распаду.
В 1921 году осенью мать вместе с братьями и со старшей сестрой поехала в Среднюю Азию «за хлебом». Сестренка в связи с трудностями дороги была возвращена матерью домой. Я и две сестры жили у родителей матери и вместе с ними перенесли все тяжести голодной зимы 1921/1922 года. Зимой умерли с голода дедушка, бабушка и моя младшая сестренка. Меня и вторую сестру, опухших от голода и совершенно беспомощных, поместили в детский патронат, открывшийся в нашем селе в помещении школы. Этим нам была спасена жизнь.
В детском патронате мы хотя и встали на ноги, но питание было очень ограничено. Весной 1922 года более состоятельные и зажиточные крестьяне стали разбирать детей из патроната для домашних и полевых работ. Питание было единственной формой оплаты за работу.
Мать в Средней Азии бывала в разных городах, работала у баев батрачкой, затем заболела малярией, ослабла и смогла вернуться домой только весной 1923 года. После возвращения продолжала болеть и в августе 1923 года умерла.
Я с весны 1922 года до августа 1924 года работал у зажиточных крестьян батраком.
По совету и при помощи учителя мне удалось в сентябре 1924 года определиться в качестве воспитанника детского дома № 8 в городе Бузулуки. Находясь в детдоме, я продолжал обучение после сельской школы. В 1925 году более взрослых воспитанников, имеющих некоторый опыт трудовой деятельности, перевели из детского дома в Мойскую трудовую детскую колонию, которая была расположена в монастыре; в числе переведенных был и я.
Осенью 1926 года я пытался поступить в школу Крестьянской Молодежи в г. Самаре, но мне не удалось. Вместо указанной школы меня Самарский Областной Главпрофобр направил на частные бухгалтерские курсы Миронова, занятия на которых проводились вечерами; курсы были платные, но меня зачислили по брони Главпрофобра на имеющееся число бесплатных мест.
Я с осени 1926 года взялся на учет секции подростков Самарской биржи труда и неоднократно направлялся на различные временные работы в качестве ученика коллектива столярно ящичного производства, на мельницу рабочим, на разгрузку барж, волоков и т.п.
В августе 1927 года по путевке секции подростков Самарской биржи труда меня направили учиться в Рабфак города Самары, где обучался по июнь 1930».
Адразу з прытулку з’язджае вучыцца ў Ленінград і паступае ў Ваенна-марское вучылішча імя Фрунзэ, каб служыць, як і яго бацька, на флоце. Але неўзабаве разумее, што яму гэта не цікава, і залічваецца ў знакаміты Ленінградскі інстытут савецкага права імя М. В. Крыленкі на судова-пракурорска-следчае аддзяленне. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці ВНУ і горада, у сувязі з чым быў абраны ад ленінградскага студэнцтва дэлегатам на першы Усесаюзны з’езд студэнтаў, які адбыўся ў Маскве (1932).
Из автобиографии от 25.12.1970:
«В связи с тяжелыми бытовыми условиями со второго курса обучения стал заниматься во вторую смену и совмещал учебу с работой в культкомбинате профессиональных союзов работников госучреждений и финансово-банковских работников (летняя база – сад им. Ф.Э. Дзержинского, зимняя – клуб в театральном здании г. Ленинграда). Работал в качестве лектора, затем в качестве организатора массовой работы. Эту работу совмещал с лекторской работой по путевкам лекторского бюро Ленинградского Дома Промкооперации и лекторского бюро при Ленсовете. Лекции читал перед рабочими заводов, перед работниками промысловых артелей и перед другими трудящимися Ленинграда».
У 1933 г., пасля выпуску, яго адпраўляюць на пракурорскую працу ў Туркменскую ССР.
А праз шэсць месяцаў Гаўрыіла Аляксеевіча заклікаюць у Чырвоную армію, і служыць ён у батальёне сувязі Сярэдне-Азіяцкай ваеннай акругі ад Ашхабада да Ташкента і Кушкі на мяжы з Афганістанам. Пасля дэмабілізацыі (1934) Павецьеў вяртаецца ў горад на Няве і зноў звязвае жыццё з родным інстытутам. Ён становіцца аспірантам у прафесара Васіля Дагадава – заснавальніка ленінградскай школы працоўнага права.
Зарэкамендаваўшы сябе за час вучобы, Гаўрыіл Аляксеевіч застаецца ў інстытуце выкладаць працоўнае права (дарос да дацэнта), адначасова працуючы памочнікам загадчыка навучальнай часткі.
У гэты час у Павецьева з’яўляецца і сям’я: жонка Ганна Аляксандраўна і два сыны – Ярад і Валерый.
Из автобиографии от 25.12.1970:
«По окончании службы возвратился в г. Ленинград для подготовки к поступлению в аспирантуру и в ноябре 1934 года был принят аспирантом кафедры трудового права Ленинградского Юридического Института.
К этому времени у меня уже была семья: жена Поветьева Анна Александровна и сын. Отсутствие квартиры вынуждало меня жить в отрыве от семьи и мне пришлось в это время по семейным обстоятельствам уделять больше внимания заработку для содержания семьи; работал я в основном на лекционной работе.
Со второго года обучения в аспирантуре вел практические занятия в Институте, а с февраля 1935 года меня выдвинули на административно-учебную работу в качестве помощника директора института по учебной работе. Эту работу совмещал с учебой в аспирантуре до истечения срока аспирантуры.
При распределении оканчивающих аспирантуру (1937 – В.К.) мне выделили ставку преподавателя Института с совмещением указанной работы в учебной части».
Але неўзабаве пачалася вайна. Сям’я Павецьева паспела выехаць на радзіму жонкі ў Майкоп, а сам Гаўрыіл Аляксеевіч застаўся ў Ленінградзе і перажыў там усе жахі першага перыяду 900-дзённай блакады, служачы на кіраўнічых пасадах у сістэме ваенных трыбуналаў войскаў аховы тылу Ленінградскай вобласці.
Из автобиографии от 25.12.1970:
«В первые же дни войны меня призвали на службу в систему военных Трибуналов Ленинградской области Войск охраны тыла. Начал службу в качестве члена трибунала Ленинградской области, затем в апреле 1942 года был назначен заместителем председателя этого Трибунала. Избирался в качестве парторга Трибунала и члена партбюро партийной организации при штабе Войск охраны тыла Ленобласти.
В течение всей блокады Ленинграда я обслуживал войсковые подразделения Войск по охране тыла, а также рассматривал широкий круг дел в отношении преступности гражданских лиц.
После прорыва блокады Ленинграда в феврале 1943 года я был переправлен через известную «ледяную дорогу» в город Тихвин; там организовал постоянную сессию Трибунала Ленинградской области и обслуживал районы, освобожденные от немцев».
Пасля прарыву блакады (1943) яго пераводзяць у Маскву ва ўпраўленне ваенных трыбуналаў войскаў НКУС Народнага камісарыята юстыцыі СССР.
Из автобиографии от 25.12.1970:
«В ноябре 1943 года меня перевели на работу в центральный аппарат Наркомата Юстиции СССР в Управление военных трибуналов Войск охраны тыла в качестве инспектора. В феврале 1944 года назначили старшим инспектором этого Управления.
Работая в отделе фронтовых трибуналов этого Управления, я ревизовал трибуналы Войск охраны тыла Украинской и Белорусской ССР, армейские трибуналы 1, 2 и 3 Украинских фронтов; кроме того, проводил большие комплексные ревизии Войск охраны тыла Азербайджанской, Грузинской, Армянской, Казахской ССР и ряда трибуналов отдельных областей».
За ваенную дзейнасць Гаўрыіл Аляксеевіч быў узнагароджаны баявым ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны першай ступені і двума медалямі.
Пасля вайны Г. А. Павецьева накіроўваюць у Беларусь і 4 лістапада 1945 г. прызначаюць дырэктарам Мінскага юрыдычнага інстытута.
З улікам яго ваеннага досведу і аўтарытэту ва ўладных структурах атрымалася пабудаваць і адрамантаваць памяшканні для навучання і пражывання студэнтаў, забяспечыць аўдыторыі мэбляй, здабыць неабходны транспарт.
Из отчета о деятельности МЮИ в первом полугодии 1945/1946 учебного года от 18.03.1946 в Народный Комиссариат юстиции СССР:
«В Новый 1945/1946 год институт вступил окрепшим. Удалось освободить здание по ул. Революционной 21-а, где до войны проживали отдельные преподаватели института, от Управления военной комендатуры города. Переоборудован полуразрушенный гараж института под общежитие, в котором разместилось 35 человек.
Учебные аудитории были обеспечены мебелью: скамейками и столами. Остеклены все окна в здании института. Заготовлен запас топлива (дров), давший возможность запустить в здании по ул. Щорса центральную отопительную систему и обеспечивающий топливом остальные здания Института и даже в некоторой мере и сотрудников.
Институт обеспечил себя необходимым транспортом: получена новая грузовая машина, две трофейные машины сами собрали в лесу, в районе прошлых боев с немцами. Институт получил прицеп грузоподъемностью в 4 тонны. Грузовую машину «ЗИС» выделил НКЮ СССР и машину «ГАЗ» получил от начальника Слуцкого НКВД. Наличие этого парка автомашин значительно облегчает выполнение предстоящих мероприятий по строительству новых зданий института и обеспечением топливом института и квартир сотрудников».
Вялізную дапамогу ў аднаўленні аказвалі ўстановы РСФСР, з якімі Павецьеў падтрымліваў цесную сувязь. У МЮІ паступала не толькі фінансавая дапамога. Напрыклад, Ленінградскі юрыдычны інстытут падарыў 10 тыс. кніг для бібліятэкі.
Акрамя гаспадарчых праблем Гаўрыіл Аляксеевіч аднаўляў навучальную і навуковую дзейнасць інстытута з апорай у першую чаргу на кадры «ленінградскай школы»: У. А. Дарогіна, І. А. Гарэліка, А. В. Дулава, В. А. Шкурко, В. М. Шпілёва. Калі ў 1944/45 навуч. г. было ўсяго 3 выкладчыкі, то ў 1947/48 навуч. г. ужо 14 кандыдатаў навук, з іх 8 дацэнтаў і 6 выкладчыкаў.
Галоўным дасягненнем Павецьева стала падрыхтоўка аспірантаў – новага пакалення юрыстаў. З 1946 г. першымі аспірантамі сталі: І. С. Цішкевіч, С. Г. Драбязка, П. К. Еўдакімаў, Н. А. Кудзінаў, І. І. Марціновіч, В. Ф. Чыгір, С. Р. Віхараў, С. П. Бекешка, В. А. Матусевіч, М. Р. Юркевіч, Ю. П. Смірноў, Н. М. Пятроў, Д. Ф. Нагатоў, П. М. Марыкаў, якія пасля вызначылі сённяшняе аблічча беларускай юрыспрудэнцыі.
Павецьеў увесь час падштурхоўваў сваіх маладых навукоўцаў да напружанай працы і імкнуўся ствараць для гэтага разнастайныя ў той складаны час умовы. Як кіраўнік, паказваў, як трэба дамагацца мэты. Ён хутка завяршыў пачатае да вайны даследаванне на тэму «Прававое рэгуляванне падрыхтоўкі кваліфікаваных працоўных кадраў для сацыялістычнай прамысловасці» і ў 1948 г. першым з юрыстаў усіх спецыяльнасцяў у пасляваеннай Беларусі дасягнуў кандыдацкай вяршыні. Адначасова ён стаў другім (пасля Э. В. Зайчыка) кандыдатам юрыдычных навук у гісторыі беларускага працоўнага права.
У 1954 г. пасля рэарганізацыі МЮІ ў юрыдычны факультэт БДУ, Гаўрыіла Аляксеевіча прызначаюць прарэктарам па навуковай працы ўсяго Белдзяржуніверсітэта. На гэтай пасадзе ён працаваў 8 гадоў, а пакінуў яе па асабістай просьбе з намерам завяршыць доктарскую дысертацыю.
Гаўрыіл Аляксеевіч чытаў працоўнае права 25 гадоў (1946–1971). Як навуковы кіраўнік, ён падрыхтаваў трэцяга і чацвёртага ў беларускай гісторыі кандыдатаў навук па працоўным праве: Ю. П. Смірнова і Л. Я. Астроўскага. Пасля яны прымалі ўдзел у кадыфікацыі працоўнага заканадаўства ўжо суверэннай Беларусі, а Юрый Пятровіч Смірноў працяглы час працаваў памочнікам Першага сакратара ЦК КПБ П.М. Машэрава, там жа загадваў аддзелам навукі і навучальных устаноў і чатыры разы абіраўся ў Вярхоўны савет краіны (пра гэта неўзабаве будзе падрыхтавана асобная публікацыя — заўвага аўтара).
Гаўрыіл Аляксеевіч з’яўляўся членам навукова-метадычнага савета пры Вярхоўным судзе і метадычнага савета пры Пракуратуры БССР. Быў членам урадавай камісіі па кадыфікацыі заканадаўства БССР і членам рэспубліканскага камітэта прафсаюза супрацоўнікаў школ, ВНУ і навуковых устаноў.
Ён пачаў асвятляць гісторыю савецка-беларускага працоўнага права як галіну, што знайшло адлюстраванне ў пяці спецыяльных падраздзелах «Працоўнае права» ў двух выпусках калектыўнай манаграфіі навукоўцаў юрыдычнага факультэта (1958, 1969). Пад кіраўніцтвам Г. А. Павецьева і Ф. І. Гаўзэ выйшаў зборнік артыкулаў «Пытанні савецкага грамадзянскага і працоўнага права». Усяго Павецьеў апублікаваў звыш 25 навуковых прац.
След ён пакінуў і ў стварэнні нормаў міжнароднага права, беручы ўдзел у складзе дэлегацый БССР у працы VII, VIII і XVII сесій Генеральнай Асамблеі, 1-й і 2-й канферэнцый ААН па марскім праве, якія праходзілі у Нью-Ёрку і Жэневе.
За вялікія заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў і развіцці навукі Гаўрыіл Павецьеў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі «За працоўную доблесць», «За працоўнае адрозненне» і «За доблесную працу». Ён адзначаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Спецыяльнай камісіяй пры Савеце міністраў яму ўстаноўлена персанальная пенсія рэспубліканскага значэння.
Такім чынам, Гаўрыіл Аляксеевіч быў пасля вайны галоўным распачынальнікам беларускага працоўнага права а таксама арганізатарам аднаўлення юрыдычнай і іншых навук у сістэме БДУ.
Памёр Г. А. Павецьеў у 1971 г. на 62 годзе жыцця ад раку страўніка, які, паводле ўрачоў, развіўся ад голаду ў блакадным Ленінградзе.
Віктар КРЫВОЙ,
доктaр юрыдычных навук
Дар’я ПРЫГОДЗІЧ,
супрацоўнік Музея гісторыі БДУ