Нагадаем, універсітэцкую экспазіцыю прадстаўлялі 20 найноўшых дасягненняў навукоўцаў і даследчыкаў ВНУ ў галіне машына- і прыборабудавання, хіміі і медыцыны, харчовай прамысловасці і біятэхналогій.
З іх “золатам” адзначаны:
1) у намінацыі “Прыборабудаванне” – 9-канальная матрычная гібрыдная тэрмарэгуляваная аптычная галоўка для рэгістрацыі імпульсных светлавых сігналаў у шырокім дынамічным дыяпазоне інтэнсіўнасцяў (Навукова-навучальны цэнтр фізікі часціц і высокіх энергій (НЦ ФЧВЭ);
2) у намінацыі “Нанасістэмы” – вымяральнік жыццяздольнасці бактэрый на аснове біячыпаў BACTERIA VIABILITY METER (НДЛ біяаналітычных сістэм, фізічны факультэт);
3) у намінацыі “Машынабудаванне” – аўтаматызаваныя машыны для дазацыі, змешвання і нанясення герметыкаў і кампаўндаў пры вытворчасці электратэхнічных вырабаў электрамабіляў (НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі (НДІ ПФП));
4) у намінацыі “Машынабудаванне” – рэсурсазберагальнае тэхналагічнае абсталяванне для нанясення поліўрэтанавых клеяў пры вытворчасці будаўнічых канструкцый новага пакалення (НДІ ПФП);
5) у намінацыі “Прыборабудаванне, айчынная элементная база” дзве распрацоўкі НДІ ПФП заваявалі залатыя медалі. Гэта “Відэаспектральная сістэма (ВСС) для касмічных эксперыментаў на борце расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі” і “Рэнтгенаўскі мікраскоп з аб’ектывам у выглядзе шматэлементнай пераламляльнай рэнтгенаўскай лінзы”;
6) у намінацыі “Паспяховае прасоўванне тавара” – фармацэўтычная субстанцыя тэмазаламіду і супрацьпухлінныя лекавыя прэпараты “Тэмабел” і “Тэмадэкс” для пераральнага ўжывання і лакальнай хіміятэрапіі пухлін галаўнога мозгу (НДІ фізіка-хімічных праблем (НДІ ФХП));
7) у намінацыі “Экалогія” – тэхналогія атрымання карэктараў органалептычных і фізіка-хімічных уласцівасцяў алкагользмяшчальнай, кандытарскай і хлебабулачнай прадукцыі (НДЛ прыкладных праблем біялогіі);
8) у намінацыі “Матэрыялы і хімічныя прадукты” – поліфункцыянальныя тэрмаўстойлівыя кампазіцыйныя матэрыялы на аснове фасфатных злучных (НДІ ФХП);
9) у намінацыі “Крыніцы энергіі” – праграмуемая крыніца сілкавання магутнасцю 15 кВт з лічбавым дыстанцыйным кіраваннем (НДІ ПФП);
10) у намінацыі “Медыцына” – тэхналагічны працэс атрымання лекавага сродку на аснове крэацінфасфату (НДІ ФХП).
Сярэбраныя медалі атрымалі:
1) у намінацыі “Прыборабудаванне” – Лазерны відэамікраспектраметрычны комплекс (ВМСК) для аналізу характарыстак прастораваскладаных аб’ектаў (фізічны факультэт, НДІ ПФП – вытворчасць);
2) у намінацыі “Медыцына” – сумесі комплексныя ўзбагачальныя для вытворчасці функцыянальных прадуктаў харчавання герадыетычныя профілю серыі “Даўгалет”, сумесь комплексная ўзбагачальная “Даўгалецце-18″ і прадукты харчавання на іх аснове (УП” Унітэхпрам”)
3) у намінацыі “Медыцына” – склад для пераральнага лаважу кішачніка “Форвакс” (НДІ ФХП);
4) у намінацыі “Паспяховае прасоўванне тавара ці паслугі на рынак” – новае пакаленне дэзінфекцыйных сродкаў для харчовай прамысловасці, сельскай і камунальнай гаспадаркі (НДІ ФХП);
5) у намінацыі “Найлепшы моладзевы інавацыйны праект” – праграмнае забеспячэнне GENEEXPRESSIONANALYSER для мадэлявання і аналізу дадзеных мікрачыпаў ДНК (факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій);
6) у намінацыі “Матэрыялы і хімічныя прадукты” – біяспецыфічныя пазнакі для абароны бланкаў дакументаў, каштоўных папер і банкнот (НІЛ прыкладных праблем біялогіі).
Дыпломамі ўзнагароджаны наступныя распрацоўкі: “Серыя напояў агульнаўмацавальнага дзеяння для школьнікаў і студэнтаў: “Зімовая казка”, “Лета чырвонае”, “Сакавіт”, квас “Класны”; “Комплексны мікробны прэпарат “ЖЫЦЕНЬ” для паскарэння раскладання ржышча і саломы”; і “Узбагачальныя дадаткі функцыянальнага прызначэння для карэкцыі харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту для хлебабулачных, мучных кандытарскіх і макаронных вырабаў”.
Мерапрыемства завяршылася 27 сакавіка.