Удзячныя за подзвіг. Студэнты БДУ адправілі лісты ветэранам і прэзентавалі рэтракаляндар

30 Apr, 2015.

DSC_3378

Усхваляць подзвігі герояў вайны – неабходна, але яшчэ лепш – выяўляць павагу да ветэранаў учынкамі. Прыклад такога ўчынку – патрыятычная акцыя «Мы – спадчыннікі Перамогі», прысвечаная 70-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

17 красавіка па перыметры хола рэктарата былі расстаўлены ста­ронкі незвычайнага календара. Кожны месяц быў прысвечаны аднаму Герою Савецкага Саюза, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, лёс якога так ці інакш звязаны з БДУ. Усе прысутныя маглі падысці і разгледзець, што адлюстравана на кожным лісце календара.
Пачалося судакрананне з атма­сферай мінулых дзён пад акампанемент гітары і ваеннай песні.
Затым слова ўзялі лаўрэаты і пераможцы конкурсу «Студэнт года БДУ», якія і сталі ўдзельнікам пра­екта «12 Герояў Савецкага Саюза». Кожны выступоўца выказаў павагу ветэранам і ў чарговы раз засведчыў, што подзвігі абаронцаў Радзімы не забыты.
Сутнасць праекта «12 Герояў Савецкага Саюза» ў рэтракален­да­ры (якраз 12 гераічных месяцаў), створаным адмыслова да 70-й га­давіны Вялікай Перамогі.

DSC_3302
Анастасія Бузук з хімічнага факультэта, студэнтка года БДУ ў намінацыі «Навука», прадстаўляла май, прысвечаны Герою СССР Георгію Жукаву, наступнымі сло­вамі: «Я ганаруся сваімі дзя­дамі, якія пралівалі кроў за нашу Радзіму, за сваіх дзяцей і ўнукаў. Не варта забываць пра іх велізарны ўнёсак: менавіта дзякуючы ім мы жывём у вольнай краі­не, дыхаем кожны дзень паветрам незалеж­насці. Яны нам падарылі магчымасць пражыць шчаслівае жыццё без вайны, голаду і страху. Нашы дзядулі і бабулі кожны дзень ваявалі са страшным ворагам, кожны дзень рабілі выбар: здацца ці перамагчы, і ім хапіла муж­нас­ці, каб дайсці да Перамогі. Наш абавязак – даказаць, што яны не забытыя, што нашай удзячнасці за іх ахвяру няма мяжы. Я рада, што вучуся ва ўні­версітэце, у якім працаваў вялікі Георгій Кан­стан­цінавіч Жукаў. Я ганаруся нашымі героямі і ніколі не забудуся, які ўнёсак зрабілі гэтыя людзі для развіцця краіны і  ўніверсітэта».
Іншыя месяцы былі прысвечаны такім асобам, як: Жолудзеў Навум Ільіч (студзень), Парахневіч Ула­дзімір Аляксеевіч (люты), Зай­цаў Мікалай Якаўлевіч (сакавік), ретрокалендарьСму­шкевіч Якаў Уладзіміравіч (кра­савік), Гарошак Павел Антонавіч (чэрвень), Осіпава Марыя Бары­саўна (ліпень), Патрын Аляксей Фёдаравіч (жнівень), Жмуроўскі Дзмітрый Пятровіч (верасень), Кат­лавец Міхаіл Паўлавіч (каст­рычнік), Кірсанаў Аляксандр Вікта­равіч (лістапад), Філімонаў Аляксандр Андрэевіч (снежань).
Студэнт года БДУ ў намінацыі «Культура» журфакавец Павел Кіслы рас­павёў пра Героя СССР Аляксандра Філімонава, які доўгі час працаваў у альма-матар і нават быў рэдактарам універсітэцкай газеты. Пра свой удзел у акцыі «12 Герояў Савецкага Саюза» Павел сказаў:
– На мой погляд, каб маладое пакаленне захоўвала памяць пра ВАВ, трэба пра гэта нагадваць, але не як звычайна, а на мове моладзі. Гэта інсцэніроўка бітваў, тэматычны кінематограф, песні і інш. А ўдзел у гэтай акцыі для мяне ў першую чаргу гэта вялікі гонар і магчымасць выказаць сваю павагу ўсім ветэранам.
Пасля прэзентацыі рэтракалендара стартавала яшчэ адна акцыя – «Ліст ветэрану». Усе прысутныя маглі напісаць віншаванні ветэранам і апусціць іх у адмысловую скрыню. Пасля пасланні былі ад­праў­лены ветэранам.
Рэктар Белдзяржуніверсітэта ака­дэмік Сяргей Абламейка адз­на­чыў важнасць таго, каб маладое пакаленне вырасла патры­ётамі, каб яно любіла радзіму, увесь свет. Таксама ён абвясціў, што падобныя акцыі будуць праводзіцца аж да канца мая, і падзякаваў усім за ўдзел і іх арга­нізацыю. Завяршы­лася мерапрыемства словамі вядучага пра міра­творчую палітыку нашай дзяржавы.
Яўгенія ВІННІК

DSC_3349

print

Вам таксама можа спадабацца: