Беларусь — Казахстан: новыя грані інтэграцыйнага ўзаемадзеяння

19 мая, 2015.

studenti-004

Дружба Беларусі і Казахстана мае даўнія традыцыі, вытокі якіх закладзены яшчэ ў савецкі перыяд нашай супольнай гісторыі. Саюзныя рэспублікі знаходзіліся ў моцнай, непарыўнай сувязі, якая была захавана і атрымала развіццё і за час пасля набыцця нашымі народамі незалежнасці. Гэтыя сувязі ахопліваюць практычна ўсе асноўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку эканамічныя, культурныя, навуковыя, ваенныя і іншыя. Сяброўскія адносіны падмацоўваюцца на самым высокім узроўні, пра што сведчаць рашэнні нашых прэзідэнтаў Рэспублікі Казахстан Н.А. Назарбаева і Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі аб уступленні спачатку ў Мытны Саюз, а затым і ў Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС).

Глабалізацыя і эканамічная інтэграцыя патрабуюць пашырэння нашых сувязяў і, у першую чаргу, у галіне эканомікі. Распрацаваны і паспяхова развіваюцца новыя бізнес-праекты, узрос аб’ём імпарту і экспарту тавараў, на новы ўзровень падняліся культурныя стасункі. Заключаны і дзейнічаюць дамовы аб выкарыстанні і ахове прыродных рэсурсаў. Разам з тым, асаблівы акцэнт робіцца на пашырэнні і ўмацаванні навуковай сферы, што ўцягвае ў працэс інтэграцыі навукова-даследчыя інстытуты і ўніверсітэты.

Асаблівае месца ў казахска-беларускіх навуковых адносінах займаюць вядучыя ўніверсітэты нашых дзяржаў ‑ Казахскі нацыянальны ўніверсітэт імя аль-Фарабі (КазНУ) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Аснова такіх узаемаадносін закладзена заключэннем Мемарандуму аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве паміж двума вядучымі ўніверсітэтамі нашых краін. Як адзначаў рэктар Казахскага Нацыянальнага Універсітэта акадэмік Г.М. Мутанаў: «Дадзенае пагадненне дазволіла паставіць ўзаемаадносіны нашых навучальных устаноў на якасна новы ўзровень. Істотна актывізавалася праца па абмене вопытам паміж навукоўцамі абедзвюх краін. Праводзяцца сумесныя канферэнцыі і навуковыя семінары, адкрываюцца курсы павышэння кваліфікацыі і навукова-стажыровачныя праекты».

Абмен прафесарска-выкладчыцкім складам універсітэтаў дазваляе нам дзяліцца вопытам і ўзбагачаць навуковыя веды, аналізаваць сітуацыю ў параўнальным кантэксце, вылучаць для сябе станоўчыя моманты, у тым ліку і падчас арганізацыі вучэбна-адукацыйнага працэсу.600vuz5

Рэспубліка Казахстан стала першай краінай на постсавецкай прасторы, якая перайшла на трохузроўневую сістэму навучання ў адпаведнасці з Балонскай Дэкларацыяй 1999, і паўнапраўным удзельнікам Еўрапейскай вышэйшай адукацыі. Пачынаючы з 11 сакавіка 2010 года Казахстан з’яўляецца 47-й краінай ‑ удзельніцай Балонскага працэсу.

Мэта ўдзелу Казахстана ў Балонскім працэсе не толькі пашырэнне доступу да еўрапейскай адукацыі, але і далейшае павышэнне яе якасці, а таксама павышэнне мабільнасці студэнтаў і выкладчыцкага складу.

Урадам Рэспублікі Казахстан прынята праграма запрашэння ва ўніверсітэты Казахстана вядучых спецыялістаў у розных галінах навукі і адукацыі, што дазваляе ўзбагачаць навуковы і педагагічны вопыт, забяспечваць абмен студэнтамі і выкладчыкамі, а таксама выбіраць для сябе магчымасці заключэння дамоваў аб двухдыпломным супрацоўніцтве. Думаецца, што ў гэтым накірунку наш вопыт з’яўляецца каштоўным для ўдасканалення навучальнага працэсу ў беларускіх універсітэтах, што таксама прызнаецца беларускімі навукоўцамі, якія выкладаюць ў КазНУ ў якасці запрошаных замежных прафесараў.

Развіваючы агульныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж нашымі універсітэтамі, кіраўніцтва юрыдычнага факультэта Казахскага нацыянальнага універсітэта імя аль-Фарабі бачыць адным з цэнтральных прыярытэтаў інтэграцыйнага супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным універсітэтам развіццё навуковых, навучальных і сяброўскіх сувязяў з юрыдычным факультэтам БДУ.

На сённяшні дзень на юрыдычным факультэце КазНУ імя аль-Фарабі навучаецца каля 3000 студэнтаў, з іх больш за 2500 — на дзённым аддзяленні. Юрыдычны факультэт таксама ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па скарочаным курсе на базе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Навучанне вядзецца на казахскай, рускай і англійскай мовах па спецыяльнасцях: юрыспрудэнцыя, мытная справа, міжнароднае права.

Найбольш здольныя студэнты, схільныя да навукі і педагагічнай дзейнасці, маюць магчымасць паступаць у магістратуру, а затым у дактарантуру PhD.

Юрыдычны факультэт мае значны навуковы патэнцыял спецыялістаў, здольных вырашаць самыя складаныя навукова-практычныя задачы. На факультэце працуюе больш за 40 дактароў і прафесараў і каля 80 кандыдатаў навук, дацэнтаў, а таксама запрошаныя спецыялісты-практыкі вышэйшай кваліфікацыі з Парламента і Урада Рэспублікі Казахстан, іншых органаў дзяржаўнай улады Казахстана, такіх як Канстытуцыйны Савет, Вярхоўны Суд, Генеральная Пракуратура, адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, праваахоўных органаў. Многія з іх валодаюць замежнымі мовамі, прайшлі стажыроўку ва універсітэтах ЗША, многіх еўрапейскіх краін, Турцыі і іншых дзяржаў.

На юрыдычным факультэце КазНУ працуюць маладыя навукоўцы, педагогі, якія хутка набіраюць вопыт, удзельнічаюць у падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, у навуковых канферэнцыях і ў будучым прымуць эстафету з рук сваіх настаўнікаў.

У двух дысертацыйных саветах, якія функцыянуюць на юрыдычным факультэце, пастаянна ажыццяўляецца абарона доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па большасці спецыяльнасцяў юрыдычнага профілю.

Навучальны працэс на юрыдычным факультэце КазНУ падтрымліваецца чатырма кафедрамі, падмацаванымісучаснай вучэбна-метадычнай базай, у тым ліку: кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права, кафедра грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу, працоўнага права, кафедра крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, кафедра мытнага, фінансавага і экалагічнага права. У нас функцыянуюць крыміналістычны палігон, зала судовых пасяджэнняў, студэнцкая юрыдычная клініка-кансультацыя, дзе працуюць лепшыя студэнты старэйшых курсаў.

Супрацоўнікі юрыдычнага факультэта з’яўляюцца суаўтарамі больш за 50 тыпавых вучэбна-метадычных праграм па ўсіх правазнаўчых дысцыплінах, базавых для юрыдычных ВНУ краіны.

Па сумеснай ініцыятыве дэкана юрыдычнага факультэта Казахскага нацыянальнага універсітэта імя аль-Фарабі Д.Л. Байдзельдзінава і дэкана юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта С.А.Балашэнкі зроблены сур’ёзныя намаганні па стварэнні спецыялізаваных праграм інтэграцыйнага супрацоўніцтва. Так, прафесар С.А.Балашэнка актуалізаваў ідэю двухдыпломнай адукацыі па магістарскай праграме.

Новай сферай супрацоўніцтва стала сумесная падрыхтоўка вядучымі універсітэтамі розных краін студэнтаў і магістрантаў па шматлікіх спецыяльнасцях у роўнай ступені. Ствараюцца спецыяльныя праграмы, якія прадугледжваюць вывучэнне не толькі базавых дысцыплін, але і курсаў, якімі ганарацца ўніверсітэты.

Двухдыпломная адукацыя (Double Degree) прызнаецца адной з формаў адукацыйнай інтэграцыі, адказам на глабалізацыйныя працэсы, якія патрабуюць большай акадэмічнай мабільнасці і пашырэння аб’ёму ведаў выпускнікоў. Увесь цывілізаваны свет даўно ўключаны ў гэты працэс, існуе цэлы шэраг спецыяльных праграм і грантаў, дзякуючы якім шмат студэнтаў атрымалі адпаведную і танную, а ў некаторых выпадках і бясплатную адукацыю ў вядучых універсітэтах свету.

Кіраўніцтвам юрыдычнага факультэта КазНУ прапануецца ў якасці сумесных навуковых праектаў распрацоўка напрамкаў уніфікацыі заканадаўства нашых дзяржаў у рамках дзейнасці ЕАЭС. Дадзеныя пачынанні носяць арыентыровачны характар і будуць яшчэ дапаўняцца новымі напрамкамі і распрацоўкамі пры актыўным удзеле юрыдычнай грамадскасці нашых універсітэтаў.

Прававой асновай супрацоўніцтва паміж юрыдычнымі факультэтамі вядучых ВНУ Казахстана і Беларусі нам бачыцца генеральнае пагадненне для далейшага ўмацавання сувязяў паміж факультэтамі ў цэлым і іх асобнымі кафедрамі ў прыватнасці. Заключэнне такога роду пагаднення паміж юрыдычнымі факультэтамі пойдзе на карысць не толькі супрацоўніцтву Казахскага нацыянальнага універсітэта імя аль-Фарабі і Беларускага дзяржаўнага універсітэта, але і ў цэлым ўмацаванню казахстанска-беларускіх стратэгічных адносін.

Дэкан юрыдычнага факультэта КНУ імя аль-Фарабі, доктар юрыдычных навук, прафесар Д. Л. БАЙДЗЕЛЬДЗІНАЎ, загадчыца кафедры мытнага, фінансавага і экалагічнага права, доктар юрыдычных навук, прафесар А. Я. ЖАТКАНБАЕВА

2a.af3d0e9f08d676cf7b9db377a4fe68f5

print

Вам таксама можа спадабацца: