Зноў на прэстыжных пазіцыях: студэнты ФПМІ БДУ заваявалі 15 месца на чэмпіянаце свету па праграмаванні.

29 мая, 2015.

бгу фпми программирование марокко

Спаборніцтвы завяр­шы­лі­ся 21 мая ў Марока. Удзель­нікамі фіналу сталі каманды 128 універсітэтаў свету.
У склад каманды БДУ ўвайшлі пяцікурснікі Яўген Грыцкевіч, Аляксей Колесаў і чацвёртакурснік Аляксандр Некрашэвіч.
Па ўмовах спаборніцтваў камандам былі прапанаваны 13 тэкставых задач і адзін камп’ютар. На працягу 5 га­дзін яны мусілі распрацаваць матэматычную ма­­дэль, вылічальны алгарытм і камп’­ютарную праграму і прай­сці аўтаматычнае тэсціраванне праграмы. Нашы правільна вырашылі 8 задач!
Паводле рэгламенту чатыры каманды атрымліва­юць залатыя медалі, па столькі ж – сярэбраныя і бронзавыя.
Залатыя медалі заваявалі каманды Санкт-Пецярбург­скага нацыянальнага даследчага ўнівер­сітэта інфар­ма­­цыйных тэхналогій, меха­ні­кі і оптыкі, Маскоўскага дзяр­жаўнага ўніверсітэта, Такій­с­ка­­га ўніверсітэта і Універсітэта Цынхуа (Пекін).
Беларусь на гэтым прэс­тыжным спаборніцтве прад­стаўлялі зборныя БДУ, БДУІР і БДЭУ. Усяго ў адборачных турах чэмпіянату ўдзель­нічалі каманды 2534 ВНУ са 101 краіны.
Міхаіл МАШЧЭНСКІ

print

Вам таксама можа спадабацца: