Вязынка-2015: “партызанскі бэнд”, турсцяжына і тайцзіцюань

29 мая, 2015.

LNtkph4HRu0

Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор,
Сваю матку-зямлю – Беларусь!

Увесь навучальны год студэнты філалагічнага факультэта мараць аб тым, каб трапіць на традыцыйны злёт філфака, які праходзіць на Вязынцы – малой Радзіме Янкі Купалы. Прадстаўнікі старэйшых курсаў расказваюць першакурснікам пра неверагодныя прыгоды і здарэнні. Заклікаюць маладое пакаленне да захавання гэтай добрай традыцыі, якая была закладзена студэнтамі і выкладчыкамі філфака яшчэ ў 1976 годзе. Паказальна і вельмі важна, што на пачатку ХХІ стагоддзя акцыя набыла статус агульнаўніверсітэцкай.

23 мая 2015 года ў колішнім маёнтку Вязынка адбылася патрыятычна-асветніцкая акцыя філалагічнага факультэта БДУ, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Па традыцыі мерапыемства пачалося са святочнага канцэрта, у якім прынялі ўдзел не толькі беларускія, але і замежныя студэнты.

7jiJ-qxXucgВыключныя вакальныя здольнасці прадэмастравалі: Чыжыкаў Уладзіслаў, Нешытая Валерыя, Пагосава Юлія і Паўлоўская Яна, а таксама Білікэ Саймэйці, выканаўшы песню “Кацюша” і Янь Фукунь з песняй “Камбат”. Студэнты-стажоры Адам Фалбр, Айко Нісіцудзі, Мінчжонг Кім і Рубэн Бівальд прачыталі верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык на вайне” на беларускай мове, тым самым выказаўшы вялікую пашану да беларускага Песняра і яго творчасці.

Дэкан філфака, рэктар і прарэктар БДУ стварылі імправізаваны “партызанскі бэнд” і выдатна найгралі мелодыю пад апладысменты прысутных пры дапамозе пілы і касы. На гэтым сюрпрызы не скончыліся. Прадстаўнікі Хэнаньскага ўніверсітэта прадэманстравалі гледачам старажытны від гімнастыкі “тайцзіцюань”.ySrirugBbHQ

 

Атмасферу “беларускасці” падтрымліваў фальклорна-этнаграфічны гурт “Багач”. Прыгожыя дзяўчаты праспявалі шмат каларытных песень: “З-падбелага камушка”, “Я скакала-плясала”, “Ой, я малада па лугу хадзіла”.

У заключэнні з акрабатычным нумарам выступіла студэнтка рускай філалогіі Марозава Настасся. А фінальнай кропкай святочнага канцэрта стаў паказальны шляхецкі бой на шаблях, у выкананні рыцарскага клуба “Саюз вольных ратнікаў СВоРа”.

Пасля канцэрту ўсе прысутныя накіраваліся да помніка Янкі Купалы, каб ускласці кветкі, ушанаваўшы памяць Вялікага беларускага пісьменніка. “На Парнасе” гасцей Вязынкі чакала культурна-забаўляльна-спратыўная праграмма і каша “ад рэктара”.

3gA1YEErhD8

Падсілкаваўшыся смачнай кашай, усе актыўна пачалі круціць хулахупы, страляць з лука і гуляць у мяч.

YhP6JMpERXMСамым актыўным быў рэктар БДУ Абламейка Сяргей Уладзіміравіч і дэкан філалагічнага факультэта Роўда Іван Сямёнавіч. Рэктар у сваім інтэрв’ю адзначыў добрую арганізацыю мерапрыемтсва, наогул, яму падабаеццца прырода Вязынкі, яе цудоўныя краявіды. Сяргею Уладзіміравічу было прыемна назіраць за поўнымі захаплення студэнтамі-першакурснікамі, якія трапілі сюды ўпершыню.

Ёсць на вязынскім злёце яшчэ адна добрая традыцыя, якая называецца “Забей гол дэкану”.

x4FHV9l9-KkКожная студэнтка філфака можа паспрабаваць прабіць пенальці Івану Сямёнавічу. Гэта адна з самых вясёлых частак мерапрыемства. Дэкан з вялікім задавальненнем прымае ўдзел у гэтый традыцыйнай “авантуры” і сам адзначае: “Калі яшчэ ў дзяўчат будзе такая магчымасць, тым больш на філфаку?”

Пасля забаўляльна-спартыўнай праграмы з удзелам рэктара БДУ і дэкана філфака, быў дан старт турсцяжыне, якую арганізавалі прадстаўнікі Студэнцкага Саюза філалагічнага факультэта.

-ZiDaMOp3XkУдзельнікаў шасці каманд чакалі незвычайныя і вельмі цікавыя заданні. Кожны тут змог прадэманстраваць свой інтэлект, лагічнае мысленне і фізічную падрыхтоўку.

Ri_plAVpEXE

Толькі тут, на малой Радзіме Янкі Купалы можна сапарўды адчуць яднанне з прыродай, з беларускай культурай, з усім тым, што блізкае сэрцу. Памятайце пра свае карані, ушаноўвайце сваіх продкаў, любіце Радзіму, паважайце адзін аднаго і будзьце вартыя мірнага неба над галавой!

Лізавета БАСАЛЫГА

Фота Анастасіі Шпартавай

yVXsab_DOOY

Q62AjCMp8uM

 

print

Вам таксама можа спадабацца: