Ідэі Выгоцкага на ФФСН пераўтварылі ў гульню-квэст
Імпрэза 120-годдзя з дня нараджэння выбітнага псіхолага з сусветным імем, выхадца Беларусі, Льва Сямёнавіча Выгоцкага адбылася на факультэце філасофіі і сацыяльных навук з ініцыятывы каманды студэнтаў і выкладчыкаў кафедры псіхалогіі. Знамянальная падзея была арганізавана нестандартна для акадэмічнага асяроддзя, але сугучна шматлікім ідэям навукоўца – у форме развіццёвай гульні-квэсту. У квэст-семінары “Выгоцкі” прынялі ўдзел 11 каманд з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (ФФСН,...