Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Новы праект “АРТ-выстава БДУ”: студэнты alma mater даказалі, што яны таленавітыя ва ўсім

На вуліцы на ўсю моц лютуе халодны кастрычнік, а раніцай 25 кастрычніка БДУ зазіхацеў яркімі фарбамі! У гонар 95-годдзя альма-матар студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта падрыхтавалі мастацкія і дэкаратыўныя працы на першую”АРТ-выставу БДУ”. Адкрыў выставу прарэктар па навучальна-выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях Уладзімір  Сувораў, які адзначыў таленты ўдзельнікаў выставы БДУ і пажадаў далейшых поспехаў. Іван Жукаў, супрацоўнік упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю, аўтар...

Студэнты святкуюць! Моладзевыя арганізацыі ладзяць феерычныя імпрэзы да юбілею БДУ

Студэнцкая асамблея БДУ і ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю падрыхтавалі шмат падарункаў альма-матар да яе 95-га дня нараджэння. Выбар талісмана ўніверсітэта, інста-конкурс і літаратурнае спаборніцтва ў 95 словах, міжнародная  канферэнцыя, мюзікл пра гісторыю ВНУ і «ўсяночная» музычная феерыя. Паглядзім, якія падзеі чакаюць у кастрычніку-лістападзе наша студэнцкае братэрства. Самая шматлікая каманда студэнтаў папрацавала над праектам  міжнароднага моладзевага форуму «Моладзь. Інтэграцыя. Развіццё»,...

На філфаку адкрылася выстава прац да 95-годдзя БДУ

18 кастрычніка ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта (аўд. 319) адбылося адкрыццё выставы творчых прац студэнтаў, прысвечаных 95-годдзю БДУ. У рамках рэалізацыі юбілейнага праекта “Студэнты ўніверсітэту” Саюз жанчын БДУ сумесна са студэнцкай прэс-службай філалагічнага факультэта ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу ў наступных намінацыях, дзе філолагі выявілі сябе не толькі ў мастацтве слова, але і ў шэрагу іншых творчых кірункаў: літаратурная творчасць...

Бібліятэка як феномен культуры (+відэа)

Разам з БДУ свой 95-гадовы юбілей адзначае Фундаментальная бібліятэка. Адным з асноўных святочных мерапрыемстваў стала 16-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Менеджмент універсітэцкіх бібліятэк», якая прайшла ў рамках IV Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры». Невыпадкова было прынята рашэнне аб’яднаць мерапрыемствы дзвюх найбуйнейшых бібліятэк краіны – ФБ БДУ і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) у адзіны форум, паколькі першыя гады існавання гэтых дзвюх...

Шлях адукацыйнага працэсу – развіццё

«Сістэма адукацыі ў пэўным сэнсе інертная. Любыя рэзкія рухі ні да чаго добрага не прыводзяць. Але адначасова – калі не будзем імкнуцца да  інавацый, адказваць на запыты рынку, то застынем у сваім развіцці. Неабходна з мінулага браць найлепшае і імкнуцца наперад», – лічыць начальнік Галоўнага ўпраўлення навучальнай і навукова-метадычнай працы БДУ Людміла ХУХЛЫНДЗіНА. Мы даведаліся ў яе, якія змены адбываюцца...

Развенчваем міфы аб здаровым харчаванні

Міфы аб харчаванні і розных «паляпшальніках» здароўя гуляюць па інтэрнэт-прасторы з зайздросным пастаянствам. Што ўключае ў сябе паняцце «здаровае харчаванне»? Тэма гэта аб’ёмная і неверагодна цікавая. І вельмі важная для беларусаў, нацыянальная кухня якіх далёкая, па сутнасці, ад таго, што сёння спецыялісты называюць гэтым словазлучэннем… Адказ на пастаўленае пытанне пашукаем разам з дырэктарам Цэнтра аздараўленчага харчавання і садзейнічання здароўю, доктарам...

Гай. Кубак. Першакурснікі

1 кастрычніка на базе стадыёна факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ прайшоў “Кубак першакурсніка” – штогадовае мерапрыемства для саюзнай моладзі, удзел у якім прымалі новыя студэнты галоўнага ўніверсітэта краіны. Арганізатарам выступіла грамадская арганізацыя “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Урачыста адкрыў мерапрыемства сакратар ПА ГА “БРСМ БДУ” Канстанцін Андрусевіч. На працягу ўсёй сутычкі за першакурснікамі назіраў ганаровы госць, намеснік...

Не дыплом, а дыпломішча. Як выглядалі студэнцкія білеты і дыпломы БДУ амаль сто гадоў назад

У музеі гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мы пагарталі галоўныя дакументы тагачасных студэнтаў. БДУ расчыніў свае дзверы амаль 95 гадоў назад: 30 кастрычніка 1921 года тут прачыталі першую лекцыю, прысвечаную культуры Міжземнамор’я ў эпоху кіравання Рыма. Студэнтаў набіралі без уступных іспытаў, распавядае вядучы лабарант Дар’я ПРЫГОДЗІЧ: — Тады ж не было такой рэкламы, як цяпер, ды і газеты чыталі нямногія. Галоўным...

Да Дня маці. БДУ як сям’я

Вучэбныя і навуковыя турботы займаюць большую частку актыўнага жыцця студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ, аднак непазбежна надыходзіць час вярнуцца дахаты, замкнуць дзверы і апынуцца ў зусім іншай рэальнасці – рэальнасці сямейных стасункаў, асабістых радасцяў і праблем. Сямейнае жыццё як навука і адзін з найважнейшых складнікаў чалавечага шчасця, грамадзянскай плённасці таксама вывучаецца і выкладаецца ў БДУ. Аб гэтым наша гутарка з супрацоўнікам...

Чамадан, канспекты, Вільнюс

Студэнцкія гады – гэта не толькі гады змен, выпрабаванняў і ўражанняў на ўсё жыццё, таксама гэты час для новых магчымасцяў. Напрыклад, у мяне з’явіўся шанец паехаць па абмене ад свайго факультэта. І шляхам уласных старанняў гэты семестр я знаходжуся ў Вільнюсе. Для тых, каму цікава, што трэба зрабіць для гэтага і што вас чакае, прашу чытаць далей. Я буду імкнуцца...

Менавіта слова робіць чалавека чалавекам

Для Вольгі Пятроўны КРЫЧКО, намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце філалагічнага факультэта БДУ, наша сустрэча стала нагодай расказаць не столькі пра сябе, колькі пра сваю альма-матар. І мы гутарым з Вольгай Пятроўнай пра выбітных філфакаўскіх выкладчыкаў, пра сам факультэт, дзе кіпіць навука і творчасць, пра беларускую мову, якая, нягледзячы на ўсё, гучыць тут і набірае моц, і, безумоўна, пра беларускую літаратуру,...