Тыдзень геаграфіі ўпершыню прайшоў у БДУ
Геаграфічны факультэт сумесна з камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта 22–30 лістапада ўпершыню арганізаваў “Тыдзень геаграфіі”. Супрацоўнікі кафедраў падрыхтавалі і паспяхова правялі цыкл мерапрыемстваў для вучняў старэйшых класаў і настаўнікаў геаграфіі, які ахоплівае амаль усе кірункі дзейнасці факультэта: “Гідраметэаралогія: навука і практыка будучыні”; “Геаэкалогія – прырода і грамадства”; “Геаграфія ў нашым жыцці”; “ГІС як сродак трохмернага мадэлявання”; “Геаграфічныя карты...