Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Факультэт філасофіі і сацыяльных навук зрабіў свой выбар сакратара БРСМ!

30 верасня 2016 года на факультэце філасофіі і сацыяльных навук адбылася важная падзея – выбары сакратара пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. У перадвыбарнай кампаніі ўдзельнічалі 3 кандыдаты: Віталь Вайтко, студэнт 2 курса спецыяльнасці “псіхалогія”; Ульяна Масаловіч, студэнтка 1 курса спецыяльнасці “сацыяльныя камунікацыі”; Ягор Падаляк, студэнт 1 курса спецыяльнасці “сацыялогія”. Нягледзячы на свой юны ўзрост усе кандыдаты на...

Навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ прымае навуковыя артыкулы

На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне сямнаццатага выпуску зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання. Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковае рассыланне па асноўных бібліятэках краіны. Сямнаццаты зборнік плануецца выпусціць да 31 студзеня 2017 г. Пры неабходнасці падаецца пацверджанне публікацыі. Тэрмін падачы артыкулаў: да...

Па беларушчыну ў… Лондан

На ўскрайку Лондана ў раёне Фінчлі існуе адна з самых прадстаўнічых устаноў, якая захоўвае найкаштоўнейшыя матэрыялы гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў – Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны. Улетку з даследчым візітам яе наведаў дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Сяргей ЗЕЛЯНКО. – У мінулым годзе праз праграму Еўрапейскага саюза MOST падаў заяўку, а сёлета яе ўхвалілі, атрымаў грант на...

А ты запісаўся ў валанцёры? (+відэа)

Дзе ў БДУ можна сустрэць самых неабыякавых і спагадлівых студэнтаў? Вядома ж, на адкрытай сустрэчы валанцёраў, якую арганізавала ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю! 29 верасня на ФМА сабраліся кіраўнікі добраахвотніцкіх арганізацый, каб распавесці пра сваю дзейнасць, знайсці аднадумцаў і разам ажыццяўляць новыя праекты! Усяго ў БДУ функцыянуе 7 добраахвотніцкіх арганізацый, якія аб’ядноўваюць больш за 230 чалавек. За апошні год праведзена...

Ягор Конеў: “Толькі беларушчынай мы будзем цікавыя свету” (+відэа)

На Дні беларускага пісьменства ў Рагачове ўзнагароджвалі пераможцаў ІІ Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Найлепшым творам драматургіі прызнана п’еса «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы» дацэнта кафедры міжнароднай журналістыкі і літаратуры Інстытута журналістыкі Ягора КОНЕВА. Мы пагутарылі з аўтарам пра прызнанне гістарычнай драмы і яе далейшы лёс. – Ягор Фёдаравіч, віншуем з узнагародай! Ці было нечаканым для Вас такое прызнанне? – Яно...

І хай будзе з БДУ сіла!

24 верасня 2016 года, у дзень нараджэння рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ адбылося адно з культавых мерапрыемстваў – “Турзлёт-ФФСН–2016”. Сёлета турзлёт ФФСН  прайшоў па матывах усім вядомай сагі “Зорныя войны” і быў тэматычна названы “FFSN.WARS. Эпізод I. Крыжоўка”. З самай раніцы на месца прызначэння прыбылі каманды першакурснікаў, студэнтаў старэйшых курсаў і выпускнікоў факультэта філасофіі...

Пра густы не спрачаюцца (+ вiдэа)

З чым у вас асацыюецца студэнцкае жыццё ў інтэрнаце? З пельменямі, ралтонам і сасіскамі, скажуць многія, але пра боршч і пірагі ў сценах роднага інтэрната ўзгадае не кожны. Аднак гэта ўсяго толькі чарговы стэрэатып. Сярод нашых студэнтаў існуюць шчырыя гурманы і сапраўдныя кулінарныя майстры. Гэта ў чарговы раз даказаў “Кулінарны конкурс” Студэнцкага гарадка БДУ, які адбыўся 29 верасня на базе...

Скрозь сцяну на “Хогвартс-экспрэс”. Студэнцкая вёска пагрузіла першакурснікаў у свет чараўніцтва (+відэа)

“Хогвартс-экспрэс” адпраўляўся са знакамітай платформы 9 3/4, якая ўвечар 22 верасня размясцілася ў інтэрнаце № 11 БДУ.18 каманд першакурснікаў пазмагаліся за званне найлепшай у міжуніверсітэцкай гульні-сутычцы “Хогсмід-2016”, якую сумесна з каардынацыйным саветам Студэнцкай вёскі і адміністрацыяй Маскоўскага раёна арганізоўвае ўжо другі год запар каардынацыйны савет Студэнцкага гарадка БДУ. Каманды першакурснікаў не толькі з інтэрнатаў БДУ, але і з розных ВНУ...

«ПершакурснікFESTival» адгрымеў у БДУ! (+відэа)

Мора весялосці, радасці, усмешак і выдатнага настрою падарыў фэст сту­дэнцкага жыцця БДУ. Па-свойму першы фэст для першакурснікаў прайшоў настолькі выдатна, што нават рэктар Сяргей Уладзіміравіч Абламейка адзначыў: «БРСМ БДУ» стварыў настолькі маштабнае мерапрыемства ў самым сэрцы нашага ўніверсітэта, што на маёй памяці падобнае ўпершыню. Упершыню гэтулькі сту­дэнтаў розных факультэтаў сабралася ва ўнутраным дворыку, упершыню гэтулькі радасці і шчасця на іх...

Выстава навуковых прац рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі праходзіць ва ўніверсітэце

Экспазіцыя прымеркавана да 60-гадовага юбілею акадэміка. У яе ўвайшлі навуковыя працы Сяргея Абламейкі, прысвечаныя пытанням развіцця інфарматыкі, а таксама артыкулы пра адміністрацыйную і педагагічную дзейнасць акадэміка. На выставе прадстаўлены найбольш цікавыя навуковыя і навукова-папулярныя працы, манаграфіі, падручнікі, энцыклапедычныя публікацыі, тэзісы дакладаў міжнародных канферэнцый і шэраг іншых матэрыялаў, якія выйшлі ў перыяд з 1979 года і па цяперашні час. Уся экспазіцыйная...

Уверх па рэйтынгу. БДУ значна палепшыў свае пазіцыі паводле QS

6 верасня брытанскае рэйтынгавае агенцтва Quacquarelli Symonds апублікавала рэйтынг 800 найлепшых універсітэтаў свету, у якім БДУ значна палепшыў свае пазіцыі, заняўшы 354 месца. У 2015 г. вядучая ВНУ краіны знаходзілася на 421-430 месцы, у 2014 годзе – на 491-500 пазіцыі. Такім чынам, БДУ амаль на 70 пазіцый падняўся ў рэйтынгу QS і абышоў усе польскія, украінскія, латвійскія і літоўскія вышэйшыя...