Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Акадэмік, рэктар, грамадзянін

24 верасня рэктару БДУ акадэміку НАН Беларусі Сяргею АБЛАМЕЙКУ споўнілася 60 гадоў, што стала знамянальнай падзеяй для ўсёй універсітэцкай супольнасці. Харызматычны кіраўнік, таленавіты навуковец і выдатны педагог заслужыў сваёй плённай дзейнасцю вялікі аўтарытэт у нашай краіне і ва ўсім свеце.   Да юбілейнай даты выдавец­твам БДУ выпушчана кніга «С. У. Абламейка: акадэ­мік, рэктар, грамадзянін», у якой прадстаўлены жыц­цёвы шлях і...

Фенаменальны Ігар Бокій

Галоўным героем Паралімпіяды ў Рыа, якая завяршылася 18 верасня, стаў беларускі плывец Ігар Бокій, які заваяваў шэсць залатых і адну бронзавую ўзнагароду. Пры гэтым студэнт юрыдычнага факультэта БДУ ўсталяваў два сусветныя і шэсць паралімпійскіх рэкордаў! На летніх Паралімпійскіх гульнях беларускі плывец, які выступаў у катэгорыі  S13 (для спартсменаў, якія слаба бачаць), стартаваў з усталявання сусветнага рэкорду. У фінале на дыстанцыі...

Пошук крэатыўшчыкаў. У БДУ зладзіліся курсы для куратараў

З 13 па 21 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце для куратараў навучальных груп прайшло павышэнне кваліфікацыі па адукацыйнай праграме “Выхаваўчая праца куратара БДУ: псіхолага-педагагічныя і арганізацыйна-метадычныя аспекты”, якая носіць прыкладны характар і накіравана на засваенне слухачамі псіхолага-педагагічных асноў выхавання ў вышэйшай школе, знаёмства з навукова-метадычным і нарматыўна-прававым забеспячэннем функцыянавання і развіцця выхаваўчай сістэмы БДУ, кірункамі дзейнасці яго структурных падраздзяленняў, якія...

Першы крок да раскрыцця патэнцыялу. Школа прадпрымальніцтва “Уласная справа” вядзе набор вучняў школ і студэнтаў ВНУ (+відэа)

У цэнтры развіцця моладзевага прадпрымальніцтва эканамічнага факультэта БДУ прайшлі дні адчыненых дзвярэй школы “Уласная справа”. 14 верасня школа распавяла пра сваю дзейнасць вучням агульнаадукацыйных школ, а 15 верасня яе наведалі студэнты ВНУ. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел і выкладчыкі школы – вядомыя беларускія прадпрымальнікі, якія распавялі студэнтам пра дзейнасць школы. Мы пагаварылі з кіраўніком ЦРМП Шумскай Любоў’ю Іванаўнай пра школу...

Ці стануць гарадскія квэсты сур’ёзным бізнесам?

Сёння неверагодную папулярнасць у моладзі і не толькі набіраюць квэсты. Магчыма, людзям надакучыла бавіць час ва ўжо звыклых кінатэатрах ды кавярнях, таму яны і шукаюць нязведанае. Апроч іншых праводзяцца і не зусім звычайныя гульні — гарадскія квэсты. Яны для тых, хто любіць вуліцы горада так жа моцна, як і авантуры. Гуляць і вучыцца У сталіцы на такіх квэстах спецыялізуецца платформа...

83 кнігі выдадзены ў II квартале 2016 г. у БДУ

Усяго ўпраўленнем рэдакцыйна-выдавецкай працы БДУ ў II квартале 2016 г. выдадзена 83/475,39 ул.-выд. л. (21/223,73 надрукавана ў тыпаграфіі; 48/119,11 на ксераксах факультэтаў, 14/132,55 – электронныя выданні). З іх:   64/320,96  ул.-выд. л. вучэбныя выданні; 15/123,44  ул.-выд. л. навуковыя выданні; 4/30,99  ул.-выд. л. даведачныя; 4/51,23  ул.-выд. л. на беларускай мове; 29/266,93  ул.-выд. л. на рускай мове; 50/157,23  ул.-выд. л. на замежных мовах...

Пагуляць у «зорку»

У чым заключаецца галоўная небяспека для маладога пакалення? Нехта дагэтуль старамодна думае, што жыццё новай генерацыі можа сапсаваць камп’ютар: маўляў, з дому падлеткі не выходзяць, садзяць зрок, горбяць спіны… Многіх найперш палохаюць відэагульні: адны быццам бы выхоўваюць жорсткасць, другія, як тая ж Pockemon Go, небяспечныя самі па сабе. Маё ж шчырае перакананне ў тым, што самую вялікую небяспеку для маладых (не здзіўляйцеся...

Горад Кальмар: журналістыка па-шведску

 Гэта гісторыя пра тое, як дзве студэнткі Інстытута журналістыкі БДУ селі ў самалёт і адправіліся скараць Швецыю. На гэта ў нас у запасе было два тыдні. Такую магчымасць атрымалі дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву журфака і Fojo Media Institute у горадзе Кальмар. Давайце зазірнём у рэдакцыі швецкіх газет Ostran і Barometern разам з намі. Панядзелак (5 верасня) Першы дзень самы цяжкі, таму...

Сутычка першакурснікаў хімічнага факультэта БДУ

Бераг Мінскага мора, цёплы сонечны дзянёк, лёгкі ветрык… Ці можа быць штосьці лепшае? Можа! 11 верасня менавіта ў такое выдатнае надвор’е Мінскае мора наведалі першакурснікі хімічнага факультэта БДУ! А сабрала іх усіх разам “Сутычка першакурснікаў”. З самай раніцы камітэт БРСМ хімічнага факультэта працаваў над абсталяваннем пікетаў, і вось усе гатовыя пачынаць. Прыехаўшы на месца, першакурснікі выглядалі вельмі зацікаўленымі. Дзяцей чакала...

НОВАЯ ЭКАНОМІКА. Эксперты ацанілі эфектыўнасць механізмаў нефінансавай падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў ЕС і Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі

7 верасня 2016 года ў горадзе Мінску адбыўся круглы стол “Механізмы нефінансавай падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу ў ЕС і Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі: ацэнка эфектыўнасці”. Мерапрыемства прайшло на эканамічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з удзелам 12 экспертаў, якія прадстаўлялі ВНУ і грамадскія арганізацыі рэспублікі, а таксама прадстаўнікоў малога бізнесу і прадстаўніцтва “ЭКСАР” у Рэспубліцы Беларусь. Арганізатарам выступіла рэдакцыя...

Чаму студэнты-замежнікі выбіраюць БДУ (+відэа)

Ўмовы залічэння на ўмовах аплаты для замежных грамадзян спрошчаныя: ім не трэба праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне. Сёння ў БДУ навучаюцца больш за 2,3 тыс. замежных грамадзян з 50 краін свету. Студэнты з Кітая, Туркменістана, Расіі, Таджыкістана, Казахстана і іншых дзяржаў зрабілі свой выбар на карысць атрымання адукацыі ў найлепшай беларускай ВНУ, ацаніўшы якасць выкладання, выбар спецыяльнасцяў, выдатную матэрыяльна-тэхнічную базу і шэраг...