Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Мiнскi паўмарафон: сабраць нядзельнай раніцай 20 тысяч чалавек розных узростаў, сацыяльных статусаў і нацыянальнасцяў (+вiдэа)

Адно з самых маштабных спартыўных святаў краіны – другі Мінскі паўмарафон – прайшло ў сталіцы 4 верасня. Свае сілы паспыталі таксама  студэнты і выкладчыкі БДУ. Старт быў прызначаны на 11:00, але ўжо ў 10 многія бегуны сабраліся, каб падрыхтавацца і расцерціся. У сталіцу прыехалі жыхары з усёй Беларусі, а таксама прадстаўнікі 42 краін блізкага і далёкага замежжа. Забегі праводзіліся на...

Педагогіка ў БДУ: да 90-годдзя кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі

Жыццё кожнага чалавека і жыццядзейнасць кожнай арганізацыі можна падзяліць на пэўныя этапы. У сацыякультурным плане межы гэтых этапаў умоўна суадносяць з межавымі датамі – юбілеямі. Адзначаючы юбілеі, людзі ўспамінаюць пройдзены да гэтага моманту асобасна-прафесійны шлях, свае дасягненні і памылкі, робяць высновы з мінулага вопыту, каб ён стаў падставай для будучых здзяйсненняў. Калі ж юбілей адзначае цэлы калектыў, структурнае падраздзяленне –...

У БДУ адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі выбарчага права (+відэа)

6 верасня у Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылося адкрыццё выставы “Гісторыя станаўлення выбарчага права на беларускіх землях”, якая праходзіла ў рамках рэалізацыі праекта “Мая краіна – маё будучае”. Мерапрыемства было прымеркавана да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання і арганізаванае рэктаратам Белдзяржуніверсітэта, ГА “Саюз жанчын БДУ” і пярвічнай арганізацыяй БДУ РГА “Белая Русь”. Выстава была ажыццяўлена пры падтрымцы...

Што вы ведаеце пра капсульны адпачынак?

Падчас фіналу рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», дзе юныя вынаходнікі прадстаўлялі на ўсеагульны агляд больш за сотню праектаў: альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, робататэхніку і інш., мяне асабліва ўразіў праект рэлакс-капсулы студэнткі другога курса эканамічнага факультэта БДУ. Адразу падумала: як было б цудоўна, каб такія боксы з’явіліся і ў нашай рэдакцыі! Захацеў адпачыць і набрацца сіл — паляжаў там колькі хвілінак...

Містэрыя студэнцкага прафсаюза: школа вядзьмарства і чараўніцтва Хогвартс у БДУ

У Дзень ведаў на пляцоўцы Палаца спорту прафкам студэнтаў БДУ паўстаў перад удзельнікамі шоу-праграмы “Віват, студэнт БДУ!” як надзейны, адважны і моцны абаронца студэнцтва – прафсаюзны Хогвартс: школа вядзьмарства і чараўніцтва БДУ! Ён таксама прымаў у свае шэрагі першакурснікаў самага найлепшага ўніверсітэта, якія валодаюць самымі найлепшымі здольнасцямі, уменнямі і характарамі. Актыўны штат Хогвартса, а таксама кіраўнікі школы, прафсаюзныя старасты факультэтаў...

Мімы, псіхалагічныя тэсты і фізічныя эксперыменты. Студэнты БДУ прынялі ўдзел у cвяткаванні дня горада (+відэа)

4 верасня Мінск святкаваў свой 949 дзень нараджэння. Па ўсёй сталіцы адбываліся святкаванні і гулянні. Не застаўся безуважным і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У парку імя М. Паўлава ў рамках Дня горада правялі мерапрыемства “Квітней, мой Мінск, мая сталіца!”, якое наведала больш  за 7 тысяч чалавек. У ім прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі БДУ. Гасцей у парку віталі мімы творчай студыі...

Віват, студэнт! Свята для першакурснікаў прайшло ў БДУ (+відэа)

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сустракаў першакурснікаў 1 верасня. Раніцай студэнты святкавалі Дзень ведаў на ўрачыстай лінейцы БДУ і на набажэнстве ў Мінскім кафедральным Свята-Духавым саборы. А галоўнай падзеяй свята ведаў стала тэатралізаваная шоу-праграма “Віват, студэнт!” У холе Палаца спорту першакурснікаў сустракалі актывісты студэнцкіх арганізацый БДУ, распавядаючы ім пра няўрочнае жыццё ўніверсітэта і заклікаючы стаць часткай іх аб’яднанняў. Новаспечаныя студэнты даведаліся, чым...

Ізноў у першы раз. 1 верасня ля рэктарата БДУ на ўрачыстай імпрэзе натхнялі першакурснікаў (+відэа)

Што звычайна прыходзіць нам на розум, калі мы ўспамінаем 1 верасня? Хутчэй за ўсё, гэта будуць далёкія школьныя ўспаміны, сярод якіх: вялізныя букеты для першай настаўніцы, новая школьная форма, знаёмства з аднакласнікамі і захапляльнае адчуванне, што ты ўваходзіш у новы неверагодны свет, дзе пачнецца новая запамінальная глава твайго жыцця. Час ідзе. Школа засталася ззаду. Аднак усё, што было перажыта амаль...

Што стаіць за трэндам Pockemon Go?

Памятаю, калі мне было гадоў дзесяць, я спяшаўся са школы дадому, каб паглядзець чарговую серыю мультфільма пра Эша і яго кішэннага сябра Пікачу. Дваццаць хвілін радасці штодзень! Але ўсё прыемнае калі-небудзь заканчваецца. Скончыўся і мультсерыял. Праз некалькі гадоў пра пакемонаў пачалі забываць, а неўзабаве з’явілася пакаленне дзяцей, для якіх вобраз жоўтага зайца з чырвонымі шчокамі (стваральнікі чамусьці сцвярджаюць, што гэта...

Археалогі знайшлі ўнікальны помнік старажытнасці ў Камянецкім раёне

Нож бронзавага веку, манета часоў росквіту Рымскай імперыі, фібула канца другога стагоддзя нашай эры… Па меркаванні навукоўцаў, у помніку археалогіі “Радасць-2”, што ў вёскі Малыя Мурыны Камянецкага раёна, можна знайсці матэрыялы ўсіх культур і народаў і прасачыць амаль усе гісторыка-культурныя працэсы, якія адбываліся на гэтай тэрыторыі апошнія 9 тысяч гадоў. На мінулым тыдні група беларускіх археолагаў завяршыла тут пяты сезон...

У БДУ паступіла больш абітурыентаў. Пра асаблівасці сёлетняй кампаніі

Ва ўніверсітэце падведзены агульныя вынікі залічэння абітурыентаў. Сёлетняя прыёмная кампанія мае некалькі асаблівасцяў. Па-першае, на працягу апошніх трох гадоў адзначана станоўчая дынаміка па некалькіх паказчыках. У 2016 годзе павялічана колькасць прынятых абітурыентаў. На ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі залічана 5509 абітурыентаў. У 2015 г. – 5287, а ў 2014 – 5085 чалавек. Пры гэтым дадзеная дынаміка захоўваецца па ўсіх формах...