Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


Шлях адукацыйнага працэсу – развіццё

«Сістэма адукацыі ў пэўным сэнсе інертная. Любыя рэзкія рухі ні да чаго добрага не прыводзяць. Але адначасова – калі не будзем імкнуцца да  інавацый, адказваць на запыты рынку, то застынем у сваім развіцці. Неабходна з мінулага браць найлепшае і імкнуцца наперад», – лічыць начальнік Галоўнага ўпраўлення навучальнай і навукова-метадычнай працы БДУ Людміла ХУХЛЫНДЗіНА. Мы даведаліся ў яе, якія змены адбываюцца...

Развенчваем міфы аб здаровым харчаванні

Міфы аб харчаванні і розных «паляпшальніках» здароўя гуляюць па інтэрнэт-прасторы з зайздросным пастаянствам. Што ўключае ў сябе паняцце «здаровае харчаванне»? Тэма гэта аб’ёмная і неверагодна цікавая. І вельмі важная для беларусаў, нацыянальная кухня якіх далёкая, па сутнасці, ад таго, што сёння спецыялісты называюць гэтым словазлучэннем… Адказ на пастаўленае пытанне пашукаем разам з дырэктарам Цэнтра аздараўленчага харчавання і садзейнічання здароўю, доктарам...

Гай. Кубак. Першакурснікі

1 кастрычніка на базе стадыёна факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ прайшоў “Кубак першакурсніка” – штогадовае мерапрыемства для саюзнай моладзі, удзел у якім прымалі новыя студэнты галоўнага ўніверсітэта краіны. Арганізатарам выступіла грамадская арганізацыя “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Урачыста адкрыў мерапрыемства сакратар ПА ГА “БРСМ БДУ” Канстанцін Андрусевіч. На працягу ўсёй сутычкі за першакурснікамі назіраў ганаровы госць, намеснік...

Не дыплом, а дыпломішча. Як выглядалі студэнцкія білеты і дыпломы БДУ амаль сто гадоў назад

У музеі гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта мы пагарталі галоўныя дакументы тагачасных студэнтаў. БДУ расчыніў свае дзверы амаль 95 гадоў назад: 30 кастрычніка 1921 года тут прачыталі першую лекцыю, прысвечаную культуры Міжземнамор’я ў эпоху кіравання Рыма. Студэнтаў набіралі без уступных іспытаў, распавядае вядучы лабарант Дар’я ПРЫГОДЗІЧ: — Тады ж не было такой рэкламы, як цяпер, ды і газеты чыталі нямногія. Галоўным...

Да Дня маці. БДУ як сям’я

Вучэбныя і навуковыя турботы займаюць большую частку актыўнага жыцця студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ, аднак непазбежна надыходзіць час вярнуцца дахаты, замкнуць дзверы і апынуцца ў зусім іншай рэальнасці – рэальнасці сямейных стасункаў, асабістых радасцяў і праблем. Сямейнае жыццё як навука і адзін з найважнейшых складнікаў чалавечага шчасця, грамадзянскай плённасці таксама вывучаецца і выкладаецца ў БДУ. Аб гэтым наша гутарка з супрацоўнікам...

Чамадан, канспекты, Вільнюс

Студэнцкія гады – гэта не толькі гады змен, выпрабаванняў і ўражанняў на ўсё жыццё, таксама гэты час для новых магчымасцяў. Напрыклад, у мяне з’явіўся шанец паехаць па абмене ад свайго факультэта. І шляхам уласных старанняў гэты семестр я знаходжуся ў Вільнюсе. Для тых, каму цікава, што трэба зрабіць для гэтага і што вас чакае, прашу чытаць далей. Я буду імкнуцца...

Менавіта слова робіць чалавека чалавекам

Для Вольгі Пятроўны КРЫЧКО, намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце філалагічнага факультэта БДУ, наша сустрэча стала нагодай расказаць не столькі пра сябе, колькі пра сваю альма-матар. І мы гутарым з Вольгай Пятроўнай пра выбітных філфакаўскіх выкладчыкаў, пра сам факультэт, дзе кіпіць навука і творчасць, пра беларускую мову, якая, нягледзячы на ўсё, гучыць тут і набірае моц, і, безумоўна, пра беларускую літаратуру,...

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук зрабіў свой выбар сакратара БРСМ!

30 верасня 2016 года на факультэце філасофіі і сацыяльных навук адбылася важная падзея – выбары сакратара пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. У перадвыбарнай кампаніі ўдзельнічалі 3 кандыдаты: Віталь Вайтко, студэнт 2 курса спецыяльнасці “псіхалогія”; Ульяна Масаловіч, студэнтка 1 курса спецыяльнасці “сацыяльныя камунікацыі”; Ягор Падаляк, студэнт 1 курса спецыяльнасці “сацыялогія”. Нягледзячы на свой юны ўзрост усе кандыдаты на...

Навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін БДУ прымае навуковыя артыкулы

На факультэце міжнародных адносін БДУ плануецца выданне сямнаццатага выпуску зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў. Публікацыі залічваюцца як удзел у НДРС, маюць значэнне пры зніжэнні аплаты студэнтам платнай формы навучання. Выпускам зборніка прысвойваецца ISSN, ажыццяўляецца іх абавязковае рассыланне па асноўных бібліятэках краіны. Сямнаццаты зборнік плануецца выпусціць да 31 студзеня 2017 г. Пры неабходнасці падаецца пацверджанне публікацыі. Тэрмін падачы артыкулаў: да...

Па беларушчыну ў… Лондан

На ўскрайку Лондана ў раёне Фінчлі існуе адна з самых прадстаўнічых устаноў, якая захоўвае найкаштоўнейшыя матэрыялы гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў – Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны. Улетку з даследчым візітам яе наведаў дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Сяргей ЗЕЛЯНКО. – У мінулым годзе праз праграму Еўрапейскага саюза MOST падаў заяўку, а сёлета яе ўхвалілі, атрымаў грант на...

А ты запісаўся ў валанцёры? (+відэа)

Дзе ў БДУ можна сустрэць самых неабыякавых і спагадлівых студэнтаў? Вядома ж, на адкрытай сустрэчы валанцёраў, якую арганізавала ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю! 29 верасня на ФМА сабраліся кіраўнікі добраахвотніцкіх арганізацый, каб распавесці пра сваю дзейнасць, знайсці аднадумцаў і разам ажыццяўляць новыя праекты! Усяго ў БДУ функцыянуе 7 добраахвотніцкіх арганізацый, якія аб’ядноўваюць больш за 230 чалавек. За апошні год праведзена...