Ці стануць гарадскія квэсты сур’ёзным бізнесам?
Сёння неверагодную папулярнасць у моладзі і не толькі набіраюць квэсты. Магчыма, людзям надакучыла бавіць час ва ўжо звыклых кінатэатрах ды кавярнях, таму яны і шукаюць нязведанае. Апроч іншых праводзяцца і не зусім звычайныя гульні — гарадскія квэсты. Яны для тых, хто любіць вуліцы горада так жа моцна, як і авантуры. Гуляць і вучыцца У сталіцы на такіх квэстах спецыялізуецца платформа...