Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Міласэрнасць у звычайныя будні

Валанцёр – чалавек, які дабрачынна займаецца бескаштоўнай грамадска карыснай дзейнасцю. Каманда валанцёраў геаграфічнага факультэта – гэта суполка студэнтаў з дзевятнаццаці чалавек, якія першымі даведваюцца, дзе і каму патрэбна дапамога, а потым даводзяць гэту інфармацыю да свядомасці ўсіх валанцёраў факультэта. Напэўна, яны – самыя вялікасэрдныя людзі на нашым факультэце. Валанцёры праводзяць дабрачынныя акцыі, дапамагаюць сталым людзям: як на розных мерапрыемствах, так...

Прырода ў чатырох сценах, ці Як правесці час у Мінску з карысцю і незалежна ад надвор’я

Лета. Што можа быць лепш, чым атрымліваць асалоду ад цеплых дзянькоў на свежым паветры, адчуваць на сабе сонечнае цяпло і назіраць за яго яркімі фарбамі? Кожнага з нас наведвала такая думка, калі складаўся план таго, што варта зрабіць у гэтыя тры каштоўных месяцы. Аднак у надвор’я былі зусім іншыя планы, што кожны з нас адчуў на сабе, трэці раз за...

“Купалле пад навуковым кантролем” (+відэа)

У наша тэхналагічнае стагоддзе, дзе ўсё пралічана і прадбачана з верагоднасцю да адной тысячнай, так часам хочацца адцягнуцца ад мітусні і пагрузіцца ў старажытныя часы, дзе чалавек і прырода існавалі як адзінае цэлае, а магія праходзіла чырвонай ніткай праз кожнае імгненне жыцця. Балазе для гэтага захаваліся дзясяткі традыцый і святаў, адным з якіх з’яўляецца ўсім вядомае Купалле, святкаванне якога прайшло...

Танкі, войскі, “Паланэз”. Як студэнтка журфака ўдзельнічала ў парадзе на Дзень Незалежнасці

3 ліпеня святкуецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ці, як яшчэ яго клічуць, Дзень Рэспублікі. У гэтым годзе краіна адзначае 25-годдзе свайго суверэнітэту. Сёлета свята праходзіла, з невялічкімі зменамі,  у сваім традыцыйным фармаце: шэсце войскаў Мінскага гарнізона і тэатралізаваная пастаноўка, у якой удзельнічае моладзь з усёй Беларусі. У пастаноўцы прымаюць удзел студэнты і нашай альма-матар. Давялося трапіць у гэты лік і...

«Мала які ўніверсітэт можа пахваліцца сваім студэнцкім гімнам…» Alen Hit і Анжаліка Пушнова распавялі аб тым, як ствараўся This is BSU (+музыка i відэа)

Не так даўно Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт абзавёўся сапраўдным другім гімнам. Песня This is BSU гучыць на кожным канцэрце БДУ і стала для студэнтаў родным і стыльным хітом! І на канале Youtube стаў папулярны кліп песні. У ім бралі ўдзел студэнты, якія выступалі на фэсце эстрады БДУ, і ён набраў ужо больш за 14 тысяч праглядаў. Як стваралася зараз ужо ўсім...

Дзень вышыванкі: родныя ўзоры на вуліцах Мінска (+відэа)

2 ліпеня напярэдадні Дня Незалежнасці ў Мінску прайшоў Дзень вышыванкі, на якім сабраліся аматары беларускай творчасці. Арганізатарамі свята сёлета выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Мінгарвыканкам і Міністэрства культуры. Святкаванне пачалося апоўдні з выставы беларускіх майстроў народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе кожны ахвотнік мог не толькі набыць сабе што-небудзь на памяць, але і самому навучыцца рабіць разнастайныя сувеніры. Час ад...

Незалежна ад Дня Незалежнасці (+відэа)

Мы чакалі гэты дзень, і вось ён настаў. Дзень, калі ў цэнтры горада цягне звыклым дачным пахам смажанага мяса, дзень, калі, каб дабрацца дахаты, што знаходзіцца на супрацьлеглым баку дарогі, трэба заехаць у далёкі канец горада і адтуль вяртацца праз закуткі і двары, дзень, калі ў самы час пік вы можаце любавацца апусцелым метро. Знаёмы сцэнар, ці не так? І...

Памяці М. М. Шумейкі

>15 чэрвеня сышоў з жыцця выдатны беларускі вучоны і арганізатар навукі, начальнік Цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій НДІ ядзерных праблем БДУ, доктар фіз.-мат. навук Мікалай Шумейка. Блізкія калегі і сябры, якія прапрацавалі з ім не адзін дзясятак гадоў, цёпла ўспамінаюць Мікалая Максімавіча: Мікалай Максімавіч быў надзвычай патрабавальны да сабе і навакольным. Быў заўсёды накіраваны на атрыманне максімальна-магчымага выніку і...

Будатрады БДУ: добры “падзаробак” ці магчымасць патрапіць у інтэрнат?

Лета – гэта не толькі пара адпачынку ад экзаменаў і заняткаў. Гэта таксама цудоўны шанец папрацаваць, зарабіць грошы і атрымаць некаторыя бонусы на наступны навучальны год. Ужо месяц моладзь БДУ працуе ў студэнцкіх атрадах. Газета “Універсітэт” пагутарыла з начальнікам штаба працоўных спраў БРСМ Дзянісам Рашэтнікавым і даведалася, чым жа займаюцца хлопцы і дзяўчаты ў час працоўнага семестра.– Цікава, як наогул...

Прафсаюз – гэта сіла

Канферэнцыя працоўнага калектыву работнікаў БДУ адбылася 15 чэрвеня. Падчас яе была аднагалосна прынята Калектыўная дамова на 2016–2019 гг. – асноўны дакумент, які рэгулюе ва ўніверсітэце стасункі паміж наймальнікам і работнікам і скіраваны на паляпшэнне ўмоў працы, абарону сацыяльных правоў і інтарэсаў нашых супрацоўнікаў. 20 чэрвеня новая калектыўная дамова падпісана рэктарам БДУ і пачала дзейнічаць. Якія змены нас чакаюць, хто і...

VI міжнародны летні ўніверсітэт ў БДУ: жаночая служба ДПС, абарона правоў мужчын і “Блакітныя джынсы”

Уявіце сабе: спякотным летнім днём у абед сотні людзей збіраюцца ля будынка рэктарата БДУ. Сярод іх студэнты, выкладчыкі, прафесары. Ля лавак галоўнага корпуса ўсе яны сядзяць і размаўляюць на нямецкай, англійскай, французскай мовах. І ўсе яны ведаюць, што 22–24 чэрвеня 2016 года БДУ збірае VI міжнародны летні ўніверсітэт для ўдзельнікаў з Беларусі, Германіі і Францыі на тэму: “Прававое становішча жанчын...