Містэрыя студэнцкага прафсаюза: школа вядзьмарства і чараўніцтва Хогвартс у БДУ
У Дзень ведаў на пляцоўцы Палаца спорту прафкам студэнтаў БДУ паўстаў перад удзельнікамі шоу-праграмы “Віват, студэнт БДУ!” як надзейны, адважны і моцны абаронца студэнцтва – прафсаюзны Хогвартс: школа вядзьмарства і чараўніцтва БДУ! Ён таксама прымаў у свае шэрагі першакурснікаў самага найлепшага ўніверсітэта, якія валодаюць самымі найлепшымі здольнасцямі, уменнямі і характарамі. Актыўны штат Хогвартса, а таксама кіраўнікі школы, прафсаюзныя старасты факультэтаў...