Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Правільна казаць: «падняўся да ўзроўню дзіцяці» (+відэа)

Выдатным месцам адпачынку для дзяцей і ўнукаў супрацоўнікаў БДУ з’яўляецца САК «Брыганціна». У лагеры ў розныя гады працавала мноства выдатных выхавальнікаў і педагогаў. Верагодна, адным з самых вядомых і любімых дзецьмі лічыцца Сяргей КРАСОЎСКІ, які аддана працуе на першай змене ўжо на працягу 14 гадоў і перадае падапечным свой багаты жыццёвы вопыт. Сяргей Анатольевіч раней нам расказваў пра «школу Афганістана»,...

Наша зорка на Youthvision (+відэа)

Прадстаўнік БДУ Улад Чыжыкаў заняў другое месца на міжнародным песенным конкурсе Youthvision 24 чэрвеня ў Баку. Міжнародны конкурс Youthvision сабраў у Палацы імя Гейдара Алі­ева 19 таленавітых маладых выканаўцаў з Еўропы, Азіі і Паўднёвай Амерыкі. Конкурс праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства моладзі і спорту і Саюза моладзевых студэнцкіх арганізацый Азербайджана. БДУ ў сталіцы «краіны агнёў» прадстаўлялі студэнт 5 курса філалагічнага факультэта...

Насустрач новаму жыццю! (+відэа)

Балі выпускнікоў традыцыйна прайшлі ў БДУ 23 і 24 чэрвеня. 23 чэрвеня на святочным ве­­чары студэнтаў – грамадзян замежных дзяржаў 465 маладых спецыялістаў павіншавалі рэктар ВНУ акадэмік Сяргей Абламейка, дэканы факультэтаў, кіраў­нікі па­соль­­стваў дзяржаў, грамадзяне якіх навучаліся ў БДУ, а таксама бацькі, многія з якіх адмыслова прыехалі ў БДУ з розных краін. Акрамя ўладальнікаў дыпломаў праграмы вышэйшай адукацыі I ступені,...

Чыталі Гары Потэра па-старажытнагрэчаску. Студэнты філфака пра стажыроўку на факультэце “Artes Liberales” Варшаўскага ўніверсітэта

  Пяць студэнтаў III курса спецыяльнасці “Класічная філалогія” – Ангеліна Герус, Алена Капліч, Крысціна Качур, Сяргей Лунскі, Анастасія Шылава – з 1-га па 30-е мая 2016 г. прайшлі навуковую стажыроўку ў Варшаўскім універсітэце на факультэце “Artes Liberales”. Значнай часткай стажыроўкі былі семінары, канверсаторыумы і лекцыі разам з польскімі студэнтамі. Нашы студэнты займаліся у прафесара Роберта Сухарскага (курсы “Гісторыя старажытнагрэчаскай мовы”,...

23 чэрвеня на даху былі ўсталяваныя зеніткі… БДУ ў першыя дні вайны

У 1941 г. Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту споўнілася 20 гадоў. Усе ўрачыстыя мерапрыемствы былі запланаваны на дваццатыя дні чэрвеня. Партыя і ўрад расцэньвалі гэты юбілей як свята вялікай культурнай перамогі не толькі Беларусі, але і ўсяго Савецкага Саюза. Разам з перадсвяточнымі падрыхтоўкамі ішла падрыхтоўка да выпускных іспытаў. 22 чэрвеня 1941 г. студэнты і выкладчыкі збіраліся на ўрачыстае адкрыццё Камсамольскага возера. Але...

Моладзі – перспектывы! (+відэа)

Адмысловую праграму павышэння кваліфікацыі «Усе трэнды сучаснага лідара», якая разгортвалася з 24 мая па 8 чэрвеня, завяршылі 70 супрацоўнікаў універсітэта. Першая школа лідара праходзіла ў чэрвені 2013 года ў межах «карпа­ра­тыўнага ўніверсітэта», але сёлета на курсы набралі не толькі пра­фе­сарска-выкладчыцкі склад, але і прадстаўнікоў структурных пад­раздзя­ленняў. Далучыліся супра­цоўнікі медыяцэнтра, фундаментальнай бібліятэкі, цэнтра інфар­ма­цыйных тэхналогій, Галоўнага ўпраўлення эканамічнай і інвесты­цыйнай дзейнасці,...

Навукоўцы канстатуюць нармалізацыю дыялогу Беларусі і ЕС

Другая міжнародная канферэнцыя «Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь: перспектывы ўзаемадзеяння», прайшла 2 чэрвеня пад эгідай Цэнтра даследаванняў Жана Манэ БДУ. Першая канферэнцыя прайшла ў 2014 го­дзе. Сёлета мерапрыемства адкрылі рэктар акадэмік Сяргей Абламейка, кіраўнік аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі Прад­стаў­ніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Джым Казенс і кіраўнік упраў­лення агуль­наеўрапейскага ўзаема­дзеяння Міні­стэр­ства замежных спраў нашай краiны Дзяніс Сідарэнка. Апошні, у...

Сяргей Маскевіч: “МДЭІ ведаюць у свеце” (+відэа)

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут (МДЭІ) імя А. Д. Сахарава, які ўваходзіць у склад БДУ, адрозніваецца асабліва цесным супрацоўніцтвам са шматлікімі замежнымі ўніверсітэтамі, удзелам у замежных праектах і праграмах. Свой міжнародны статус інстытут пацвердзіў яшчэ раз, выступа­ючы ўдзельнікам і каардынатарам праекта Tempus EcoBRU. У дырэктара МДЭІ Сяргея МАСКЕВІЧА мы даве­даліся, якія сёння задачы ставіць перад сабой інстытут у пытаннях экалагічнай адукацыі...

Ад рукапісу да тыражу або Як ствараюцца кнігі ў БДУ

Пятнаццаць гадоў адзначыла ў чэрвені ўпраўленне рэдакцыйна-выдавецкай работы. Пра асноўную задачу гэтай структуры – стварэнне арыгінал-макетаў вучэбных і навуковых выданняў БДУ, пра штодзённыя клопаты і святочныя радасці мы пагутарылі з начальнікам УРВР Наталляй ГЕРАСІМОВІЧ.   – Ва ўмовах эканамічнага крызісу, які ўдарыў і па кнігавыдавецкай справе, што змянілася ў рабоце УРВР? Ці стала менш кніг вышэйшай якасці? – Якасць заўсёды...

С бляскам у вачах і вераю ў душы… «Студэнцкі лідар: жыццё навідавоку»: кульмінацыя школы актыву (+відэа)

Паняцце лідарства ў БДУ актуальнае заўсёды. І пачынаецца яно са студэнцкага самакіравання. Бо ўніверсітэт – гэта першае ўсвядомленае месца самавыяўлення, пошукаў сваёй ролі ў камандзе і рэалізацыі ідэй. Чым больш гэтых ідэй, тым большую колькасць людзей хочацца пацягнуць за сабой, каб усё паспець. І тут трэба памятаць: быць лідарам – гэта ў першую чаргу вялікая адказнасць, а ўжо потым павага...

Вязынка – 2016: феерыя паэзіі, натхнення, маладосці

  Май. 1976 год. Цудоўнае надвор’е. Па вуліцах Мінска крочыць гра­мада вясёлых, бадзёрых маладых людзей. Відавочна, што яны захопленыя нейкай сумеснай дзейнасцю, бо на іх тварах ззяюць усмешкі, іх вочы гараць. «А хто там ідзе, а хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе?» Студэнты філфака БДУ! Яны збіраюцца ў Вязынку, на радзіму песняра Беларусі – Янкі Купалы, каб ушанаваць яго...