Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Пакаленне TALENTED

Асаблівы комплекс перакананняў, адносінаў і каштоўнасцяў атрымалася сфарміраваць у нашай краіне за 20-гадовую гісторыю адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Пацвярджэнне гэтаму ўнікальная сустрэча лаўрэатаў і стыпендыятаў розных гадоў: сталых прафесіяналаў, кіраўнікоў вышэйшага звяна і студэнтаў, што робяць свае першыя крокі ў навуцы. Традыцыйная цырымонія ўшаноўвання пераможцаў міжнародных алімпіяд і конкурсаў, якія атрымалі заахвочванні спецфонду...

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у БДУ: “Помніць урокі гісторыі” (+відэа)

Сустрэча Сяргея Лаўрова са студэнтамі БДУ адбылася 16 мая ў рэктараце нашага ўніверсітэта. Міністр замежных спраў РФ акрэсліў міжнародную сітуацыю ў свеце і адказаў на пытанні студэнтаў і прафесуры. У сваім ёмістым паведамленні высокапастаўлены госць закрануў многія болевыя кропкі міжнародных адносін – ад шанавання памяці герояў ВАВ да ўсталявання няблокавай сістэмы МЭА. Баланс інтарэсаў Згадаўшы нядаўняе свята Перамогі, С. Лаўроў...

Інтэлектуальная сіла прыцягнення

Invisible College – так называў знакаміты англійскі навуковец Роберт Бойль свой навуковы гурток, у якім ён і іншыя прыхільнікі «эксперыментальнай філасофіі» сустракаліся для палемікі з нагоды эксперыментальных даследаванняў. Сёння навуковы гурток – самая распаўсюджаная форма творчага аб’яднання даследчыкаў па інтарэсах незалежна ад галіны навук. Нефармальная структура, актыўная рата­цыя складу ўдзельнікаў і адкрыты характар навуковых дыскусій – галоўныя перавагі навуковага гуртка....

Акадэмік Го Дунмін стаў ганаровым прафесарам БДУ (+відэа)

Рэктару Далянскага політэхнічнага ўніверсітэта Го ДУНМІНУ 13 мая быў уручаны дыплом ганаровага прафесара БДУ. Го Дунмін ужо шмат гадоў спрыяе супрацоўніцтву паміж ВНУ дзвюх краін. «Агульнае дзіця» – Рэспублі­канскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя, створаны ў 2007 годзе, адзін з самых паспяховых праек­таў. РІКК БДУ ў 2011 годзе пры­зналі адной з найлепшых падобных устаноў ва ўсім свеце. У 2013 годзе РІКК...

Дыялог культур у эпоху глабальных рызык

17–18 мая ў Мінску пад такой назвай прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя і Х навукова-тэарэтычны семінар «Інавацыйныя стратэгіі ў сучаснай сацыяльнай філасофіі», арганізатарамі якіх выступілі БДУ, Інстытут філасофіі НАН Беларусі і грамадскае аб’яднанне «Дыялог Еўразія». Удзельнікі абмеркавалі праблемы і перспектывы кроскультурнага дыялогу народаў Еўразіі ва ўмовах глабальных рызык, геапалітычнай нестабільнасці і сацыяльных трансфармацый. XXI стагоддзе прынесла чалавецтву значныя пераўтварэнні: змяняецца сацыяльна-культурнае...

Подых пушчы. Замежныя студэнты наведалі нацыянальны запаведнік Беларусі

Выхадныя можна правесці па-рознаму. Хтосьці аддае перавагу адпачынку дома, камусьці падабаецца хадзіць у госці, а для кагосьці выхадныя – гэты час, калі можна зрабіць тое, што не паспеў за тыдзень. А вось прадстаўнікі савета зямляцтваў адзін з суботніх дзён прысвяцілі займальнай экскурсіі па запаведных мясцінах нашай краіны. 14 мая каля 50 замежных студэнтаў БДУ пры падтрымцы ўпраўлення выхаваўчай работы з...

Цікавая кампанія. На Універсітэцкай субоце БДУ прадэманстраваў свае адукацыйныя магчымасці (+відэа)

Упершыню БДУ прыняў удзел у Рэспубліканскай універсітэцкай субоце, арганізаванай Міністэрствам адукацыі 14 мая на пляцоўцы мінскага Палаца спорту. На выставе-прэзентацыі БДУ можна было пазнаёміцца з сучаснымі адукацый­нымі магчымасцямі вядучай ВНУ краіны, атрымаць інфармацыю пра правілы прыёму, пачуць пра дзейнасць кожнага факультэта, яго перавагі, дасягненні і ў жывых зносінах са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі БДУ, даведацца пра перспектывы працаўладкавання, а таксама...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТА  КАФЕДРЫ  сацыяльнай камунікацыі, СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  сацыяльнай камунікацыі, міжнародных адносін, ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРЫ  аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі. Тэрмiн конкурсу – адзiн месяц з дня апублiкавання аб’явы. Адрас:  220030, г. Мiнск, вул. Бабруйская‚ 5а, упраўленне кадраў, тэл. 209-54-36. Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДу аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасады прафесара кафедры...

Турзлёт–2016: выжыць любой цаной!

З 13 па 15 мая на базе адпачынку «Высокі бераг» Стаўбцоўскага раёна прайшоў традыцыйны турысцкі злёт актывістаў БРСМ БДУ. Тры дні напружаных спаборніцтваў, прахалодныя ночы ў намётавым лагеры, а таксама запальны творчы вечар, бардаўскія песні пад гітару, мора сонца, усмешак і добрага настрою пакінулі шмат уражанняў ва ўдзельнікаў студэнцкага турысцкага злёту БДУ–2016. Сёлета БРСМ БДУ сумесна з упраўленнем выхаваўчай працы...

Пра ролю жанчын у развіцці сучаснай навукі і адукацыі

17 мая 2016 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце па ініцыятыве ГА “Саюз жанчын БДУ” адбылося адкрыццё міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Роля жанчыны ў развіцці сучаснай навукі і адукацыі”. Канферэнцыя стала своеасаблівым аглядам творчых і навуковых здзяйсненняў, практычных распрацовак  навукоўцаў універсітэта, а таксама ацэнкай укладу жанчын-вучоных у навуку і адукацыю, стала сведчаннем цесных узаемасувязей беларускай навукі з навукамі іншых краін СНД і...

Першая ўніверсітэцкая алімпіяда на англійскай мове

4 мая на факультэце міжнародных адносін прайшла першая ўніверсітэцкая алімпіяда па англійскай мове сярод студэнтаў спецыяльнасці “Мытная справа”. Арганізатарам алімпіяды выступіла кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў пры дапамозе кафедры мытнай справы. У алімпіядзе бралі ўдзел каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей алімпіяды...