Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...

Дынастыя Шамякіных: 67 гадоў з БДУ

Дынастыю Шамякіных складаюць доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац, аўтары літаратурных перакладаў. Педагагічны стаж дынастыі Шамякіных у БДУ складае 67 гадоў. Шамякіна Таццяна Іванаўна – доктар філалагічных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 50 гадоў (з іх на пасадзе загадчыцы трох розных кафедраў – 17 гадоў). Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 года ў Мінску ў сям’і...

Выбаршчыкам пра ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах 2025 года: коратка пра галоўнае

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны на 26 студзеня 2025 года ў адпаведнасці з пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2024 года. Перыяд датэрміновага галасавання быў вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам у пяцідзённы тэрмін да даты правядзення выбараў – з 21 па 25 студзеня 2025 года. 6 снежня 2024 года завяршылася...

Сумесная падрыхтоўка студэнтаў і інавацыі ў адукацыі: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

На чале з рэктарам Андрэем Каралём адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ ў Кітай. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР. Гэтыя дамоўленасці адкрываюць шырокія адукацыйныя перспектывы на кітайскім рынку і спрыяюць развіццю прадуктыўнага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Адной з першых дамоўленасцяў стала падпісанне пагаднення БДУ і Інстытута інавацыйнай адукацыі (ІІА, г. Санья, Кітай). Дакумент...

Вектар развіцця прафсаюза

29 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. На ёй падвялі вынікі працы ППАР за апошнія пяць гадоў. Вынікам мерапрыемства стала перавыбранне Івана Янушэвіча, які на гэтай пасадзе з 2022 года, старшынёй арганізацыі. Гісторыя прафсаюза ахоплівае ўвесь шлях універсітэта. За гэты час у ВНУ і дзяржаве адбылося шмат змен. Чым жа з’яўляецца прафсаюз БДУ сёння? У чым яго...


Людзі – галоўная матывацыя

Студэнтка чацвёртага курса факультэта журналістыкі спецыяльнасці «інфармацыя і камунікацыя» Валерыя Нікіфарава пра выступленні ў аркестры, працу кіраўніком прэсы ў Савеце старастаў БДУ і свой шлях да атрымання чырвонага дыплома. Пачала Лера сваім расповедам пра навучанне ў музычнай школе: – Іграла я на фартэпіяна і рабіла гэта лепш за ўсіх! Два гады выступала ў аркестры, а акрамя таго яшчэ і паўдзельнічала...

«БДУ не проста ўніверсітэт. Гэта гісторыя, будучыня краіны»

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што імпульс гэтаму мерапрыемству быў дадзены самім рэктарам, менавіта з яго падачы было прынята рашэнне сабрацца на нараду. «Хоць тэма вельмі працоўная. Адразу скажу, што нават з прысутных тут у першым шэрагу не ўсе былі за тое, каб я прыехаў сюды і правёў гэту сустрэчу. Паколькі дадзенае мера­прыемства будзе звязана і з абмеркаваннем, я спадзяюся, некаторых персаналій....

Хутчэй, вышэй, мацней: БДУ на ІІ гульнях краін СНД

10 дзён спаборніцтваў, 20 відаў спор­ту, 11 гарадоў, 22 краіны-ўдзельніцы, 246 камплектаў медалёў, 673 спартсмены на­цыянальнай зборнай. Усё гэта пра най­буйнейшае спартыўнае мерапрыемства гэтага лета – ІІ Гульні краін СНД. Мерапрыемства праходзіла з 4 па 14 жніў­ня ў адкрытым фармаце. Гэта значыць, што да яго маглі далучыцца краіны, што не ўваходзяць у СНД. Дарэчы, такім правам скарыста­ліся 13 дзяржаў. Даведка:...

Аб’явы ў газеце №9(2274) ад 26 верасня 2023 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №9(2274) ад 26 верасня 2023 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Беларускі патрыятычны студэнцкі форум упершыню прайшоў у БДУ

15 верасня студэнтаў БДУ сабраў Беларускі студэнцкі патрыятычны форум. Падзея была прымеркавана да Дня народнага адзінства. Пляцоўкай для мерапрыемства выступіў Ліцэй БДУ. Студэнтаў павіталі прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанцін КАЗАДАЕЎ,  прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганна БАКУН і першы сакратар Мінскага гаркама БРСМ Раман БАНДАРУК. Урачыстая частка мерапрыемства працягнулася ўручэннем членскіх білетаў. Затым каманда БРСМ...

«Віват, студэнт БДУ»

12 верасня ў Палацы спорту прайшло галоўнае свята першакурснікаў «Віват, студэнт БДУ». Асаблівая ўвага была нададзена афіцыйнай частцы мерапрыемства, падчас якой прайшло шэсце дэканаў факультэтаў, а рэктар БДУ Андрэй Кароль павітаў усіх студэнтаў. Акрамя таго рэктар уручыў аднаму з першакурснікаў сімвалічны студэнцкі білет. Гэтым першакурснікам аказаўся студэнт эканамічнага факультэта Захар Панфіловіч. Менавіта Захар з’яўляцца адным з нямногіх, хто змог набраць...

«Першакурснік-FEST»

Танцы, песні і сотні шчаслівых усмешак запоўнілі ўтульны ўнутраны дворык БДУ 8 верасня. Нядаўнія абітурыенты завяршылі свой першы навучальны тыдзень у новым статусе, і пад скляпеннямі alma mater іх чакала свята! «Першакурснік-FEST» прывітаў студэнтаў яркімі стэндамі і фотазонамі. На больш чым 20 інтэрактыўных пляцоўках госці маглі паспрабаваць сябе ў розных напрамках дзейнасці і весела правесці час. На навуковай пляцоўцы актывісты...