Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...

Дынастыя Шамякіных: 67 гадоў з БДУ

Дынастыю Шамякіных складаюць доктар навук, прафесар, кандыдаты навук, аўтары навуковых і навукова-метадычных прац, аўтары літаратурных перакладаў. Педагагічны стаж дынастыі Шамякіных у БДУ складае 67 гадоў. Шамякіна Таццяна Іванаўна – доктар філалагічных навук, прафесар. Педагагічны стаж у БДУ – 50 гадоў (з іх на пасадзе загадчыцы трох розных кафедраў – 17 гадоў). Нарадзілася 8 кастрычніка 1948 года ў Мінску ў сям’і...

Выбаршчыкам пра ўдзел у Прэзідэнцкіх выбарах 2025 года: коратка пра галоўнае

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі прызначаны на 26 студзеня 2025 года ў адпаведнасці з пастановай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2024 года. Перыяд датэрміновага галасавання быў вызначаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам у пяцідзённы тэрмін да даты правядзення выбараў – з 21 па 25 студзеня 2025 года. 6 снежня 2024 года завяршылася...

Сумесная падрыхтоўка студэнтаў і інавацыі ў адукацыі: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

На чале з рэктарам Андрэем Каралём адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ ў Кітай. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР. Гэтыя дамоўленасці адкрываюць шырокія адукацыйныя перспектывы на кітайскім рынку і спрыяюць развіццю прадуктыўнага міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Адной з першых дамоўленасцяў стала падпісанне пагаднення БДУ і Інстытута інавацыйнай адукацыі (ІІА, г. Санья, Кітай). Дакумент...

Вектар развіцця прафсаюза

29 кастрычніка прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ. На ёй падвялі вынікі працы ППАР за апошнія пяць гадоў. Вынікам мерапрыемства стала перавыбранне Івана Янушэвіча, які на гэтай пасадзе з 2022 года, старшынёй арганізацыі. Гісторыя прафсаюза ахоплівае ўвесь шлях універсітэта. За гэты час у ВНУ і дзяржаве адбылося шмат змен. Чым жа з’яўляецца прафсаюз БДУ сёння? У чым яго...


Вязынка – 2016: феерыя паэзіі, натхнення, маладосці

  Май. 1976 год. Цудоўнае надвор’е. Па вуліцах Мінска крочыць гра­мада вясёлых, бадзёрых маладых людзей. Відавочна, што яны захопленыя нейкай сумеснай дзейнасцю, бо на іх тварах ззяюць усмешкі, іх вочы гараць. «А хто там ідзе, а хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе?» Студэнты філфака БДУ! Яны збіраюцца ў Вязынку, на радзіму песняра Беларусі – Янкі Купалы, каб ушанаваць яго...

Аб’явы

ІНСТЫТУТ БІЗНЕСУ І МЕНЕДЖМЕНТУ ТЭХНАЛОГІЙ БДУ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ бізнес-адміністра­вання, ПРАФЕСАРА кафедры лагістыкі, ДАЦЭНТА кафедраў бізнес-адміністравання, бізнес-камунікацый, лагістыкі, менеджменту тэхналогій, інавацыйнага кіравання, СТАРШАГА ВЫКЛАДЧЫКА кафедраў бізнес-адміністравання, лагістыкі, менеджменту тэх­налогій, інавацыйнага кіравання, ВЫКЛАДЧЫКА кафедры бізнес-камунікацый. Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы. Адрас: г. Мінск, вул. Маскоўская, 5, каб. 210, тэл. 2007863. Е-maіl: oopruk@sbmt.by, www.sbmt.by.

Сум студэнта не філалагічнай спецыяльнасці наконт самасвядомасці беларускай моладзі

Папулярызацыя беларускай мовы, культуры, гісторыі: ці ўсё правільна робіцца ў суверэннай Беларусі? Напэўна, не так шмат знойдзецца краін, грамадзяне якіх былі б задаволены захаваннем нацыянальных традыцый і культуры, і яшчэ менш краін, дзе грамадзяне гатовыя штосьці зрабіць, каб гэта змяніць. Культурныя праблемы Беларусі шмат у чым падобныя да праблем Расіі. Праўда, шмат у чым з-за Расіі, а дакладней, яе ўплыву,...

Всё о визах. Иностанному студенту на заметку

Выездные, выездные-въездные (в том числе многократные) визы выдаются подразделениями по гражданству и миграции по месту временного пребывания, временного проживания иностранцев на территории Республики Беларусь. Виза — разрешение, предоставляющее иностранцу право на пересечение Государственной границы Республики Беларусь в целях въезда в Республику Беларусь и (или) выезда из Республики Беларусь, пребывания в Республике Беларусь в течение срока, указанного в этом разрешении, и...

Парады псіхолага. Першая дапамога пасля дзеяння стрэсавых фактараў

Ужо звыклым стала наракаць на шалёны рытм жыцця, узрослыя псіхічныя нагрузкі і стрэсы, стрэсы, стрэсы… Можна прывесці доўгі спіс сітуацый, здольных спараджаць стрэс, але ці наўрад гэта трэба, бо амаль кожная жыццёвая калізія, у якой чалавек адчувае напругу, можа апынуцца прычынай стрэсу. Як мы ведаем, стрэс вельмі шкодны для нашага здароўя і арганізма. Таму неабходна навучыцца выходзіць з гэтага стану...

“Тут усе ведаюць адзін аднаго” і іншыя назіранні з жыцця французскага студэнта БДУ

“Тут усе ведаюць адзін аднаго” і іншыя назіранні з жыцця французскага студэнта БДУ

Замежныя студэнты ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ўжо даўно не рэдкасць, аднак тут таксама існуе пэўная статыстыка. Так, калі студэнтамі з Кітая ўжо сапраўды нікога не здзівіш, то студэнты з Францыі – рэдкасць. Менавіта таму шмат каму падаецца цікавым, што ж прывяло іх у наш універсітэт. Мы таксама вырашылі разабрацца ў гэтым і пагутарылі са студэнтам з Парыжа Антуанам Касэнам. -Антуан,...

Распрацоўкай БДУ зацікавіліся Расія і Ізраіль

Комплекс абсталявання для абясшкоджвання фармацэўтычных адходаў і цытастатычных фармацэўтычных прэпаратаў распрацаваны ў БДУ. Працу выканалі навукоўцы Інстытута ядзерных праблем пад кіраўніцтвам загадчыка лабараторыі радыёфізічных даследаванняў Віктара Карповіча. Дадзены комплекс дазволіць абясшкодж­ваць фармацэўтычныя і цытастатычныя прэпараты. Яны валодаюць высокатаксічным і актыўным дзеяннем і адносяцца да небяспечных адходаў. Іх утылізацыя патрабуе спальвання пры высокай тэмпературы ці пахавання ў герметычнай металічнай капсуле на...

Хуліганы ці высокае мастацтва?

Як часта вы бачыце музыкаў у пераходах? А як часта вы даяце ім грошы? І як вы думаеце, ці дапушчальна такое – выконваць музыку ў публічных месцах? Я спусцілася позна ўвечар у падземны пераход на метро “Пушкінская” і пачула іх задоўга да таго, як убачыла. Адна дзяўчына грала на гітары, другая спявала. Частыя мінакі спыняліся, забываючы пра надзённыя справы, неаплачаныя...

Студэнцкі саюз абраў новага лідара

Як вядома, адной з адметных рыс БДУ з’яýляецца студэнцкае самакiраванне. I сярод iншых арганiзацый адна з самых цiкавых i абмеркаваных – гэта cтудэнцкi саюз. На кожным факультэце амаль у кожнай групе ёсць чалавек, якi мае адносiны да студсаюза. I нездарма: гэта найбуйнейшая арганiзацыя, дзейнасць якой накiравана на пазанавучальнае баўленне часу студэнтаý. 31 мая стаў адметным днём для студсаюза. Адбылiся выбары...

Студэнты БДУ адчулі на сабе падзеі ваенных гадоў (+відэа)

27 мая 2016 года прафсаюзны актыў БДУ прыняў удзел у турысцка-экскурсійнай паездцы ў гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, створаны ў гонар перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі мелі магчымасць выправіцца ў ваеннае вандраванне: убачыць атрыбуты вайны, грандыёзную сістэму абарончых умацаванняў, “дакрануцца” да яе: пачуць звон гільзаў і адчуць пах пораху, пабываць унутры дотаў, патрымаць у руках стралковую зброю, паслухаць...

Нашы юбіляры

5 чэрвеня Яловічава Ядзвіга Казіміраўна, загадчык кафедры фізічнай геаграфіі і навучальных тэхналогій 5 чэрвеня Гусакоўскі Міхаіл Антонавіч, метадыст вышэйшай кваліфікацыі аддзела развіцця ўніверсітэцкай адукацыі 9 чэрвеня Садоўская Анжаліка Леанідаўна, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы 10 чэрвеня Гулакоў Іван Раманавіч, прафесар кафедры агульнай фізікі 14 чэрвеня Собалева Любоў Іосіфаўна, дацэнт кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства 14 чэрвеня Грамыка Алег Уладзіміравіч, дацэнт...