Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


БДУ ў СМІ Беларусі

Пра міжнародны форум студэнцкіх хораў “Папараць-кветка БДУ” – БелТА, Minsknews.by, БТ-1 (02.05). Візіт міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова ў БДУ – rumol.org (11.05), ria.ru, ru.investing.com, interfax.by, trend.az, БелаПАН (14.05), unionnews.ru, БелТА, tass.ru, БТ-1, kommersant.ru (16.05). Правядзенне ў БДУ працоўнай нарады Міжнароднай калабарацыі па правядзенні эксперыменту COMET – БелТА, sputnik.by, mail.ru (15.05). Пра Дні рускай мовы і беларускай культуры ў...

БеКаСС – птушка высокага палёту

Да Дня касманаўтыкі, які святкуюць 12 красавіка, студэнты зрабілі падарунак – стварылі першы беларускі ўніверсітэцкі спадарожнік. На арбіту яго запусцяць ужо ў наступным годзе.  Кулём не паляціць! Касмічны вандроўнік – зусім дробненькі, і вага, як у Дзюймовачкі (гл. фота). Таму трапляе ў катэгорыю нанаспадарожнікаў. А вось “мазгі” ў яго – як для волата. Праграмы і алгарытмы кіравання пішуць у Цэнтры...

Ізноў першыя

Студэнцкая каманда «Атэізм голуба» факультэта філасофіі і сацыяльных навук стала пераможцам V Міжнарод­най міжуніверсітэцкай алім­піяды па асновах псіхалогіі і пе­дагогікі «Асоба і Інавацыі». Спаборніцтва завяршылася 22 красавіка ў Го­мель­скім дзяржуніверсітэце імя Францыска Скарыны. У склад каманды ўвайшлі чацвёртакурснікі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Псіхалогія», Кацярына Барысенка, Канстанцін Кашта­наў, Ілья Лемец, Марыя Майсяйчук, Уладзімір Слука і Дзіна Страпко. Кіраўніком была стар­шы выкладчык...

Дыскусія пра змены ў Кодэксе аб адукацыі

26 красавіка студэнцкі савет па якасці адукацыі зладзіў круглы стол «Рэйтынгавая сістэма ацэнь­вання ў БДУ». Асноўным спікерам была начальнік Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людміла ХУХЛЫНДЗІНА, апаніраваў ёй прадстаўнік ССЯА Ігар ДУБАНОС. Акцэнт сустрэчы быў звернуты ў бок новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, які зараз узгадняецца ва ўрадзе. Неаднолькавыя каэфіцыенты на факультэтах Рэйтынгавая сістэма працуе ў БДУ...

“Фэст экскурсаводаў – 2016”: час, калі можна паслухаць пра Мінск ад Эйнштэйна і прынцэсы Дубая

Цёплы красавіцкі ранак. Я спяшаюся на Плошчу Незалежнасці, дзе паціху збіраюцца людзі. Што будзе тут адбывацца? Пакуль не ведаю. Вядома толькі  тое, што  ў 10.00 ў суботу сюды збіраюцца цікаўныя да экскурсій. Усё больш і больш людзей.  Дзядулі, бабулі, маладыя сем’і, дзеці, студэнты БДУ (адна з іх я) – усе вырашылі правесці раніцу разам з “Клубам экскурсаводаў”  Інстытута турызма БДУФК....

Першы конкурс на найлепшы навуковы гурток

Упершыню ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў перыяд з 2 мая па 1 лістапада 2016 года праводзіцца конкурс на найлепшы навуковы гурток у намінацыях: • «Найлепшы ў 2015/2016 навуч. годзе навуковы гурток БДУ ў галіне прыродазнаўчых навук»; • «Найлепшы ў 2015/2016 навуч. годзе навуковы гурток БДУ ў галіне гуманітарных навук». У конкурсе могуць прыняць удзел інтэлектуальныя аб’яднанні студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў,...

«СМІ ў Беларусі–2016»: нам ёсць што паказать (+відэа)

З 11 па 15 мая гасцінна расчыніў свае дзверы НВЦ “Белэкспа” ў сувязі з правядзеннем юбілейнай, дваццатай, Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”. Карэспандэнту газеты БДУ “Універсітэт” было ўдвая цікавей, чым простаму наведніку, паглядзець і зразумець: чым жа ўсё-такі прадстаўлены нашы СМІ і ці могуць яны паспяхова канкураваць на сучасным і вельмі насычаным рынку.      А паглядзець было на што.  Ужо...

Чароўнае свята: як выбіралі Міс ФСК–2016

Ужо з першых хвілін стала зразумела: мерапрыемства будзе грандыёзным. Па-першае, сам факт правядзення факультэцкай “Міс” у Ліцэі БДУ ўжо абавязвае (рэдка факультэцкі конкурс праходзіць у гэтых сценах). А па-другое, на ўваходзе ў залу і за кулісы, як на ўсіх значных мерапрыемствах, расстаўлены спецыяльныя людзі, якія без належнай акрэдытацыі не пусцяць вас у святую святых. Па-трэцяе, уваход строга па запрашальных і...

Рыцарскія баі і сярэднявечныя танцы ў БДУ

Дні беларускай гісторыі ўпершыню прайшлі 27–28 красавіка ў Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Усіх гасцей мерапрыемства віталі дырэктар ДІКСТ Пётр Брыгадзін і намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каха­ноўскі ў строях шляхты ВКЛ. Пасля ўра­чыстага адкрыцця Дзён беларускай гісторыі пачалася аніма­цый­ная лекцыя «10 стагоддзяў ваярскай справы на Беларусi». Студэнты, магістранты і выкладчыкі гіс­та­рычнага факультэта рас­павялі пра эвалюцыю ўзбраення...

Проста космас!

«А вы куды з сумкамі?» Менавіта такую фразу мог пачуць кожны, хто стаяў сонечнай раніцай каля шостага інтэрната. 12 красавіка самыя ак­тыў­ныя, творчыя і яркія студэнты Студэнцкага гарадка БДУ «адправіліся ў космас», бо тэмай новай «школы актыву» стаў «Космас»: кожны орган студэнцкага самакіравання паўстаў у выглядзе планеты. Давайце ўспомнім, як гэта было, і, як сказаў Юрый Гагарын: «Паехалі!» #выбары спадарожніка...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ  КАФЕДРАЎ: міжнародных адносін, раманскіх моў; ПРАФЕСАРА КАФЕДРЫ мытнай справы; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ:  крыміналістыкі, дыпламатычнай і консульскай службы, гісторыі новага і найноўшага часу, міжнароднага права, міжнародных эканамічных адносін, мытнай справы, медыялогіі і вэб-журналістыкі; СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі, англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, міжнароднага права, міжнародных эканамічных адносін, мовазнаўства і краіназнаўства Усходу,...