23 чэрвеня на даху былі ўсталяваныя зеніткі… БДУ ў першыя дні вайны
У 1941 г. Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту споўнілася 20 гадоў. Усе ўрачыстыя мерапрыемствы былі запланаваны на дваццатыя дні чэрвеня. Партыя і ўрад расцэньвалі гэты юбілей як свята вялікай культурнай перамогі не толькі Беларусі, але і ўсяго Савецкага Саюза. Разам з перадсвяточнымі падрыхтоўкамі ішла падрыхтоўка да выпускных іспытаў. 22 чэрвеня 1941 г. студэнты і выкладчыкі збіраліся на ўрачыстае адкрыццё Камсамольскага возера. Але...