Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Навечна ў памяці

Набліжаецца знамянальная дата ў гісторыі нашай краіны – 71-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. Для нашага народа памяць пра вогненныя ваенныя гады – незабыўнае свята, якое за­хоўваецца для новых пакаленняў, што толькі распачынаюць жыццё. Вайна прынесла на нашу зямлю нечуваныя разбурэнні, гэта каласальная трагедыя для людзей, незагойны боль стратаў амаль у кожнай сям’і. Але для...

Ганаровая вахта памяці да свята Вялікай Перамогі

24 красавіка БДУ ўпершыню прыняў удзел у міжнароднай добраахвотніцкай грамадзянска-патрыятычнай акцыі «15 дзён да Вялікай Перамогі».Праект мае высакародныя мэты: маральнае выхаванне моладзі, умацаванне патрыятычнага духу і згуртаванасці ў студэнцкім ася­роддзі. У гэты дзень адначасова з 14.00 да 16.00 студэнты ўніверсітэтаў Беларусі, Расіі, Малдовы, Азербайджана і Кыргызстана неслі ганаровую варту ля помнікаў і мемарыяльных аб’ектаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі...

Міс журфак-2016 стала дзяўчына са скрыпкай і “ў шакаладзе” (+відэа)

Ціхім да пары да часу вясновым вечарам, 6 красавіка, у актавай зале факультэта журналістыкі нешта адбывалася. Натоўп студэнтаў загадзя абступіў дзверы, каб паспець уціснуцца сярод першых і заняць рады для сваіх сяброў. Бо ўсе яны ведалі, што хутка пачнецца сапраўднае свята  прыгажосці і інтэлектуальнага росквіту, “Міс Журфак”. Івэнты такого фармату заўжды былі папулярнымі сярод нашай молодазі і месцаў заўсёды значна...

Драпін у бойцы не лічаць: каманда БДУ заваявала два кубкі на спаборніцтвах Мінскай гарадской лігі каратэ

Спорт – гэта тая сацыяльная сіла, якая заўсёды служыла для аб’яднання людзей. Прырода чалавека, складаная і супярэчлівая, ва ўсе часы патрабавала ад нас і суперніцтва, і самасцвярджэння. Спартыўныя спаборніцтвы – менавіта тое, што дазваляе ахінуць гэтыя схільнасці ў найбольш вытрыманую, але ў той жа час відовішчную форму. Бо кожны, хто назірае за спартоўцамі, можа ўбачыць у іх змаганні і сілу...

Фестываль эстрады БДУ запаліў новыя таленты (+відэа)

14 красавіка на маштабным аглядзе творчых здольнасцяў студэнты БДУ змагаліся за званне найлепшага майстра сцэны. Акцёры і спевакі, танцоры і музыканты – конкурс праходзіў нават паміж вядучымі! Гала-канцэрт “Фэст эстрады БДУ” праходзіць ужо у 16-ы раз. Гэта выдатная магчымасць атрымаць пуцёўку на вялікую сцэну тым, хто толькі пачынае займацца творчасцю. І гэта не проста словы: у свой час конкурс пакарылі...

Журналісцкая праца: міфы і праўда

Існуе меркаванне, што журналістыка – вельмі простая праца: можна пісаць усё, што ўздумаецца, і пры гэтым камунікаваць са знакамітасцямі, быць знакамітым самому і атрымліваць вялікія грошы. Але ці так гэта насамрэч? Для газеты “Універсітэт” мы задалі пытанні пра распаўсюджаныя міфы пяці журналістам-практыкам, якія дапамогуць разабрацца, што за прафесія ўсё ж журналістыка. — Ці праўда тое, што журналіст – вядомая прафесія....

У галоўным корпусе сабакі дэманстравалі, як шукаюць наркотыкі (+відэа)

У галоўным корпусе ўніверсітэта прайшла беспрэцэндэнтная акцыя БДУ супраць наркотыкаў, арганізаваная факультэтам міжнародных адносін і беларускай мытнай службай. Дэкан факультэта Віктар Генадзевіч Шадурскі прымеркаваў гэта падзеі да даты гібелі студэнткі-першакурсніцы ад ужывання спайсу два гады таму. Мытная служба Беларусі ў сваю чаргу падрыхтавала прадстаўленне з удзелам сабак, якія адшукваюць наркотыкі. Падзея стала запамінальнай для тых студэнтаў, у каго атрымалася яго...

Невыпадковыя перамогі: студэнты-спартсмены БДУ выступілі на спаборніцтвах па каратэ сётакан «Кубак Накаяма»

У жыцці чалавека, які займаецца навукай, мастацтвам ці рамяством, заўсёды надыходзіць момант, калі неабходна выйсці з сваёй майстэрні, каб прадэманстраваць вынік сваёй працы і даведацца, наколькі і ў якой якасці жыццё прыме яго. Для навукоўца такім этапам можа быць эксперымент ці шырокае абмеркаванне яго вынікаў, для чалавека мастацтва — спектакль, выстава, канцэрт ці выступ перад якім-небудзь асаблівым для яго чалавекам....

Навуковыя баталіі СТЕНД сабралі прадстаўнікоў 22 ВНУ з Беларусі, Украіны і Расіі (+відэа)

З 4 па 8 красавіка ў Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Акадэміі навук Беларусі прайшоў другі міжнародны Студэнцкі турнір прыродазнаўча-навуковых дысцыплін (СТЕНД–2016). СТЕНД – гэта каманднае спаборніцтва па рашэнні як тэарэтычных, так і практычных праблем у хімічнай, біялагічнай і фізічнай галінах даследаванняў. Партнёрамі і фундатарамі турніру сёлета выступілі: кампанія “Рэгула”, НПЦ «Хіммедсінтэз», фонд “Навука вакол нас”, кампанія Epam...

За I чвэрць 2016 г. у БДУ выдадзена 65 кніг

Упраўленнем рэдакцыйна-выдавецкай работы за I чвэрць 2016 г. выдадзена 65 кніг (45 надрукавана ў друкарні; 14 на ксераксах факультэтаў, 6 – электронныя выданні). З іх: 49 навучальныя выданні; 15 навуковыя выданні; 1 даведачныя; 54 на рус. мове; 7 на бел. мове; 4 на замежн.. мовах.  Давыденко, Е. Л. Европейские страны с малой экономикой. Особенности внешней торговли и инновационного развития /...

Як быць з вопытам працы? (+відэа)

30 сакавіка ў галоўным корпусе БДУ адбыўся Дзень кар’еры. Свае стэнды прадставілі каля 20 кампаній у транспартна-лагістычнай, банкаўскай, юрыдычнай і IT сферах. Тут студэнты маглі дамовіцца з працадаў­цамі наконт месца праходжання практыкі, стажы­роўкі, даведацца больш пра палітыку кампаніі і г. д. У праграме мерапрыемства была прадугледжана прэзентацыя сайта для наву­чэнцаў/выпускнікоў БДУ «CV.BSU.BY». Праект быў запушчаны на базе факультэта радыёфізікі і...