Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


“Навука на пальцах”, або Як у БДУ распавялі пра гармату Гаўса і іншыя незвычайныя навуковыя вынаходствы (+відэа)

На гадзінніку 15.20. Я сяджу ў аўдыторыі факультэта міжнародных адносін БДУ і слухаю пра агітацыйныя плакаты Першай і Другой Сусветных войнаў. Бо 7 красавіка студэнты БДУ і іншых універсітэтаў прыйшлі на III міжнародную сустрэчу “Навука на пальцах”. Гэта праект студэнцкага савета па якасці адукацыі БДУ, дзе студэнты тлумачаць складаныя навуковыя тэмы простай і даступнай мовай. Асноўная яго мэта – пашырэнне...

Адкрытыя ўсяму свету

Ва ўніверсітэце вызначаны найлепшыя вэб-рэсурсы факультэтаў (інстытутаў) і іншых падраздзяленняў 2015 г. Праводзіўся конкурс па трох намінацыях. У наміна­цыі «Адкрытыя адукацыйныя і навуковыя рэсурсы факультэтаў (інстытутаў)» першае месца падзя­лілі фізічны факультэт і ФПМІ. На другім месцы хімічны і біялагічны факультэты. На трэцім месцы – гістарычны  і юрыдычны факультэты. У намінацыі «Адкрытыя адукацыйныя і навуковыя рэсурсы іншых падраздзяленняў» на першым месцы...

На вяршыні бізнес-адукацыі (+відэа)

У красавіку Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ святкуе 20-гадовы юбілей. З гэтай нагоды мы ўзялі інтэрв’ю ў дырэктара ІБМТ – доктара фіз.-мат. навук прафесара Уладзіміра АПАНАСОВІЧА, які з’яўляецца кіраўніком інстытута з дня стварэння. – Уладзімір Уладзіміравіч, ці думалі Вы ў 1996 годзе, калі ствараўся ў складзе БДУ спе­цыяльны факультэт перапад­рыхтоўкі кадраў па менеджменце тэхналогій, што за параў­нальна невялікі час...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: лазернай фізікі і спектраскапіі, літаратурна-мастацкай крытыкі, тэорыі і метадалогіі журналістыкі, дызайну, культуралогіі, менеджменту і эканомікі сацыяльнай сферы, СТАРШЫХ  ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  раманскага мовазнаўства, англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў, літаратурна-мастацкай крытыкі, медыялогіі і вэб-журналістыкі, дызайну, камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі, менедж­менту і эканомікі сацыяльнай сферы, англійскай мовы гуманітарных факультэтаў, ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  нямецкай мовы, дызайну,...

Пачатак працаўладкавання – на калідорах універсітэта (+відэа)

“Дзень кар’еры – вясна 2016”, арганізаваны ўпраўленнем кадраў БДУ, прайшоў на першым паверсе галоўнага корпуса ўніверсітэта. Падзея была масавай і, як і раней, дала шанец настойлівым студэнтам знайсці месца для практыкі, стажыроўкі і працаўладкавання. Было людна, а ў паветры лёталі надзьмутыя геліем шарыкі з назвай кампаній, якія прэзентавалі сябе для разумных і дапытлівых наведнікаў выставы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел нават...

Нядзельнае меню на філфаку: лекцыі на 46 мовах свету

Больш за сотню людзей збіраюцца ў 10 гадзін раніцы ў нядзелю, каб павучыцца. Неверагодна, – падумаеце вы. Зусім нармальна, бо гэта фестываль моў у БДУ, – адкажу я. Традыцыя вывучаць замежныя мовы і прэзентаваць свае веды з’явілася яшчэ ў 1995 годзе. Тады ў Францыі адбыўся першы фестываль моў. Што гэта? Калі папросту, перакладчыкі ці людзі, якія ведаюць розныя мовы, збіраюцца...

У БРСМ новы лідар — Канстанцін Андрусевіч

На працягу апошніх двух дзён сакавіка ў САК “Брыганціна” паўсюль было чуваць ўсхваляваных актывістаў самай масавай моладзевай арганізацыі БДУ – БРСМ. І нездарма: прычынай гэтаму было важнае мерапрыемства ў жыцці “пярвічкі” – выбар яе сакратара, кіраўніка, які будзе шукаць шляхі паляпшэння работы арганізацыі і рэалізоўваць патэнцыял студэнтаў. У рамках дзелавой грамадска-адукацыйнай гульні “Твой выбар” “Брыганціна” сабрала больш за 200 чалавек....

Загадчык заалагічнага музея БДУ распавёў, адкуль бяруцца самыя незвычайныя экспанаты

Ці ведалі вы, што на базе біяфака БДУ працуе найвялікшы музей заалогіі ў краіне? Калі не ведалі, нічога. Бо вы не знойдзеце яго ні на “Рэлаксе”, ні на “Афішы.Тут.бай”, няма ў музея і вялізных банераў у горадзе. Ды і сам ён знаходзіцца па-за межамі кальцавой, на вуліцы Курчатава, 10, побач з ФРКТ. Музей большасць часу выконвае вучэбныя і навукова-даследчыцкія функцыі....

Выпрабаванне мужнасці, ці Супермен–2016

У нейкім царстве жыў-быў цар, і было ў яго… 9 сыноў! Чаму 9 і якое ж такое царства, спытаеце вы? А вам адкажуць, што царства гэта – Студэнцкі гарадок БДУ, а царэвічы, дакладней, супермены – гэта найлепшыя з найлепшых, якія прыйшлі пазмагацца за званне наймацнейшага! 23 сакавіка на сцэне ліцэя БДУ прайшоў фінал маштабнага шоу-конкурсу Студэнцкага гарадка БДУ “Супермен–2016”. У...

Стаць часткай вялікай сям’і БДУ (+відэа)

  На “Фестываль факультэтаў” Белдзяржуніверсітэта завіталі сотні абітурыентаў і іх бацькоў. Госці змаглі даведацца пра даступныя спецыяльнасці, задаць пытанні, пазнаёміцца са студэнцкімі арганізацыямі, лабараторным абсталяваннем і пачуць водгук пра вучобу ад саміх студэнтаў. Урачыста акрыў фестываль рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка: Мне прыемна вітаць вас у сценах БДУ. Я запрашаю ўсіх школьнікаў паступаць да нас. Тут створаны ўмовы не толькі...

Student Network – студэнцкая сетка для актыўных студэнтаў БДУ

З 2016 года цікаўнасць да вывучэння замежных моў на БДУ павялічылася. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у беларускіх ВНУ праходзяць навучанне больш за 16 тысяч замежных студэнтаў з 92 дзяржаў. Сярод іх больш за ўсё грамадзян Туркменістана, іх налічваецца 8191 чалавек. 1554 студэнтаў прыехалі з Расійскай Федэрацыі, 772 — з Кітая. Акрамя таго, у ВНУ Беларусі навучаюцца студэнты з Таджыкістана,...