Дыялог культур у эпоху глабальных рызык
17–18 мая ў Мінску пад такой назвай прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя і Х навукова-тэарэтычны семінар «Інавацыйныя стратэгіі ў сучаснай сацыяльнай філасофіі», арганізатарамі якіх выступілі БДУ, Інстытут філасофіі НАН Беларусі і грамадскае аб’яднанне «Дыялог Еўразія». Удзельнікі абмеркавалі праблемы і перспектывы кроскультурнага дыялогу народаў Еўразіі ва ўмовах глабальных рызык, геапалітычнай нестабільнасці і сацыяльных трансфармацый. XXI стагоддзе прынесла чалавецтву значныя пераўтварэнні: змяняецца сацыяльна-культурнае...