Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Стральцоў будзе жыць, пакуль мы яго памятаем і шануем

“Журналістыка — гэта лад жыцця”. То былі словы Барыса Васільевіча Стральцова, настаўніка, навукоўца, журналіста, якому 1 сакавіка споўнілася б 90 год. Выкладчыкі без аніякага пафасу кажуць, што Стральцоў іх выхаваў прафесійна і проста па-чалавечы. Менавіта таму яны ладзяць на журфаку навукова-практычную канферэнцыю “Журналістыка ХХІ стагоддзя: традыцыі і выклікі новага часу”, прысвечаную свайму настаўніку. На запрашэнні паўдзельнічаць адгукнулася больш за 70...

Паэтычныя словы — жанчынам

Паэзія, як правіла, абстрагуецца ад канкрэтных побытава- маральных сітуацый і дае малюнак жыцця пачуццёва абагульняючы, звязаны перш за ўсе з адчуваннямі чалавека, яго імкненнем і уменнем любіць. Сакавіцкія дні сталі добрай нагодай для сустрэчы пісьменнікаў Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з жанчынамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая была арганізавана ГА «Саюз жанчын БДУ» на чале са старшынёй саюза прафесарам І.В.Казаковай....

Пра правядзенне конкурсу на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты і А. Н. Сеўчанкі

Загадам рэктара БДУ ад 23 лютага 2016 года № 73-ОД абвешчаны конкурс на суісканне прэмій імя У. І. Пічэты ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук і А. Н. Сеўчанкі ў галіне прыродазнаўчых навук. Конкурс у 2016 годзе будзе праходзіць у намінацыі “Адукацыя” ў перыяд з 1 сакавіка па 30 верасня. Прэмія ў намінацыі “Адукацыя” прысуджаецца за выбітныя дасягненні, якія ўключаюць:...

«Здароў, браце!..»

Так шчыра і добразычліва вітаў бы кожнага свайго сябра і знаёмага наш зямляк, краязнавец, пісьменнік, нястомны руплівец на ніве беларушчыны доктар гістарычных навук Генадзь Каханоўскі. Людзі старэйшага пакалення, якім пашчасціла ведаць яго асабіста, з вялікай цеплынёй успамінаюць гэтага надзвычай інтэлігентнага чалавека. Дасягнуўшы вышынь у навуцы, атрымаўшы прызнанне ва ўсёй краіне, ён заставаўся сціплым і простым, прыязным і шчырым. Дзверы яго...

Медыя і глабальная інфармацыйная прастора

Інстытут журналістыкі БДУ сумесна з Беларускім саюзам журналістаў і газетай «Рэспублiка» 18 лютага правёў канферэнцыю «Міжнародная журналістыка-2016: турбулентнасць міждзяржаўных адносін і медыя”. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі вышэйшай школы Расіі, Украіны, Казахстана, Малдовы. Разам з беларускімі калегамі яны абмеркавалі асаблівасці асвятлення інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У цэнтры ўвагі таксама былі...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ:  камп’ютарных тэхналогій і сістэм, шматпрацэсарных сістэм і сетак, нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, тэорыі функцый, генетыкі, электрахіміі, сацыялогіі, культуралогіі, камп’ютарный лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі, сацыяльнай камунікацыі, філасофіі культуры, ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ:  фізічнай электронікі і нанатэхналогій, матэматычнай кібернетыкі, тэорыі функцый, тэарэтычнай і прыкладной механікі, замежнай літаратуры, сацыялогіі, аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі, культуралогіі, эканамічнай...

На конкурсе “Містар мехмат–2016” Максім Русецкі перамог Андрэя Малахава

Одзін з найбольш доўгачаканых конкурсаў механіка-матэматычнага факультэта “Містар мехмат–2016” грандыёзна прайшоў у актавай зале Інстытута журналістыкі БДУ. За паўгадзіну да пачатку мерапрыемства ў холе чакаў вялікі натоўп студэнтаў, у якім адны прыдумлялі, як падтрымаць свайго знаёмага ўдзельніка конкурсу, іншыя – абмяркоўвалі фотасесіі, якія прайшлі перад конкурсам, а трэція проста з нецярпеннем чакалі магчымасці прыемна і цікава правесці час. Калі дзверы...

Школа актыву БДУ “Лідар – жыццё навідавоку” пачала сваю працу (+відэа)

25 лютага была адкрыта школа актыву “Лідар – жыццё навідавоку”. Яе першымі вучнямі сталі студэнты малодшых курсаў з велізарным патэнцыялам і жаданнем прымаць актыўны ўдзел у жыцці сваёй alma mater. Першая сустрэча прайшла ў рэктараце БДУ, дзе таксама адбылося ўзнагароджанне найлепшых студэнтаў БДУ ў рамках конкурсу “Студэнт года”, а да таго ж былі адзначаны праекты, якія атрымалі перамогу ці сталі...

Больш за 50 лялек з 47 краін будуць прадстаўленыя 4 сакавіка на выставе “Жанчыны свету ў нацыянальнай вопратцы” ў БДУ

Яна пройдзе ў Музеі гісторыі БДУ (пр. Незалежнасці, 4). Пачатак у 14.00. Прысвечаная яна Дню жанчын. У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел кіраўніцтва ВНУ, факультэтаў, супрацоўнікі і студэнты, а таксама старшыня саюза жанчын БДУ Ірына Казакова, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра японскай культуры Мінска Тацумі Масака. У экспазіцыю ўвойдуць экспанаты, сабраныя з асабістых калекцый супрацоўніц БДУ, а таксама прадстаўленыя цэнтрам японскай культуры Мінска....

Трэба толькі вырашыць, у якой краіне хочам пабываць – усё астатняе дапамогуць арганізаваць

17 лютага 2016 г. адбылася сустрэча студэнтаў БДУ з прадстаўнікамі РМГА “Ліга добраахвотнай працы моладзі”, арганізатарам якой выступіла Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. 18 лютага ліга адсвяткавала сваё 22-годдзе. Арыфметыка дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі досыць вялікая: кожны год у праектах бярэ ўдзел больш за 5000 маладых людзей. Папулярнасцю карыстаецца педагагічны атрад “РЕSПУБЛІКА” – выдатны варыянт для тых, хто зноў хоча...

Стамбул – горад мары

…ну, маёй мары. У тым сэнсе, што я вельмі хацела там пабываць, сваімі вачыма яго ўбачыць… Таму самы час пракаментаваць: “Спраўдзілася мая мара”. Стамбул – горад-легенда, у сучасным свеце злучае дзве часткі свету: Еўропу і Азію. Калі вы хочаце адчуць усё хараство Усходу, але пры гэтым не гатовыя адмовіцца ад еўрапейскіх звычак, то гэты горад для вас. Стамбул – гэта...