Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


БДУ-квіз на беларускай мове правялі на фестывалі “Студэнцкія гульні БДУ–2016”

Цалкам фестываль заняў два дні. 40 камандаў з удзельнікаў, не старэйшых за 24 гады, адказвалі на пытанні “Сваёй гульні”, “Медыя-азбукі”, “Гульні ў словы”, “БДУ-квізу”, “Эрудыт-квартэта” і “Што? Дзе? Калі?”. І хоць большасць з секцый праходзіла па-руску, штогод на фестывалі знаходзіцца месца для блока на матчынай мове — “БДУ-квізу па-беларусу”. Менавіта з яго мы прапануем вам фотарэпартаж. Гэты беларускамоўны этап фестывалю...

Каб угаварыць буфетчыцу пазычыць сталовыя прыборы, старасты спявалі песні Аляксандра Саладухі (+відэа)

18 лютага ў актавай зале Ліцэя БДУ прайшоў конкурс “Найлепшы стараста”. Паўтара дзясятка ўдзельнікаў паказалі і выявілі сябе з зусім новых бакоў і змаглі разбурыць шматлікія стэрэатыпы, якія склаліся ў дачыненні да старастаў. Арганізатары конкурсу падрыхтавалі нямала выпрабаванняў для нашых старастаў для таго, каб выявіць самага таленавітага, рознабаковага чалавека, які ўмее знайсці агульную мову з рознымі людзьмі. Адным словам, шукалі...

Адчуваеш сябе адзінокім? БДУ цябе не пакіне!

“14 лютага—дзень камп’ютаршчыка, а ў Германіі ўвогуле псіхічна хворых людзей” — прыкладна так буркоча сабе пад нос кожны адзінокі студэнт. І калі закаханыя цэлыя выхадныя правялі разам, то я, напрыклад, з коцікам і серыяламі :( Але БДУ ніколі не пакіне табе засмучаным! Так, студэнцкі саюз Інстытута журналістыкі ўжо ў трэці раз ладзіць Forever Alone Day. Мерапрыемства, дзе вучаць ставіцца да...

Паспрабуйце адказаць на 5 пытанняў, якія збілі з панталыку знаўцаў універсітэцкага “Што? Дзе? Калі?”

Неўзабаве распачнецца фестываль “Студэнцкія гульні БДУ-2016”. Ён пройдзе ў суботу і нядзелю ў Ліцэі БДУ. Сорак каманд зарэгістравалася для ўдзелу. Фестываль адкрыты, таму прымаюцца не толькі каманды БДУ. Арганізатары падрыхтавалі 60 пытанняў “Што? Дзе? Калі?”, гуляцца таксама будзе турнір па эрудыт-квартэце, БДУ-квіз па-беларуску і не толькі. Фестываль праходзіць пад кіраўніцтвам упраўлення па справах культуры і клуба інтэлектуальных гульняў БДУ. Рэдакцыя...

Распрацаваць адукацыйны анлайн-рэсурс – атрымаць прэмію: конкурс для выкладчыкаў

Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць не толькі спрасціць навучальны працэс, але і значна ўдасканаліць яго. У БДУ ўжо больш за дзесяць гадоў функцы­януе сістэма кіравання навучаннем LMS (Learning Management System) – Moodle. Сістэма ўсталявана па адрасе dl.bsu.by. Сэрвіс дазваляе выкладчыкам распрацоўваць адукацыйныя рэсурсы, напаўняючы іх тэарэтычнымі матэрыяламі, заданнямі і тэстамі. З мэтай стымулявання інавацыйнай дзейнасці супрацоўнікаў БДУ і ўка­ранення сучасных камунікацыйных...

Што будзе з размеркаваннем у найбліжэйшыя два гады?

У студзені ў БДУ адбыўся круглы стол «Якім будзе рынак працы Беларусі ў 2016 годзе». Спецыялісты ў галіне рынку працы, прадстаўнікі бізнесу і ўніверсітэта, пагадзіліся з высновай, што сёлета прыйдзецца цяжка нават сталым спецыялістам, не кажучы ўжо пра маладых. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, што можа зрабіць універсітэт у гэтых абставінах, што рабіць самім студэнтам і што чакае ад сістэмы адукацыі бізнес....

Шукайце каханне з намі!

Вось i наступіў Дзень Святога Валянціна! Менавіта напярэдадні гэтага самага мілага, напоўненага сапраўднымі пачуццямі свята, наш камітэт БРСМ Хімічнага факультэта пастараўся усяліць часцінку кахання ў кожнага студэнта! Першы тыдзень пасля канікул. Зноў прыступаць да няпростага жыцця хімфака атрымліваецца з цяжкасцю. Раніца пятніцы — і вось — мілыя і ўсмешлівыя Купідоны падымаюць настрой маленькімі падаруначкамi. Што ж, пачатак дня нядрэнны, але...

Гісторыя кахання: калі ўсё і адразу

  Скончыць школу, паступіць у ВНУ, знайсці прэстыжнае месца працы, выйсці замуж/ажаніццца і, нарэшце, абзавесціся спадчыннікамі. Такі ідэалістычны ланцужок жыццёвых крокаў разгортваецца ў думках кожнага чалавека. А што, калі пачаць з канца? Так, мама пяцігадовай Даны і нядаўняя выпускніца факультэта журналістыкі Аліна ДЗМІТРОВІЧ на ўласным прыкладзе даказала, што ад перамены складнікаў сума не змяняецца. -З будучым мужам я пазнаёмілася ў...

БДУ экспартаваў прадукцыі на 2 мільёны долараў (+прэзентацыя)

28 студзеня прайшло ўрачыстае пасяджэнне Савета БДУ, прысвечанае Дню беларускай навукі. Асноўныя дасягненні 2015 г. і праблемы, з якімі належыць сустрэцца ў 2016 г., адзначыў у дакладзе першы прарэктар акадэмік Алег ІВАШКЕВІЧ. Універсітэт у 2015 г. зарабіў больш за $2 мільёны на экс­парце наву­кова-тэхнічнай пра­дук­цыі – асноў­ная доля на НДІ ядзер­ных праблем. Па інфармацыі акадэміка Івашкевіча, агульны прыбытак БДУ ў...

Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: метадаў аптымальнага кіравання, тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі, дзяржаўнага кіравання, тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі, вышэйшай матэматыкі, мікрабіялогіі, эканамічнай інфарматыкі, англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў, менеджменту і эканомікі сацыяльнай сферы, замежнай журналістыкі і літаратуры, педагогікі і праблем развіцця адукацыі; этналогіі, музеалогіі і...

Весткі з рэктарата

ПАДЗЯКА Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава ўручана рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку. Гэтай узнагароды ён удастоены за шматгадовае супрацоўніцтва дзвюх ВНУ і значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне партнёрскіх адносін паміж БДУ і МДУ імя М. В. Ламаносава. Падзяка была ўручана Абламейку 25 студзеня на Урачыстым пасяджэнні Вучонага савета МДУ, прысвечаным дню заснавання расійскага ўніверсітэта.   НОВЫЯ прызначэнні зацверджаны...