Падводзім вынікі зімовай сесіі: як паўплывалі платныя пераздачы на паспяховасць студэнтаў
Як вядома, перад зімовай сесіяй 2015/2016 у БДУ былі ўведзеныя платныя пераздачы залікаў і экзаменаў, што было ўспрынята не ўсімі студэнтамі з разуменнем. Цяпер узнікае натуральнае пытанне, ці дало гэта істотны эфект? Мы абмеркавалі вынікі сесіі з начальнікам Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людмілай ХУХЛЫНДЗІНАЙ. Людміла Міхайлаўна нагадала, што кіраўніцтва ўніверсітэта мусіла зрабіць адпаведныя захады ў адказ на...