Выстава навуковых дасягненняў Беларусі адбылася ў НАН Беларусі. Што прадстаўляў БДУ?

  23 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла выстава навуковых дасягненняў, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Больш за 300 распрацовак і тэхналогій у выглядзе рэальных узораў, макетаў і мадэляў, а таксама каталогаў, прэзентацый было прадстаўлена гасцям. У моладзі ў трэндзе – навука! Мэта выставы – прадэманстраваць вынікі навуковых даследаванняў, эфектыўнасць інавацыйных праграм і сувязь навукі з вытворчасцю. Немалаважную ролю...

У будучыню праз прызму мінулага

  Гістарычнаму факультэту споўнілася 90 гадоў! За гэты час факультэт, як і ўвесь універсітэт, шмат чаго перажыў. Але не проста так кажуць, што ўсё рана ці позна вяртаецца да вытокаў. Вось і гістфак праз пэўны час вярнуўся ў сцены корпуса, з якога і пачалася ўся векавая гісторыя БДУ. У летапісе ўніверсітэта гэты корпус з’яўляецца будынкам №1. Само будаўніцтва дома прыпадае...

Навуковыя адкрыцці ў цэнтры ўвагі Мінска: як прайшлі першыя «Нобелеўскія лекцыі»

  10 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся першыя ў Мінску «Нобелеўскія чытанні». Гэта навукова-асветніцкае мерапрыемства, арганізаванае Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытутам (МФТІ) пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мэта «Нобелеўскіх чытанняў» – пазнаёміць студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца навукай, з дасягненнямі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, раскрыць сутнасць складаных адкрыццяў у даступнай і займальнай форме. Праграма мерапрыемства ўключала чатыры лекцыі, прысвечаныя дасягненням у галіне...

Напярэдадні важнай палітычнай падзеі

Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі...

Вопыт кітайскіх студэнтаў

У нашым універсітэце вучыцца некалькі тысяч кітайскіх студэнтаў. Яны едуць з усёй краіны, каб паступіць у БДУ. Пры гэтым яны сутыкаюцца з мноствам праблем: моўны бар’ер, падрыхтоўка дакументаў, адаптацыя. Трое студэнтаў трэцяга курса факультэта журналістыкі падзяліліся сваімі гісторыямі паступлення. Цяпер яны свабодна падарожнічаюць, удзельнічаюць у святкаваннях, універсітэцкіх мерапрыемствах, але так было не заўсёды. Ма Юань прыехала да нас з поўначы...

Выпуск 1964 г.: 60 гадоў з фізічным факультэтам БДУ

  Ужо многія гады фізічны факультэт БДУ рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Дыпламаваныя фізікі ўслаўляюць alma mater у якасці работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў, выкладчыкаў, кандыдатаў навук, прафесараў, акадэмікаў. У гэтым годзе 60-гадовы юбілей адзначае ўнікальны выпуск 1964 г. Выпускнікі любяць і памятаюць родны факультэт, з цяплом успамінаюць пра вясёлыя студэнцкія гады, лекцыі і дарагіх выкладчыкаў. У 1958 г. фізіка-матэматычны факультэт быў падзелены...

Чытаць (пра) сябе: студэнцкі паэтычны форум

Восьмы міжуніверсітэцкі паэтычны форум – традыцыйнае мерапрыемства творчага напрамку студэнцкага савета факультэта журналістыкі, накіраванае на раскрыццё талентаў аўтараў-выканаўцаў, чытальнікаў і аўтараў песень. Гэта выдатная магчымасць для культурнага і літаратурнага ўзбагачэння студэнтаў, слухачоў і ўсіх удзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі падкрэсліць, што многія аўтары пачынаюць чытаць уголас свае творы, нібы распавядаючы пра сябе. Гэта мерапрыемства дае магчымасць кожнаму ўдзельніку адкрыць новыя грані...


Пачатак працаўладкавання – на калідорах універсітэта (+відэа)

“Дзень кар’еры – вясна 2016”, арганізаваны ўпраўленнем кадраў БДУ, прайшоў на першым паверсе галоўнага корпуса ўніверсітэта. Падзея была масавай і, як і раней, дала шанец настойлівым студэнтам знайсці месца для практыкі, стажыроўкі і працаўладкавання. Было людна, а ў паветры лёталі надзьмутыя геліем шарыкі з назвай кампаній, якія прэзентавалі сябе для разумных і дапытлівых наведнікаў выставы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел нават...

Нядзельнае меню на філфаку: лекцыі на 46 мовах свету

Больш за сотню людзей збіраюцца ў 10 гадзін раніцы ў нядзелю, каб павучыцца. Неверагодна, – падумаеце вы. Зусім нармальна, бо гэта фестываль моў у БДУ, – адкажу я. Традыцыя вывучаць замежныя мовы і прэзентаваць свае веды з’явілася яшчэ ў 1995 годзе. Тады ў Францыі адбыўся першы фестываль моў. Што гэта? Калі папросту, перакладчыкі ці людзі, якія ведаюць розныя мовы, збіраюцца...

У БРСМ новы лідар — Канстанцін Андрусевіч

На працягу апошніх двух дзён сакавіка ў САК “Брыганціна” паўсюль было чуваць ўсхваляваных актывістаў самай масавай моладзевай арганізацыі БДУ – БРСМ. І нездарма: прычынай гэтаму было важнае мерапрыемства ў жыцці “пярвічкі” – выбар яе сакратара, кіраўніка, які будзе шукаць шляхі паляпшэння работы арганізацыі і рэалізоўваць патэнцыял студэнтаў. У рамках дзелавой грамадска-адукацыйнай гульні “Твой выбар” “Брыганціна” сабрала больш за 200 чалавек....

Загадчык заалагічнага музея БДУ распавёў, адкуль бяруцца самыя незвычайныя экспанаты

Ці ведалі вы, што на базе біяфака БДУ працуе найвялікшы музей заалогіі ў краіне? Калі не ведалі, нічога. Бо вы не знойдзеце яго ні на “Рэлаксе”, ні на “Афішы.Тут.бай”, няма ў музея і вялізных банераў у горадзе. Ды і сам ён знаходзіцца па-за межамі кальцавой, на вуліцы Курчатава, 10, побач з ФРКТ. Музей большасць часу выконвае вучэбныя і навукова-даследчыцкія функцыі....

Выпрабаванне мужнасці, ці Супермен–2016

У нейкім царстве жыў-быў цар, і было ў яго… 9 сыноў! Чаму 9 і якое ж такое царства, спытаеце вы? А вам адкажуць, што царства гэта – Студэнцкі гарадок БДУ, а царэвічы, дакладней, супермены – гэта найлепшыя з найлепшых, якія прыйшлі пазмагацца за званне наймацнейшага! 23 сакавіка на сцэне ліцэя БДУ прайшоў фінал маштабнага шоу-конкурсу Студэнцкага гарадка БДУ “Супермен–2016”. У...

Стаць часткай вялікай сям’і БДУ (+відэа)

  На “Фестываль факультэтаў” Белдзяржуніверсітэта завіталі сотні абітурыентаў і іх бацькоў. Госці змаглі даведацца пра даступныя спецыяльнасці, задаць пытанні, пазнаёміцца са студэнцкімі арганізацыямі, лабараторным абсталяваннем і пачуць водгук пра вучобу ад саміх студэнтаў. Урачыста акрыў фестываль рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка: Мне прыемна вітаць вас у сценах БДУ. Я запрашаю ўсіх школьнікаў паступаць да нас. Тут створаны ўмовы не толькі...

Student Network – студэнцкая сетка для актыўных студэнтаў БДУ

З 2016 года цікаўнасць да вывучэння замежных моў на БДУ павялічылася. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у беларускіх ВНУ праходзяць навучанне больш за 16 тысяч замежных студэнтаў з 92 дзяржаў. Сярод іх больш за ўсё грамадзян Туркменістана, іх налічваецца 8191 чалавек. 1554 студэнтаў прыехалі з Расійскай Федэрацыі, 772 — з Кітая. Акрамя таго, у ВНУ Беларусі навучаюцца студэнты з Таджыкістана,...

Далучаемся да здаровага ладу жыцця

(Пра правядзенне круглага стала “Сучасныя метады фарміравання здаровага ладу жыцця ў студэнцкай моладзі” на факультэце сацыякультурных камунікацый) В. А. Вараб’ёва, А. М. Каспарава, І. В. Панцюк Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт валодае добрай матэрыяльна-тэхнічнай базай і неабходным кадравым патэнцыялам у галіне ўмацавання здароўя студэнтаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, развіцця іх функцыянальных магчымасцяў, забеспячэння ўмоў для рэалізацыі патэнцыялу. У БДУ на высокім...

У БДУ абралі самую прыгожую студэнтку-замежніцу (+відэа)

17 сакавіка зала Інстытута журналістыкі напоўнілася ўзбуджанымі галасамі. І было чаму! Бо менавіта тут выступалі таленавітыя, грацыёзныя і артыстычныя дзяўчаты нашага ўніверсітэта. Адметным было тое, што ўсе ўдзельніцы былі іншаземкамі. Восем прыгажунь з Таджыкістана, Казахстана, Кітая, Нігерыі і Туркменістана змагаліся за званне самай-самай. “Miss International BSU–2016” — не проста конкурс прыгажосці, а спецыяльны праект, створаны для цеснага супрацоўніцтва паміж моладдзю...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пазнаёміў з унікальнай калекцыяй лялек (+відэа)

“Жанчыны свету ў нацыянальнай вопратцы” — менавіта такая тэматыка выставы, што прайшла ў галоўным корпусе БДУ. Тут было прадстаўлена больш за 50 экспанатаў з розных краін свету. Разам з цэнтрам японскай культуры “Саюз жанчын БДУ” паказаў народныя строі, якія апраналі на шматлікія святы. Падчас выставы можна было даведацца, адкуль увогуле з’явіліся лялькі, якая мода ў розныя эпохі на іх была...

Афганскі трыпціх. Частка 1: «Думайце і не панікуйце»! (+відэа)

Выхавальніка першай змены САК «Брыганціна» Сяргея КРАСОЎСКАГА добра ведаюць многія супрацоўнікі БДУ, дзеці якіх адпачываюць у летнім лагеры пад Радашковічамі. Між тым Сяргей Аляксандравіч мае шматлікія баявыя і дзяржаўныя ўзнагароды, з’яўляецца старшынёй Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане, намеснікам старшыні Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане. Амаль 2-гадзінную гутарку з ім мы вырашылі падзяліць на тры часткі пад назвай «Афганскі трыпціх»....