Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


А паяльнік з плойкай не блытаеш?

Што прымушае юную дзяўчыну гарбець над талмудамі, якія выйшлі з-пад пяра прымудроных старцаў, і марыць пра шырокі распаўсюд энерганезалежных тэхналогій? Перспектыўная студэнтка фізічнага факультэта Соф’я КАВАЛЕНКА прыадкрыла заслону будняў маладога навукоўца. — Чаму ты вырашыла займацца навукай? — Уся сям’я звязана з прыродазнаўчымі навукамі, таму з дзяцінства мне падсоўвалі “правільныя” кнігі. Сюды я адношу фантастыку, біяграфіі цікавых людзей: асабліва мне...

Паэзія каратэ Уладзіміра Пашкевіча

Дзейнасць чалавека, які глыбока займаецца баявым мастацтвам любога кшталту, заўсёды спалучана з напружанай і рэгулярнай працай. Адзін з самых выбітных майстроў і выкладчыкаў каратэ, стваральнік стылю кёкусінкай Масутацу Аяма казаў: «Патрэбна штодня старацца пашырыць свае межы». У дзейнасці каратыста, як здаецца, складана знайсці месца для лірычных момантаў. Усходні светапогляд спрыяе імкненню да пазнання, што знайшло адлюстраванне і ў адзінаборствах. Чалавеку,...

ГСАК «Лагойск» праводзіць акцыю для ўсіх студэнтаў — 50% зніжка на паслугі пад’ёмніка і пракату

Дарагія сябры! З 1 па 5 лютага ў дні вакацый мы праводзім акцыю для ўсіх студэнтаў — 50% зніжка на паслугі пад’ёмніка і пракату! ? Адкрыты ўсе трасы! УВАГА! Акцыя дзейнічае з 1 па 5 лютага з 13.00 да 18.00. Зніжку можна атрымаць толькі пасля прад’яўлення сапраўднага студэнцкага білета дзённай формы навучання. Падрабязнасці па тэл. : +375 29 153-00-75 Для...

У 4 квартале ў БДУ выдана 72 кнігі і брашуры

У 4 квартале ў БДУ выдана 72 кнігі і брашуры аб’ёмам 522,43 улікова-выдавецкага ліста: 32 – аддрукавана ў друкарні; 40 – на ксераксах факультэтаў. З іх: навучальных выданняў – 55 навуковых выданняў – 14 даведачных выданняў – 3 На рускай мове выйшла 61 кніга; на беларускай – 9 кніг; на замежнай – 2 кнігі. Навагродскі, Т. А. Эвалюцыя традыцый харчавання...

«Універсітэт – гэта мой лёс …»

21 студзеня ў Фундаментальнай бібліятэцы БДУ па ініцыятыве ГА “Саюз жанчын БДУ” адбылося адкрыццё выставы “Фундаментальныя працы жанчын – дактароў навук”. Выстава прысвечана Дню беларускай навукі, які шырока адзначаецца навуковай грамадскасцю рэспублікі. Жанчыны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заўсёды прымалі актыўны ўдзел у фундаментальных навуковых даследаваннях, дасягнулі значных поспехаў на ніве беларускай навукі і адукацыі. На пачатку XXI стагоддзя працягваюцца пошукі новай...

Навуку робяць не прылады і абсталяванне, а людзі-навукоўцы

Дадзеным матэрыялам мы распачынаем цыкл прэзентацый, прысвечаны нядаўна абвешчаным студэнтам года–2015 БДУ. Ігар ДУБАНОС, пяцікурснік гістарычнага факультэта стаў адным з пераможцаў у намінацыі “Лідар”. Яму слова: — Гісторыя мяне цікавіла яшчэ з дзяцінства, калі я зачытваўся раманамі Друона, Сабаціні, Дзюма. У старэйшай школе я, хоць і вучыўся ў фізіка-матэматычным класе, удзельнічаў і перамагаў у рэспубліканскіх алімпіядах па гісторыі. Таму ў...

Новыя імёны Беларусі – гэта студэнты БДУ

Як пачаўся для вас 2016 год? Для пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ ён пачаўся з новых праектаў, конкурсаў і перамог. 13 студзеня нашы студэнты прынялі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “НОВЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ–2016”, які адбыўся на базе цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак”. Прафсаюзная арганізацыя БДУ ад Маскоўскага раёна г. Мінска ўдзельнічала ў дзвюх...

Гугл-эфект: як дбаеш, так і маеш

Сёння, дзякуючы пошукавай сістэме Google, любы ахвотнік можа знайсці інфармацыю рознага зместу: звязацца з анлайн-бібліятэкай, пачытаць навуковую дысертацыю, якую толькі ўчора здаў магістрант Гарвардскага ўніверсітэта, “пахадзіць” у фармаце 3D па музеях, паглядзець-паслухаць канцэрт Вагнера, знаходзячыся пры гэтым у іншай краіне. Пра такое нашы бацькі і марыць не маглі, праўда? Чытай, натхняйся, аналізуй. Карыстайся, адным словам. А зараз пра цёмны бок...

Як рэалізуецца «дарожная карта Беларусі» ў межах Балонскага працэсу? (+відэа)

Сёлета ў маі  на канферэнцыі міністраў адукацыі 48 краін  Еўрапейскай прасторы Беларусь была прынята ў Балонскі працэс. БДУ – галоўны ўніверсітэт краіны, і таму ад яго працы па ўдасканаленні адукацыйнага працэсу шмат у чым залежыць якасць прафесіянальнай падрыхтоўкі спецыялістаў у краіне. Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта ў пачатку снежня зладзіў сустрэчу з загадчы­цай кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ,...

Праект “Адзін маўленчы дзень”. Як гавораць мужчыны і жанчыны, якія словы яны часцей ужываюць?

Адным з кірункаў лінгвістычнай навукі, што сёння перажывае бурнае развіццё ва ўсім свеце, з’яўляецца прыкладная і матэматычная лінгвістыка. Спецыялісты ў гэтай галіне запатрабаваныя і на айчынным, і замежных рынках працы. Многія дысцыпліны, якія адносяцца да спецыяльнасці, на сёння не маюць дакладна вызначанай тэрміналагічнай базы і дакладна акрэсленага прыкладнога інструментара, не ўсюды вызначаны нават дакладныя межы даследавання. Таму для атрымання актуальных...

Game over. Гульня сыдзе, а крыўда застанецца

Залежнасць ад камп’ютарных гульняў існуе, і гэта можна лёгка даказаць. Першае, на што хацелася б звярнуць увагу, гэта адмаўленне самога гэтага факту. Спытайце ў любога гульца, ці залежны ён. У 90% выпадкаў адказ будзе відавочны: “Вядома, не, калі я захачу – я перастану гуляць”. Нічога не нагадвае? Насамрэч, задумайцеся. Што гулец шукае ў віртуальным свеце? Як чалавек, які сам не...