Распрацаваць адукацыйны анлайн-рэсурс – атрымаць прэмію: конкурс для выкладчыкаў
Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць не толькі спрасціць навучальны працэс, але і значна ўдасканаліць яго. У БДУ ўжо больш за дзесяць гадоў функцыянуе сістэма кіравання навучаннем LMS (Learning Management System) – Moodle. Сістэма ўсталявана па адрасе dl.bsu.by. Сэрвіс дазваляе выкладчыкам распрацоўваць адукацыйныя рэсурсы, напаўняючы іх тэарэтычнымі матэрыяламі, заданнямі і тэстамі. З мэтай стымулявання інавацыйнай дзейнасці супрацоўнікаў БДУ і ўкаранення сучасных камунікацыйных...