Беларускія школьнікі скарылі бат

Нядаўна ў Вялікабрытаніі завяршылася 65-я Міжнародная матэматычная алімпіяда (IMO-2024). Са спаборніцтва, што сёлета прымаў англійскі горад Бат, беларускія школьнікі прывезлі чатыры залатыя і два бронзавыя медалі. Дарэчы, адзін з юнакоў-пераможцаў пасля вяртання ўжо паспеў стаць першакурснікам БДУ. Зборная Беларусі заняла пятае месца са ста дзевяці ў камандным заліку. Адметна, што за ўвесь перыяд удзелу беларускіх каманд у спаборніцтве зборная бягучага...

Парады адораных студэнтаў

Перад навучальным годам у першакурснікаў узнікае шмат сумненняў. Зусім нядаўна яны былі школьнікамі, але вось-вось ужо распачнуць актыўнае студэнцкае жыццё. Таму навучэнцы старэйшых курсаў і магістранты з банка адоранай моладзі падзяліліся сваімі гісторыямі навучання, дасягненнямі і далі некалькі парад першакурснікам і абітурыентам. Аліны Місун, ФФСН Паступленне ў БДУ было марай Аліны з дзяцінства. Дзяўчына ўзгадвае, што яшчэ школьніцай яна з захапленнем глядзела, наколькі...

Па слядах прыёмнай кампаніі — 2024

Сёлета для атрымання вышэйшай адукацыі на ўсе формы навучання ва ўніверсітэт паступілі 4617 абітурыентаў. Пры конкурсе 1,7 чалавека на месца на дзённую бюджэтную форму прынялі 2590 чалавек, на завочную – 104, а курсантамі ваеннага факультэта стаў 71 чалавек. Акрамя таго студэнтамі дзённай платнай формы навучання сталі 1498 маладых людзей, а завочнай платнай – 217. Тут конкурс склаў 1,64 чалавека на...

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам у межах Форуму рэктараў універсітэтаў Беларусі і Кітая

Новыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве дасягнуты паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам (ПКУ) у межах Форуму рэктараў УВА Беларусі і Кітая. Урачыстае мерапрыемства адбылося 26 чэрвеня ў Мінску. Маштабная падзея арганізавана сумесна БДУ і Пекінскім універсітэтам з запрашэннем рэктараў з больш як 40 універсітэтаў дзвюх краін. Адпаведныя подпісы пад трыма дакументамі паставілі сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хаа Пін і рэктар БДУ...

Іна гуліс: Усюды, дзе ёсць сістэма «чалавек – чалавек», ёсць месца для працы псіхолага

Іна Гуліс – кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльнай і арганізацыйнай псіхалогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзейны гештальт-тэрапеўт, арганізацыйны псіхолаг, бізнес-трэнер, адзін з першых у Беларусі спецыялістаў-коўчаў, сертыфікаваных у Міжнароднай акадэміі коўчынгу (ICF). Тыя, хто знаёмы з выкладчыцай, ведаюць, як лёгка ў ёй спалучаюцца розныя якасці: з аднаго боку, Іна шчырая, адкрытая, вясёлая, прастадушная, а з другога –...

Унутраная кухня Марыі Сурынай

Яна лепш за ўсіх ведае, што шлях да сэрца гасцей ляжыць праз страўнік, і ўмее наладзіць працу калектыву такім чынам, каб той функцыянаваў як гадзіннік. Гэтыя словы – невялікія штрыхі да яркага партрэта нашага правадніка па рубрыцы «Працоўны дзень» – загадчыцы вытворчасці сталовай № 7 БДУ Марыі СУРЫНАЙ. Сталовая на праспекце Дзяржынскага, 87 адчынена з 9:30 да 16:00. Аднак з...

Аляксей Бакавец: Ад навукі да выкладання

Аляксей Бакавец – аспірант і старшы выкладчык кафедры электрахіміі. Яму 27 гадоў, і сваю кар’еру ва ўніверсітэце ён распачаў не так даўно. Але Аляксей паспеў распрацаваць электронныя навуковыя праграмы, удзельнічаў у міжнародных праектах, рыхтаваў школьнікаў да алімпіяд і абараніў кандыдацкую дысертацыю. Цяпер жа ўвесь яго час прысвечаны выкладанню. І гэта не застаецца незаўважаным. Выкладчык працуе на хімічным факультэце толькі год,...


Аб’явы

БЕЛАРУСКІ  ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНIВЕРСIТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: сацыяльнай ка­му­нікацыі, сацыялогіі, паліталогіі, міжна­родных эканамічных адносін, ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ:  тэарэтычнай фізікі і астрафізікі, ядзернай фізікі, радыёфізікі і ліч­бавых медыятэхналогій, вышэйшай матэма­тыкі, камп’ютарных тэхналогій і сістэм, тэорыі імавернасцяў і матэматычнай статыстыкі, бія- і нанамеханікі, нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі, тэарэтычнай і прыкладной механікі, заалогіі, малекулярнай біялогіі, неарганічнай хіміі, радыяцыйнай хіміі і...

Паказалі сябе Еўропе (+відэа)

Універсітэт прыкладных навук г. Мітвайда (Германія) высока ацаніў міжнародны праект БДУ «Зімовая школа студэнцкай журналістыкі». Прэзентацыя дадзенага праекта адбылася ў рамках візіту дэлегацыі студэнцкіх арганізацый БДУ ў нямецкі ўніверсітэт. Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць пра ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў факультэта медыя Універсітэта прыкладных навук ва ўдзеле ў 2016 годзе ў выязным міжнародным семінары «Зімовая школа студэнцкай журналістыкі». Як адзначыў нямецкі бок,...

Студэнты БДУ распавялі, чым запомніўся мінулы год і якія ў іх планы на наступны

Новы год, пара натхнення і суму. У спешнай чарадзе дзён мы раптам адчуваем, што многае змянілася. Гады неміласэрна змяняюць адзін аднаго, утвараючы карагод успамінаў, якія з часам блякнуць, а штосьці зусім знікае з памяці. Таму так важна спыніцца і азірнуцца назад. Пахваліць сябе за дасягнутае, азначыць планы на будучыню. Нашым студэнтам мы прапанавалі адказаць на наступныя пытанні: Чым вам запомніўся...

У БДУ аб’яўлены конкурс грантаў для студэнтаў і аспірантаў на 2016 год

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і аспіранты ВНУ дзённай формы навучання. Прадстаўленыя работы павінны мець навуковую і практычную значнасць, адрознівацца навізной і паглыбленым вывучэннем заяўленай тэмы. Дакументы прымаюцца ва ўпраўленні падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ГУН БДУ да 11 студзеня 2016 г. (вул. Бабруйская 9, к. 418). Прымаюцца працы на папяровых носьбітах, а таксама ў лічбавым фармаце. Палажэнне аб конкурсе грантаў, спецыяльны...

Міжнародны турнір па валейболе памяці Генадзя Янава

Юбілейны, дзясяты, міжнародны турнір па валейболе, прысвечаны памяці Генадзя Янава, прайшоў з 28 па 29 лістапада ў спартыўным комплексе “Універсітэцкі” БДУ. У спаборніцтвах удзельнічалі 4 каманды: мужчынская і жаночыя зборныя студэнтаў БДУ і мужчынская і жаночыя каманды Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўных служачых пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Узначальваў каманду масквічоў заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны тренер СССР Уладзімір Кондра....

БДУ ў СМІ Беларусі

XII Міжнародны фэст студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар. БДУ–2015» – радыё «Сталіца» (13.11), БелТА, zn.sb.by, газета «Знамя юности» (20.11), zviazda.by (21.11). Тыдзень кітайскага кіно арганізуе РІКК БДУ і Пасольства КНР у Беларусі – АНТ (20.11), sputnik.by, БелТА (23.11). Адкрыццё філіяла кафедры геадэзіі і картаграфіі геаграфічнага факультэта БДУ на базе Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеа­дэзія» – БелТА (26.11), БТ-1 (27.11). Чацвёртакурсніца хімічнага факультэта...

На хвалі пазітыву з радыястанцыяй Unistar (+вiдэа)

22 снежня радыёстанцыі Unistar споўнілася 15 гадоў. У гэты дзень у 2000 годзе з радыёпрыёмнікаў краіны ўпершыню прагучалі пазыўныя 99,5 FM. У гонар юбілею на радыё прайшоў марафон “15 сяброў Unistar”. Ён стартаваў у сем раніцы і завяршыўся ў дзевяць вечара. У госці ў студыю, размешчаную ў галоўным корпусе БДУ, зайшлі самыя папулярныя беларускія выканаўцы: група J:Морс, «Без білета», Atlantica,...

У пошуках адкрытай зоны еўрапейскай адукацыі

20 снежня Пасол Вялікабрытаніі Брус Бакнел выступіў перад студэнтамі на фізічным факультэце БДУ. Сустрэчу арганізаваў Student English Club. Лекцыя была прысвечана Балонскаму працэсу на прыкладзе Вялікабрытаніі.. Брус Бакнел адзначыў, што ўдзел у Балонскім працэсе – гэта істотны крок насустрач глабалізацыі і пазнаванні Беларусі на сусветнай пляцоўцы. Адукацыя ў Злучаным Каралеўстве Англійская, уэльская і ірландская адукацыя ўяўляюць сабой 13 гадоў школьнага...

«Краса і сіла»

«Краса і сіла» – напэўна, так мог бы сказаць Максім Багдановіч, ведай ён, што ў клубе «Фудасін» спасцігаюць баявое мастацтва дзяўчаты. І не проста спасцігаюць, а робяць гэта ўпэўнена і вынікова. У сваім жыцці жанчына вельмі часта выконвае вялікі аб’ём таго, што звычайна не з’яўляецца абавязкам мужчыны з прычыны іх роду заняткаў і становішча ў традыцыйнай сям’і. Таму несумненна, што,...

Як студэнты ваююць са сном перад іспытам?

Сярод шматлікіх студэнцкіх звычак можна вылучыць адну, якая дастаўляе найбольшыя непрыемнасці – звычка рабіць усё ў апошні момант. “За ноч паспею” – у перыяд здачы залікаў, іспытаў, курсавых ці дыпломных прац гэта фраза, якая вымаўляецца з рознымі інтанацыямі, чуецца то тут, то там. Вядома, студэнты бываюць розныя, ёсць і такія, якія добрасумленна займаліся на працягу семестра. Аднак апошняя ноч перад...

БДУ падтрымаў кампанію Савета Еўропы “Рух супраць нянавісці” (+відэа)

Прэзентацыя кампаніі адбылася ў пятніцу ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ. Арганізацыяй займаліся спецыялісты кафедры моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый. А мадэравала падзею загадчык кафедры Людміла Кажухоўская, якая абвясціла, што сёння ўдзельнікі разам з сусветнай супольнасцю скажуць “не” ксенафобіі, дыскрымінацыі і варожасці. З прэзентацыяй мэт праекта выступіла нацыянальны каардынатар кампаніі Дар’я Мірон. Слухачамі былі будучыя спецыялісты па рабоце з моладдзю....