Тры ў кубе: клуб аматараў мастацкага слова «КЛУмБа» БДУ адзначыў свой дзявяты дзень нараджэння
Спектакль, квест, літаратурная «мафія» – у якіх толькі фарматах не праходзілі дні нараджэння аб’яднання. Сёлета падмуркам святочнага вечара стала адкрыццё літаратурнай кавярні «НЕслуЧАЙНАЯ встреча» ў сценах Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. «Персаналам» на пляцоўцы сталі яе супрацоўнікі, а ў ролі адміністратара выступіла кіраўнік клуба член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярына Роўда. – Падрыхтоўка да дня нараджэння «КЛУмБы» з кожным годам становіцца для нас...